Главная \ Пресса \ Другое нараджэнне "Халопкі" (1994 г., Звязда)
« Назад

ДРУГОЕ НАРАДЖЭННЕ "ХАЛОПКІ"
Прэм'ера музычнага спектакля "Халопка" кампазітара Мікалая Стрэльнікава адбылася ў Беларускім тэатры музычнай камедыі.

У аперэты незвычайны лёс. Нарадзіўшыся са спроб падагнаць пад "савецкую рэчаіснасць" вядомую "Прынцэсу цырка" Імрэ Кальмана, – "Халопка", як п'еса з рускага жыцця XVIII стагоддзя, з новай музыкай не была цалкам рэалізавана нават у першай пастаноўцы ў 1929 годзе. За гады ж сцэнічнага жыцця яна перанесла 9 рэдакцый.

Ствараючы спектакль, беларускія пастаноўшчыкі пастараліся "ачысціць" драматургію і музычны матэрыял ад шматлікіх перапрацовак. Вяртанне да чарнавога варыянта клавіра Стрэльнікава, адраджэнне многіх музычных нумароў, на думку аўтара спектакля, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Вячаслава Цюпы, – дапамагло расставіць у вядомым і любімым творы новыя акцэнты, паўней раскрыць задуму аўтара, багацце музычных формаў.

Застаецца спадзявацца, што адроджаную на мінскай сцэне "Халолку" чакае доўгае і шчаслівае жыццё.


Ірына САЗАНОВІЧ.
Звязда. – 1994. – 22 лют.