Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Вечарына творчасці балетнай моладзі (1998 г., Культура)

Вечарына творчасці балетнай моладзі (1998 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ВЕЧАРЫНА ТВОРЧАСЦІ БАЛЕТНАЙ МОЛАДЗІ

31 травеня ў Тэатры музычнай камедыі мае адбыцца Творчы вечар салістаў балетнай трупы гэтага тэатра Юліі Дзятко і Канстанціна Кузняцова. Вечарына не толькі падводзіць рысу пад творчымі здзяйсненнямі танцоўшчыкаў у гэтым сезоне. Цікавая яна таксама і тым, што ў падрыхтоўцы бенефісу згадзіўся ўзяць удзел – на чыстым энтузіязме – малады харэограф Раду Паклітару.

"Культура" наогул (і "БОБ" у прыватнасці) не пакідае без увагі "маладыя парасткі" папулярнага ў нас мастацтва балета. Мы не аднойчы пісалі і пра поспехі сямейнага дуэта Дзятко-Кузняцоў на чатырох прэстыжных міжнародных конкурсах, і пра вельмі ўдалыя харэаграфічныя працы Раду Паклітару, артыста Нацыянальнага тэатра балета РБ, студэнта кафедры харэаграфіі Акадэміі музыкі. Вечар 31 травеня яднае тры гэтыя імя, якія ўжо даволі яскрава вызначыліся ў балетным свеце Беларусі.

А цяпер – больш дакладна пра тое, з чаго будзе складзена праграма творчага вечара. Наогул, балетны рэпертуар Тэатра музкамедыі дзякуючы працы галоўнага харэографа Ніны Дзячэнка даволі разнастайны. Дзятко і Кузняцоў, як вядучыя салісты, выконваюць галоўныя партыі амаль у кожным з балетаў, што тут ідуць, і ў бенефісе маглі б абмежавацца ўрыўкамі з сёлетняга рэпертуару, аднак не захацелі. (Відаць, таму і расце ўражальна іх выканальніцкае майстэрства, што яны не супакойваюцца на тым, чаго дасягнулі.) У першым аддзяленні гледачы ўбачаць другі акт балета "Жызель" – вяршыні рамантычнага балета, які пакуль што ў Музкамедыі не ідзе. На выкананне галоўных партый у гэтым балеце Дзятко і Кузняцова запрасіў летась Аскольд Макараў, кіраўнік трупы "Харэаграфічная мініяцюра" з Санкт-Пецярбурга, калі пецярбуржцы гастралявалі ва Уладзівастоку. Далёкаўсходнія гледачы высока ацанілі майстэрства мінскіх салістаў. Цяпер упершыню іх убачаць у гэтых партыях мінчукі.

Але найбольш цікавым, на маю думку, абяцае быць другое аддзяленне. Гэта – "вершавана-харэаграфічная сюіта", якая складаецца з шасці мініяцюр паводле вершаў Канстанціна Бальмонта, у харэаграфіі Раду Паклітару. Калі здзейсніцца тое, што задумана аўтарам і выканаўцамі, то гледачоў чакае шмат сюрпрызаў, можа, нават – на ўзроўні сенсацыі. Раскрываць загадзя творчыя сакрэты было б не надта тактоўна, але зазначу, што Р. Паклітару, магчыма, па слядах мэтра беларускага балета Валянціна Елізар'ева, "замахнуўся" на спадчыну самога Міхаіла Фокіна. (В. Елізар'еў пад канец сезона рыхтуе сваю пастаноўку балета І. Стравінскага "Жар-птушка", які ўпершыню быў пастаўлены М. Фокіным.) Разам з Дзятко і Кузняцовым у выкананні сюіты прымуць удзел сам харэограф і маладыя салісты Дзіяна Сцяцура і Віталій Краснаглазаў.


Ігар КЛОКАЎ.
Культура. – 1998. – 23–29 мая. – С. 9.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: