Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Пры­хі­ль­нік дзей­сна­га тан­ца (Іна Кор­сак, "Мастацтва", 01-30.06.2017)

Пры­хі­ль­нік дзей­сна­га тан­ца (Іна Кор­сак, "Мастацтва", 01-30.06.2017)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

Пры­хі­ль­нік дзей­сна­га тан­ца

У Бе­ла­рус­кім му­зыч­ным тэ­атры ад­бы­ла­ся прэм’ера ба­ле­та "Віш­нё­вы сад". Ён па­стаў­ле­ны ма­ла­дым айчын­ным ха­рэ­огра­фам Сяр­ге­ем Мі­ке­лем па­вод­ле п’есы Чэ­ха­ва. Гэта дып­лом­ная пра­ца вы­ха­ван­ца пра­фе­са­ра Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева. Рэ­дак­цыя змяш­чае ў ну­ма­ры гу­тар­ку з па­ста­ноў­шчы­кам і рэ­цэн­зію на спек­такль.

Ня­ўжо жа­дан­не звя­заць жыц­цё з тан­цам з’я­ві­ла­ся ў дзя­цін­стве?

— Пер­ша­па­чат­ко­ва ўсё ішло ад ма­мы — Во­ль­гі Мі­ка­ла­еўны. Яна ве­ль­мі лю­біць та­нец і мас­тац­тва ўво­гу­ле, з дзя­цін­ства бы­ла ўлю­бё­ная ў ба­лет, мно­гія спек­так­лі гля­дзе­ла па тэ­ле­ба­чан­ні. Ка­лі б "Ле­бя­дзі­нае воз­ера" ішло кож­ны дзень, ма­ма б яго не пра­пус­ка­ла (смя­ецца). Ка­лі я быў у дру­гім кла­се, яна пра­па­на­ва­ла пай­сці ву­чыц­ца на ха­рэагра­фію ў Вер­хня­дзвін­скую шко­лу мас­тацт­ваў. Па­га­дзіў­ся. Па­сля двух га­доў за­нят­каў ужо ве­даў, кім ха­чу стаць. А вось інта­рэс да па­ста­но­вак з’я­віў­ся ў во­сь­мым кла­се, ка­лі скон­чыў шко­лу мас­тац­тваў. Тан­ца­ваў ва ўзор­ным ха­рэ­агра­фіч­ным ансам­блі "Ля­ль­кі" і па­чаў пры­дум­ляць ну­ма­ры для сва­іх ад­на­клас­ні­каў. Ад­ной­чы па­пра­сі­лі са­чы­ніць тан­ца­ва­ль­ную сцэн­ку для на­ва­год­ня­га кан­цэр­та. Усім спа­да­ба­ла­ся. Па­сля гэ­та­га ні­вод­нае шко­ль­нае свя­та не абыхо­дзі­ла­ся без ма­ёй "ха­рэ­агра­фіі".

Па­мя­та­еце сваё пер­шае важ­нае да­сяг­нен­не?

— Ка­лі ву­чыў­ся ў Ві­цеб­скім ка­ле­джы ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў, ся­род на­ву­чэн­цаў ла­дзіў­ся кон­курс ба­лет­май­страў. На дру­гім кур­се — а ме­на­ві­та ў гэ­ты час па­чы­на­ецца прад­мет "кам­па­зі­цыя і па­ста­ноў­ка тан­ца" — я стаў пе­ра­мож­цам! Аб­ышоў­шы сту­дэн­таў трэ­ця­га і чац­вёр­та­га кур­саў. Мя­не адзна­чы­лі за леп­шае вы­ка­нан­не, за ідэю і па­ста­ноў­ку. Быў ве­ль­мі ра­ды.

Ад­ным з ва­шых пед­аго­гаў у Ака­дэ­міі му­зы­кі з’яў­ляў­ся Ва­лян­цін Мі­ка­ла­евіч Елі­за­р’еў. Як ад­бы­ло­ся ва­ша зна­ёмства?

— Ка­лі за­кан­чваў Ві­цеб­скі ка­ледж, да­лей раз­гля­даў два ва­ры­янты: аль­бо ў Санкт-Пе­цяр­бург, аль­бо — Мас­коў­скі ўні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры. Вы­пад­ко­ва за­йшоў на сайт Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі. Уба­чыў, што і там ёсць ха­рэ­агра­фія, вы­ра­шыў па­спра­ба­ваць. Пе­рад вы­пус­кны­мі экза­ме­на­мі пры­сніў­ся сон: ні­бы­та здаю дзяр­жаў­ны іспыт па кла­січ­ным тан­цы, у ка­мі­сіі — Ва­лян­цін Мі­ка­ла­евіч. Экза­мен здаў. Па­сля вы­сту­пу Елі­за­р’еў пад­ыхо­дзіць да мя­не, вы­во­дзіць на ка­лі­дор і ка­жа: "Ты мне спа­да­баў­ся, по­йдзеш ву­чыц­ца ў мой клас?" Ад­каз­ваю: "Так, па­йду". Ра­ні­цай зра­зу­меў: гэ­та сон (усмі­ха­ецца).

Пра­йшоў час, пры­ехаў у Мінск, каб пад­аць да­ку­мен­ты, і рап­там тэ­ле­фон­ны зва­нок з Ака­дэ­міі му­зы­кі. Па­ці­ка­ві­лі­ся, ці пры­йду на кан­су­ль­та­цыю, ска­за­лі, сён­ня ў ка­мі­сіі якраз бу­дзе Ва­лян­цін Елі­за­р’еў. На сай­це ні­дзе не бы­ло на­пі­са­на, што ў той год ён на­бі­рае курс. Так, у Ака­дэ­мію му­зы­кі час­цей па­сту­па­юць па­сля ха­рэ­агра­фіч­на­га ка­ле­джа, та­му на кан­су­ль­та­цыі на мя­не гля­дзе­лі з пэў­най асця­ро­гай. Ся­род тых, хто ся­дзеў у ка­мі­сіі, бы­лі Во­ль­га Ла­по, Вік­тар Сар­кі­сян, Мар­га­ры­та Ізвор­ска-Елі­за­р’е­ва. У Ака­дэ­міі яны зра­бі­лі­ся ма­імі пед­аго­га­мі. Ад­ра­зу зра­зу­меў: па­сту­піць бу­дзе скла­да­на, та­му пад­аў да­ку­мен­ты яшчэ і ва Уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры. У вы­ні­ку тра­піў у Ака­дэ­мію му­зы­кі.

На­пэў­на, вы гля­дзе­лі мно­гія па­ста­ноў­кі свай­го на­стаў­ні­ка. Якая з іх най­бо­льш пад­аба­ецца вам?

— Я пад вя­лі­кім ура­жан­нем ад ба­ле­та "Страс­ці". Тут пад­ня­тая на­цы­яна­ль­ная тэ­ма. На дру­гім мес­цы — "Спар­так". На жаль, не ўсе па­ста­ноў­кі атры­ма­ла­ся па­гля­дзець на сцэ­не тэ­атра. На­прык­лад, яго­на­га "Шчаў­кун­ка" і "Жар-птуш­ку" ба­чыў то­ль­кі ў за­пі­се. Мне ве­ль­мі хо­чац­ца, каб усе ба­ле­ты Елізар'ева з’я­ві­лі­ся ў во­ль­ным дос­ту­пе ў інтэр­нэт-пра­сто­ры. Гэ­та на­ша гіс­то­рыя і спад­чы­на.

Як вам пра­ца­ва­ла­ся з Ва­лян­ці­нам Мі­ка­ла­еві­чам?

— Гэ­та быў для мя­не но­вы ўзро­вень. Пер­шае, ён даў мне зра­зу­мець, што ўсё трэ­ба па­чы­наць спа­чат­ку. Ка­лі ву­чыў­ся на ма­лод­шых кур­сах, з яго бо­ку ад­чу­ваў стро­гасць і па­тра­ба­ва­ль­насць. Раз­умею, ча­му ме­на­ві­та так. Ка­лі ты пры­йшоў то­ль­кі каб атры­маць вы­шэй­шую ад­ука­цыю, не вар­та мар­на­ваць на гэ­та ні свой час, ні час та­кіх лю­дзей, як Елі­за­р’еў.

Што са­мае га­лоў­нае вы здо­ле­лі ўзяць ад свай­го пед­аго­га?

— Здо­ль­насць за­ха­ваць у са­бе па­чуц­цё пры­го­жа­га. Ка­лі на­ра­джа­ецца пэў­ная мі­ні­яцю­ра, трэ­ба ду­маць, як і чым мож­на ўдых­нуць у яе ад­чу­ван­не ча­су, каб твор быў акту­аль­ным. Для та­го каб у рэ­пе­ты­цый­най за­ле пра­ві­ль­на склад­ва­ла­ся ка­му­ні­ка­цыя, вар­та ўмець бу­да­ваць ад­но­сі­ны "па­ста­ноў­шчык—выка­наў­ца—па­ста­ноў­шчык". Ад­на з лю­бі­мых фраз Ва­лян­ці­на Мі­ка­ла­еві­ча: "З ні­чо­га бы­вае ні­чо­га". Сапраўды, са­мо ніш­то не пры­хо­дзіць. Ка­лі з’яў­ля­ецца маг­чы­масць рэ­пе­та­ваць з артыс­та­мі, трэ­ба спра­ба­ваць роз­ныя сты­лі.

Якая з ва­шых мі­ні­яцюр най­бо­льш пад­аба­ецца Елі­за­р’е­ву?

— "Зной­дзе­ныя і стра­ча­ныя".

Ле­тась у Ака­дэ­міі му­зы­кі ад­быў­ся ве­чар ва­шай ха­рэ­агра­фіі "Ана­то­мія тан­ца". Зда­ецца, не­ма­лое да­сяг­нен­не для па­чат­коў­ца.

— Кан­цэрт стаў для мя­не сво­еа­саб­лі­вай мя­жой. Ува мне шмат што змя­ні­ла­ся. На­ту­ра­ль­на, у адзін пра­ект не­ль­га бы­ло змяс­ціць усе мі­ні­яцю­ры, якія я па­ста­віў за ча­ты­ры га­ды на­ву­чан­ня, але вы­браў са­мае год­нае. Раз­умею, ка­лі б ву­чыў­ся ў не­йкай іншай уста­но­ве, на­ўрад ці атры­ма­ла­ся б не­шта пад­обнае.

Што на­тхняе вас на па­ста­ноў­кі?

— Зда­ра­ецца, чу­еш му­зы­ку — і ў га­ла­ве ўзні­ка­юць ва­ры­янты плас­тыч­на­га ма­люн­ка. Бы­вае і на­адва­рот — пры­хо­дзіць ідэя, і ты ла­ма­еш га­ла­ву: якая му­зы­ка маг­ла б яе пе­рад­аць? Мя­не на­тхня­юць кар­ці­ны мас­та­коў. У ад­ной мі­ні­яцю­ры імкнуў­ся па­яднаць дзве ра­бо­ты Гус­та­ва Клім­та — "Па­ца­лу­нак" і "Аб­дым­кі". Ка­лі ў Мін­ску пра­хо­дзі­ла вы­ста­ва гра­вюр Пі­ка­са і Гоі, мя­не ўра­зі­ла пра­ца апош­ня­га — "Тыя, хто ска­чуць у мяш­ках". Ад­ра­зу за­ха­це­ла­ся на гэ­ты сю­жэт па­спра­ба­ваць не­шта па­ста­віць. Ка­лі пра­ца­ваў над ну­ма­рам "Сі­рэ­на" для Люд­мі­лы Хіт­ро­вай, на­тхніў­ся ску­льп­ту­рай Ке­ві­на Фрэн­сі­са Грэя "Пры­від­ная дзяў­чы­на". Ча­сам ідэі і на­звы шу­каю ў лі­та­ра­ту­ры. Як, на­прык­лад, у дып­лом­най пра­цы — ба­ле­це "Віш­нё­вы сад".

Хто аўтар ліб­рэ­та ва­ша­га спек­так­ля?

— Над ім пра­ца­ваў сам. "Віш­нё­вы сад" — твор мне ве­ль­мі бліз­кі. Сю­жэт з не­вя­лі­кі­мі зме­на­мі пе­ра­пра­ца­ваў і пе­ра­асэн­са­ваў для ба­лет­на­га спек­так­ля. У ім не­ка­ль­кі сю­жэт­ных лі­ній, га­лоў­ны акцэнт я раб­лю ме­на­ві­та на тра­гіч­нас­ці падзей.

Як па­ста­ноў­шчы­ку мі­ні­яцюр, на­пэў­на, бы­ло ня­прос­та пра­ца­ваць над ба­ле­там у дзвюх дзеях. Якія скла­да­нас­ці ўзні­ка­лі?

— Мі­ні­яцю­ра менш аб’­ёмная. Гэ­та да­ты­чыць уся­го: ча­са­ва­га ад­меж­ку, ко­ль­кас­ці вы­ка­наў­цаў, арга­ні­за­цыі пра­сто­ры, ідэі, якую тран­слю­юць артыс­ты, ду­мак, якія па­ста­ноў­шчык укла­дае ў твор. Ба­лет — скла­да­ны ме­ха­нізм, у ім кож­ны кам­па­нент па­ві­нен пра­ца­ваць на пра­соў­ван­не ўсёй сю­жэт­най лі­ніі, каб не губ­ля­ла­ся ніт­ка, што ідзе праз увесь спек­такль. Не­ль­га па­чы­наць твор пра ад­но, а за­кан­чваць пра іншае. Не па­він­на быць вы­пад­ко­вых эпі­зо­даў на­кшталт устаў­ных па-дэ-дэ, каб прад­эман­стра­ваць тэх­ні­ку. Са­мая вя­лі­кая скла­да­насць — на­ра­джэн­не спек­так­ля, на­паў­нен­не яго ідэй­на-сю­жэт­ны­мі лі­ні­ямі. Гэ­та ка­ла­са­ль­ная пра­ца.

Як пры­хо­дзі­це да вы­ні­ко­вых плас­тыч­ных кам­бі­на­цый: усё пры­дум­ва­еце са­мі або ра­іце­ся з артыс­та­мі?

— На­ра­джэн­не ха­рэ­агра­фіі — гэ­та ка­лі за­чы­ніў­ся ў ба­лет­най за­ле і са­чы­ня­еш. І чым час­цей гэ­тым за­ймац­ца, тым бо­льш плён­на ідзе пра­ца над лек­сі­кай, пра­цэ­сам мыс­лен­ня. Але ства­рэн­не ха­рэ­агра­фіі не­маг­чы­ма ўя­віць без вы­ка­наў­цаў, ка­лі га­вор­ка пра ма­са­выя сцэ­ны ці ду­эты. Плас­тыч­ны ма­лю­нак, пры­га­жосць поз, лі­ній і пад­тры­мак імкну­ся ма­ля­ваць на па­пе­ры і тры­маць у па­мя­ці. По­тым пры­хо­джу да артыс­таў, па­каз­ваю (ці не па­каз­ваю), спра­бу­ем, гля­джу збо­ку на іх і вы­праў­ляю, ка­лі трэ­ба. З артыс­та­мі ў скла­да­ных сі­ту­ацы­ях ра­юся, бо не ўсё, што на­фан­та­зі­ра­ваў у га­ла­ве і на па­пе­ры, мож­на ўва­со­біць праз плас­ты­ку і це­ла.

Рас­па­вя­дзі­це кры­ху пра ва­шу твор­чую ла­ба­ра­то­рыю.

— Мы жы­вём у век вы­со­кіх тэх­на­ло­гій, і мак­сі­мум інфар­ма­цыі за­хоў­ваю ў элек­трон­ным вы­гля­дзе. Для кож­най па­ста­ноў­кі, над якой пра­ца­ваў, ства­раю асоб­ную тэч­ку. У ёй не­ка­ль­кі раз­дзе­лаў. Пер­шы — інфар­ма­цыя пра аб’ект мас­тац­тва, яго аўта­раў, гіс­то­рыю ства­рэн­ня, ана­ліз. Дру­гі — ві­дэа: з ча­го па­чы­наў па­ста­но­вач­ную пра­цу і чым скон­чыў — вы­нік рэ­пе­ты­цый. Бы­ва­юць два аб­са­лют­на не пад­обныя ну­ма­ры! Трэ­цяя па­пка — вы­явы: фо­та вы­ка­наў­цаў, фо­та з рэ­пе­ты­цый і на сцэ­не ў кас­цю­мах і са свят­лом; чац­вёр­ты раз­дзел — му­зы­ка: ва­ры­янты му­зыч­на­га су­пра­ва­джэн­ня, бо ча­сам зда­ра­ецца, што яе трэ­ба шу­каць пад ужо пры­ду­ма­ныя ідэю і сю­жэт. Да­па­ма­гае мне і тое, што збі­раю дыс­кі з ба­лет­ны­мі па­ста­ноў­ка­мі. І пе­ры­ядыч­на пе­ра­гля­даю. Ка­лек­цыю да­паў­няю: мі­ні­яцю­ры і асоб­ныя ну­ма­ры ў ёй так­са­ма ёсць.

А чые па­ста­ноў­кі пад­аюц­ца вам най­бо­льш глы­бо­кі­мі і знач­ны­мі?

— Ка­лі браць за­меж­ных ха­рэ­огра­фаў, гэ­та Мэ­цью Борн, Матс Эк, Іржы Кі­лі­ян, Уэйн Мак­грэ­га­ры. З тых, хто тво­рыць на по­стса­вец­кай пра­сто­ры, — Ва­лян­цін Елі­за­р’еў, Ба­рыс Эйфман, Ра­ду Па­клі­та­ру.

Вы зга­да­лі Бор­на. Як ста­ві­це­ся да яго скан­да­ль­ных па­ста­но­вак?

— Трэ­ба раз­умець, што па­ста­ноў­шчык бя­рэ за асно­ву і якія мэ­ты хо­ча ўва­со­біць. Ка­лі ў ба­лет­май­стра ве­лі­зар­нае жа­дан­не пра­чы­таць кла­січ­ны спек­такль па-свой­му і ў яго на­ра­дзі­ла­ся год­нае ра­шэн­не, то, вя­до­ма, та­кі спек­такль мо­жа быць.

На ваш по­гляд, што ад­бы­ва­ецца ця­пер у све­це ха­рэ­агра­фіі?

— Не пе­ра­бо­ль­шу, ка­лі ска­жу, што до­сыць час­та вы­на­хо­дзяц­ца но­выя сты­лі, ма­не­ра па­во­дзін на сцэ­не. З’я­ві­лі­ся кон­кур­сы ві­дэ­а­тан­ца: кі­ру­нак у ха­рэ­агра­фіі, які ства­ра­ецца пры да­па­мо­зе ві­дэа­ман­та­жу, та­нец не ад­бы­ва­ецца тут і ця­пер, гля­дач ба­чыць фі­льм, дзе рас­кры­ва­ецца за­ду­ма па­ста­ноў­шчы­ка. Зні­ка­юць межы па­між тан­цам і пан­та­мі­май, ха­рэ­агра­фі­яй і бы­та­вым ру­хам, сты­ля­мі і на­прам­ка­мі. Я пры­хі­ль­нік дзей­сна­га тан­ца: па­ві­нен быць сю­жэт, скла­да­насць і тэх­ні­ка, эмо­цыі і на­паў­нен­не, каб гля­дач зра­зу­меў, што ха­рэ­ограф імкнуў­ся ска­заць па­ста­ноў­кай. Каб гіс­то­рыя, рас­ка­за­ная са сцэ­ны, кра­ну­ла та­го, хто яе ўба­чыў. "Го­лая" тэх­ні­ка за­ча­роў­вае і пры­но­сіць эстэ­тыч­нае за­да­ва­ль­нен­не, ча­сам на­ват гіп­на­ты­зуе, але доў­га на гэ­та гля­дзець скла­да­на.

На­огул мя­не здзіў­ляе, ка­лі па­чы­на­юць ад­маў­ляць кла­сі­ку, маў­ляў, не­акту­аль­на, не­су­час­на! Упэў­не­ны, гэ­та не так. Усё грун­ту­ецца на кла­січ­най шко­ле. То­ль­кі да­сяг­нуў­шы да­ска­на­лас­ці ў ёй, мож­на сва­бод­на раз­умець, пры­маць і раз­ві­вац­ца ў іншых сты­лях. Ма­гу з по­ўнай упэў­не­нас­цю пра гэ­та ска­заць, бо ву­чу­ся ме­на­ві­та ў та­кіх пед­аго­гаў.

Іна Кор­сак
Мастацтва. - 2017. - 1-30 чэрв.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: