« Назад КРЫШТАЛЬНЫЯ НАДЗЕІ Ў ДЗЕНЬ ТЭАТРА…
Традыцыйна ў Міжнародны дзень тэатра адбываецца цырымонія ўзнагароджання лепшых артыстаў і дзеячаў тэатра Беларусі. Канешне, гледачы, якія сочаць за тэатральнымі падзеямі, самі ведаюць, хто ёсць хто і якія спектаклі ім патрэбны. Асабліва зараз, калі тэатры перажываюць уздым цікавасці да сябе з боку публікі. Так, у наш эканамічна цяжкі час – напэўна, насуперак яму – у тэатрах адбываецца неверагоднае: па-першае, ёсць магчымасць радавацца прэм'ерам; па-другое, ёсць каму радавацца, бо апошнім часам аншлагі ў многіх мінскіх тэтрах сталі звычайнай справай. Але пры ўсім гэтым артысты вымушаны здымацца ў рэкламных роліках і шукаць розныя прыработкі да сваёго законнага тэатральнага заробку, на які ўтрымліваць сям'ю сёння вельмі цяжка. Парадокс! Бо гэта людзі, якімі мы шчыра захапляемся са сцэны, якія для кагосьці становяцца кумірамі. Ларыса ЦІМОШЫК. |
тел.: (017) 275-81-26
220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44
Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263