Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/"Асоль" (Ірына Свірко, "Рэспубліка", 15.01.2013)

"Асоль" (Ірына Свірко, "Рэспубліка", 15.01.2013)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

"АСОЛЬ"

13-04a Хрэстаматыйны твор Аляксандра Грына ў тэатры перачыталі па-новаму і адмовіліся ад пунцовых ветразяў

Cтары Новы год Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адзначыў прэм’ерай. На яго сцэне — балет паводле матываў знакамітай аповесці Аляксандра Грына "Пунсовыя ветразі". Назву спектаклю "Асоль" дало імя галоўнай гераіні.

Як падкрэсліваюць у тэатры, "Асоль" — балет нацыянальны. Музыку напісаў беларускі кампазітар Уладзімір Саўчык, аўтар лібрэта і балетмайстар-пастаноўшчык — народны артыст Беларусі Уладзімір Іваноў. Сцэнаграфія Валянціны Праўдзінай. Дырыжор Алег Лясун.

Зрэшты, калі разабрацца, дык і аўтар літаратурнай асновы — аповесці "Пунсовыя ветразі" Аляксандр Грын таксама мае дачыненне да Беларусі. Сапраўднае прозвішча пісьменніка Грынявіцкі, яго бацька паходзіў з беларускай шляхты і родам з колішняга Дзісненскага павета Віленскай губерні (цяперашняя тэрыторыя Міёрскага раёна Віцебшчыны), адкуль быў сасланы за ўдзел у паўстанні Каліноўскага 1863 года.

Стваральнікі спектакля прачыталі вядомую гісторыю пра Асоль і Грэя па-свойму і адышлі ад хрэстаматыйнага твора, спрабуючы перакласці рамантычную прозу Грына на экспрэсіўную мову сучаснай харэаграфіі.

Балет "Асоль" — гэта не свет казкі, а імклівае драйвавае дзейства. У ім нават гучыць рок-н-рол з музычнымі цытатамі "Deep Purple". І зусім не станоўчым персанажам паўстае Грэй, які хоча стаць "д’ябальскім" мараком, любіць карты, прамантачыў сваю спадчыну, страціў усё, акрамя галоўнага, — дзіўнай летуценнай душы. У цяперашняй інтэрпрэтацыі ў балеце з’явіўся новы персанаж — Апавядальнік, але звыклых бацькі гераіні марака Лангрэна, старога Эгля, якога яна сустракае ў лесе, глядач не ўбачыць. Зрэшты, як і кананічных пунсовых ветразяў, якіх у спектаклі таксама няма.

"Асоль" — восьмы па ліку балет у рэпертуары Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Яго пастаноўка ажыццяўлялася пры садзейнічанні Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

Паводле слоў мастацкага кіраўніка тэатра Адама Мурзіча, работа з беларускімі кампазітарамі, нягледзячы на магчымыя цяжкасці, будзе працягвацца і надалей — гэта прынцыповая пазіцыя, бо не мае права існаваць беларускі тэатр без знакавых беларускіх твораў. Ужо ёсць некалькі імёнаў, на якія ўскладаюцца асаблівыя надзеі. У задумках — і музычныя спектаклі, і балеты, у тым ліку дзіцячыя, і мюзіклы беларускіх кампазітараў.

Ірына СВІРКО.
Рэспубліка. – 2013. – 15 студз. – С. 8.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: