Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Асоль, рамантычная дзяўчына. Па-беларуску рамантычная... (Ларыса Цімошык, "Звязда", 12.01.2013)

Асоль, рамантычная дзяўчына. Па-беларуску рамантычная... (Ларыса Цімошык, "Звязда", 12.01.2013)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

АСОЛЬ, РАМАНТЫЧНАЯ ДЗЯЎЧЫНА. ПА-БЕЛАРУСКУ РАМАНТЫЧНАЯ…

У музычным тэатры створаны балет айчыннага аўтара

І паспрабуйце прыдрацца: Аляксандр Грын мае беларускія карані. Хоць і нарадзіўся ў Расіі, у Вяцкай губерні. Але як туды патрапіў яго тата, шляхціц Стэфан Грынявіцкі, народжаны ў некалі Віленскай губерні ў 1843 годзе? Гэта ж колькі яму было падчас паўстання Каліноўскага? Гадоў 20 — самы ўзрост для высокіх учынкаў і высакародных мар. Вось за іх і расплаціўся, стаўшы ўдзельнікам паўстання, атрымаў у пакаранне высылку спачатку ў Томскую губерню, потым у Вяцкую. А ў 1880 годзе ў сям'і Грынявіцкіх нарадзіўся сын Аляксандр. І вось мяркуйце, у каго ён пайшоў такім рамантызмам і імкненнем да высокіх пачуццяў, якія выдатным чынам увасоблены ў "Пунсовых ветразях". Твор, які не абыходзяць увагай людзі ў перыяд станаўлення асобы, і які любяць асобы, чыя душа не змярцвела пад цяжарам жыццёвых клопатаў, можа, таму, што неверагодна жывымі былі юнацкія мары пра шчырасць і здзяйсненне надзей. Што да беларусаў, то мары — хіба не сутнасць натуры?..

Цяпер вам зразумела, чаму на сцэне Беларускага музычнага тэатра ўвасоблены гэты твор? Насамрэч прычын шмат, з якіх галоўная ўсё-такі творчая. У кампазітара Уладзіміра Саўчыка нарадзіўся музычны вобраз закаханай і пяшчотнай Асоль, якая вельмі цікаўная, пазнае свет, адкрытая яму. Натуральна, калі захапіцца гэтай дзяўчынай праз кнігу, то забыць пра яе немагчыма, а тым больш творчаму чалавеку. Нездарма на тэму "Пунсовых ветразяў" было створана вельмі шмат мастацкіх твораў ад музыкі да кіно. А беларускі кампазітар Саўчык захацеў сказаць сваё слова. Ну і выдатна!

Яму пашчасціла не проста выказацца. Яму пашчасціла быць пачутым. Таму што яго музыка цяпер загучыць перад публікай, якая будзе прыходзіць на балет. Яго паставіў народны артыст Беларусі Уладзімір Іваноў, які ў творы Грына адчуў вялікую энергетыку і стараўся перавесці яе на мову рухаў. Галоўнае ў гэтым балеце — нават не сама мара, якая ўвасоблена ў пунсовыя ветразі (гэты сімвал, можа, ужо і надакучыў). Галоўныя — самі героі, іх характары, паводзіны, матывы ўчынкаў. Адпаведна пабудаваны сюжэты двух актаў, на якія падзелены балет. У першым — перад гледачом свет Асоль, якая зацікавіла сваёй непасрэднасцю апавядальніка. У другой дзеі — свет Грэя, які насамрэч не такі ўжо беззаганны рамантычны герой, а, наадварот, чалавек, які ў жыцці паспрабаваў шмат, прычым не заўсёды добрага: ён гулец у карты, ён гулец па жыцці (бо прамотвае бацькоўскую спадчыну). Яго паматала жыццё. І можа быць, таму каханне да Асоль — гэта яго ратаванне, прыстанак душы, надзея на іншае жыццё. А мы ўсё прывыклі: "Дачакалася свайго Грэя…" Можа, наадварот, — ён яе знайшоў? І як яму пашчасціла!..

Прынамсі, калі ёсць пра што разважаць, то справа зроблена недарма. Прэм'ера балета адбываецца менавіта ў гэтыя дні, якія вельмі напоўнены марамі і надзеямі. Што якраз дарэчы.

Ларыса ЦІМОШЫК.
Звязда. – 2013. – 12 студз. – С. 4.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: