Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Балетаманія па-співакоўску (2011 г., Культура)

Балетаманія па-співакоўску (2011 г., Культура)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

БАЛЕТАМАНІЯ ПА-СПІВАКОЎСКУ

Вечар у Мінску, які адкрыў восеньскую сесію

11-188aБеларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр стаў на гэтым тыдні месцам сустрэчы ўсяго культурнага бамонда сталіцы. Менавіта ў гэтай зале 28 верасня адбылося адкрыццё восеньскай сесіі Маладзёжнага сімфанічнага аркестра СНД пад кіраўніцтвам сусветна вядомага Уладзіміра Співакова. Даўшы адзіны канцэрт у Мінску, калектыў рушыў у Кітай, а потым – ва Узбекістан.

Аркестр склаўся яшчэ ў 2007-м па ініцыятыве і пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін-удзельніц СНД. Мінскі ж вечар прайшоў у межах Міжнароднай канферэнцыі "20 гадоў СНД". Фінансавую падтрымку аказала Міністэрства культуры Беларусі.

Арганізатары паклапаціліся і пра тое, каб на канцэрт трапіла мэтавая аўдыторыя, таму зрабілі вольны ўваход для паўсотні лепшых студэнтаў Акадэміі музыкі. Такая ўвага да таленавітай моладзі даўно ўжо стала заўсёднай практыкай У.Співакова. Калі дазваляюць сцэнічныя ўмовы, ён звычайна прапануе выставіць колькі дадатковых радоў крэслаў для адораных дзяцей і юнакоў – проста на сцэне, каб тыя пераймалі вопыт, як кажуць, "знутры". Старэйшае пакаленне памятае і такі выпадак, калі на адным з аншлагавых канцэртаў співакоўцы папросту адчынілі акно і ўцягнулі праз яго падлеткаў са скрыпкамі ды віяланчэлямі ў руках – навучэнцаў колішняй спецыялізаванай школы пры нашай кансерваторыі.

У цяперашнім складзе Маладзёжнага аркестра СНД сабраны прадстаўнікі 12 краін. Над пультам у кожнага музыканта – маленечкі сцяг яго радзімы. Сярод аркестрантаў – ажно васьмёра выхаванцаў нашай нацыянальнай выканальніцкай школы: скрыпачка Паліна Інкіжынава, альтыстка Марына Парцянка, віяланчэлістка Людміла Анцікона-Кабальера, якая прыехала з Малдовы, трамбаніст Дзмітрый Асіпенка, ударнік Дзмітрый Сакавец. Асаблівы гонар, што флейтовая група аркестра складзена выключна з маладых беларускіх музыкантаў: гэта Таццяна Кармазінава, Юлія Шчасновіч (тая самая, якой У.Співакоў летась падарыў флейту вядучай французскай фірмы), Ірына Саладоўнікава. Летась з аркестрам саліравала і наша маладая прымадонна Аксана Волкава, якая шырока ўдзельнічала ў іншых праектах маэстра.

Праграма, за выключэннем аднаго нумара, была складзена з фрагментаў опер і балетаў. Дый у Канцэрце Паганіні (саліст – Фэн Нін з Кітая) адчувалася сапраўдная спеўная ды "харэаграфічная" пластыка. Увогуле, музыка гучала – самая, бадай, папулярная. Але складалася адчуванне, што ўсё гэта мы чуем упершыню. Фантастыка! Галоўным фактарам "непазнавальнасці" была нават не заўсёдная співакоўская празрыстасць аркестравай фактуры (самай таўшчэзнай, напластаванай – любой), не "акцэнт" на ўнікальнасці ігры струнных, а пошук новага музычнага сэнсу – літаральна ў кожнай фразе, не кажучы ўжо пра ўвесь твор. Тое ж Адажыа са "Шчаўкунка", заснаванае на сыходнай гаме, прагучала вельмі проста, без запальных жарсцяў, але з накатваннем хваляў усё новага эмацыйнага развіцця. Музыка перадавала пачуцці, якія бываюць у дзяцінстве, калі чалавек яшчэ застаецца абсалютна натуральным, без наўмысных "тэатральных" прыёмаў, разлічаных "на публіку". Ці ж не пра гэта – сам балет?

Як заўсёды на канцэртах У.Співакова, шмат ігралася "на біс" – пад шчодрыя апладысменты ўдзячных гледачоў, у такт музыцы. А ў фінале з прывітальнымі словамі на сцэну падняліся выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў і міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка. Талент Співакова, адзначылі высокія госці, прыцягвае да сябе іншыя таленты. Удзел у гэтым аркестры дае маладым музыкантам поўную магчымасць казаць, што яны вучыліся ў вялікага маэстра, і становіцца іх "візітоўкай", адкрываючы дзверы ў лепшыя творчыя калектывы свету. А галоўнае – такое сяброўства таленавітай моладзі мацуе будучыню садружнасці краін.

Культура. – 2011. – 1 кастр.

На здымку: на сцэне – Маладзёжны аркестр СНД.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: