Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Ад шчырага сэрца – дзякуй! (1981 г., Віцебскі рабочы)

Ад шчырага сэрца – дзякуй! (1981 г., Віцебскі рабочы)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

АД ШЧЫРАГА СЭРЦА – ДЗЯКУЙ!

Завяршыліся гастролі Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР. Гэты калектыў ужо не першы раз у гасцях у віцябчан. Таму гледачы з задавальненнем прыходзілі на спектаклі вядомага тэатра. Яны хацелі сустрэцца з ужо знаёмымі героямі класічных аперэт і ўбачыць новыя пастаноўкі. І трэба сказаць, што іх чаканні апраўдаліся. 

Жыхароў абласнога цэнтра парадавалі спектаклі беларускіх аўтараў. Цёпла сустрэлі яны яркую, жыццярадасную "Паўлінку" Ю. Семянякі, народную музычную камедыю "Несцерка" Г. Суруса. 

На сцэне тэатра імя Якуба Коласа былі паказаны мінчанамі творы праслаўленых аперэтачных майстроў Ф. Легара, I. Кальмана, I. Штрауса. 

Вельмі прыемна адзначыць, што нашы госці паклапаціліся і аб дзіцячай аўдыторыі. У падарунак рабятам на летнія канікулы яны прывезлі музычныя казкі – "Беласнежка і сем гномаў" Э. Калманоўскага, "Трубадур і яго сябры" Г. Гладкова. 

Штодзённа, акрамя выступленняў на сцэне тэатра імя Я. Коласа, што праходзілі пры поўным аншлагу, артысты выязджалі ў гарады, раённыя цэнтры і сёлы вобласці. Колькі незабыўных сустрэч адбылося ў Полацку і Наваполацку, у Віцебскім, Лёзненскім, Шумілінскім, Гарадоцкім, Сенненскім, Аршанскім і іншых раёнах. Дзесяткі тысяч працаўнікоў палёў і ферм, будоўляў і заводаў Віцебшчыны горача прымалі спектаклі і канцэрты, што праходзілі на сельскіх і клубных сцэнах. 

Запоўненыя да адказу залы ў час спектакляў, апладысменты гледачоў і кветкі сведчылі аб высокім акцёрскім майстэрстве вядучых выканаўцаў і таленавітай моладзі тэатра. 

Яркія, запамінальныя вобразы ў паказаных музычных спектаклях стварылі народная артыстка БССР Наталля Гайда, заслужаныя артысты БССР Юрый Лазоўскі, Вячаслаў Фаменка, Віктар Шаўкалюк, заслужаная артыстка РСФСР Ніна Равінская, заслужаны артыст УССР Арнольд Ранцанц, артысты Вікторыя Мазур, Уладзімір Лінкевіч і многія іншыя. 

Шолахаўскім гумарам і лірыкай вызначаецца пастаноўка "Бабін бунт" Я. Пцічкіна. Літаратурная аснова твора дала магчымасць аўтару звярнуцца да невычэрпных народных крыніц. А пастаноўшчыкі ўмела высвецілі гэта ў святочных, харавых і танцавальных сцэнах. Несумненнай творчай удачай музычнай камедыі можна лічыць мастацкае афармленне, якое адпавядае зместу і музычнаму стылю твора. 

Гаворачы аб пастаноўцы класічных аперэт "Баядэра", "Сільва", "Марыца" I. Кальмана, можна адзначыць традыцыйнасць прачытання вядомых гледачам твораў. 

Асабліва захапляюча і шчыра прагучала "Вясёлая ўдава" Ф. Легара. Сканцэнтраваўшы ўвагу на сатырычнай лініі твора, пастаноўшчыкі і выканаўцы, выкрываючы буржуазную мараль, узняліся да ўзроўню сацыяльна-грамадскіх абагульненняў. 

Не прэтэндуючы на дэталёвы аналіз акцёрскіх рабог, рэжысуры і музычных сродкаў выразнасці (пра шэраг спектакляў гаварылася на старонках нашай газеты), у цэлым хочацца адзначыць, што ў лепшых пастаноўках тэатра ў яркай тэатральнай форме ўсталёўваецца аптымізм, радасць жыцця, маладосць духу. 

Не залішне, думаецца, па-сяброўску адзначыць і некаторыя недахопы. На наш погляд, мастацкае кіраўніцтва павінна звярнуць увагу на больш глыбокае пранікненне ў кампазітарскую задуму твора і яркае яе ўвасабленне на сцэне, а пры прачытанні партытуры трэба імкнуцца не адыходзіць ад указаных тэмпаў, штрыхоў (прэм'ера "Лятучая мыш"). 

Увогуле гастрольныя выступленні Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР значна ўзбагацілі культурнае жыццё прыдзвінскага краю, на доўгі час пакінулі добры след у сэрцах і памяці тысяч гледачоў. I сёння мы гаворым: "Шчырае дзякуй, дарагія госці, жадаем вам новых творчых поспехаў і будзем рады зноў вітаць вас на Віцебшчыне".

І. ГАРДЗІЕНКА,
музыказнаўца,
Л. ГВОЗДЗЕЎ.
Віцебcкі рабочы. – 1981. – 29 ліп.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: