Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/"12 крэслаў" беларускай вытворчасці (2011 г., Звязда)

"12 крэслаў" беларускай вытворчасці (2011 г., Звязда)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

"12 КРЭСЛАЎ" БЕЛАРУСКАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ

12 і 13 верасня ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адбылася прэм'ера эксцэнтрычнага балета ў 2-х дзеях "12 крэслаў" Г. Гладкова.

– Першае лібрэта для першай пастаноўкі "12 крэслаў" у Свярдлоўскім акадэмічным тэатры оперы і балета пісаў Генадзь Гладкоў разам з першым пастаноўшчыкам Андрэем Пятровым. Балет быў у трох актах. І калі гэта ўсё паставіць так, як там гэта напісана, то гэта, напэўна, тры дні трэба іграць… – распавядае рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Анастасія Грыненка. – Вядома, нам давялося скараціць лібрэта. Некаторыя сюжэтныя лініі былі выкраслены, у прыватнасці, лінія айца Фёдара. Такім чынам, наш балет мае два акты.

Ёсць вядомы раман, некалькі выдатных кінаверсій трагікамічнай гісторыі пра вялікага камбінатара Астапа Бэндэра і айца рускай дэмакратыі Кісу Вараб'янінава. Але ўявіць сабе гэта ўсё ў форме балета вельмі складана. Здавалася б, як Астап Бэндэр можа не размаўляць?! Лёгка! За яго ўсё робіць музыка – перакананыя стваральнікі беларускіх "12 крэслаў" з Музычнага тэатра. Цікава, што ў партытуры да спектакля сярод іншых інструментаў прысутнічаюць шклянкі, пральныя дошкі і бутэлькі. А сцэна аформлена ў стылі савецкага авангардызму 1920-х гг. і біямеханікі Меерхольда. Глядач зможа ўбачыць і фрагменты савецкіх плакатаў і лозунгаў, і вядомую скульптуру Веры Мухінай "Рабочы і калгасніца", і глабальную савецкую сацыялістычную будоўлю. Эстэтыка "савецкага новага свету" узноўлена на сцэне ў гіпербалізаванай трагікамічнай форме. Вострасатырычны раман-фельетон хоць і быў напісаны ў 1927 годзе, але актуальны і сёння. Як і любая вялікая літаратура.

Па папулярных савецкіх кінафільмах мы ведаем Астапа Бэндэра ў выкананні Сяргея Юрскага, Арчыла Гаміяшвілі, Андрэя Міронава і іншых. На ролю беларускага Астапа Бэндэра выбралі Артура Іванова, моцнага класічнага танцора, які дагэтуль танчыў у Вялікім тэатры оперы і балета. Яго знешнасць выдатна адпавядае апісанням Бэндэра ў кнізе І. Ільфа і Я. Пятрова: сын турэцкага падданага, яркі брунет. Адным словам, цікавая постаць. "Гіганта думкі" Кісу Вараб'янінава сыграў дыпламант міжнародных конкурсаў Віталь Краснаглазаў.

Музыка Гладкова, нягледзячы на тое, што была напісана ў 1986 годзе, гучыць вельмі па-сучаснаму. Элементы класічнай музыкі гарманічна спалучаюцца з музыкай самба і іншымі лацінаамерыканскімі матывамі, з незвычайным музычным акцэнтам, які суправаджае, напрыклад, мадам Грыцацуеву. Жвавая музыка разам з відовішчнай выявай і славутымі персанажамі забяспечвае па-сапраўднаму эксцэнтрычны балет.

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ.
Звязда. – 2011. – 17 верас. – С. 6.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: