Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Чары дабрыні (2011 г., Бярозка)

Чары дабрыні (2011 г., Бярозка)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ЧАРЫ ДАБРЫНІ

11-100aНовы мюзікл Марка Самойлава "Чароўная лямпа Аладзіна", пастаўлены гэтай восенню ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, прыйшоўся даспадобы не толькі маленькім дзецям, але і падлеткам, і нават дарослым.

І сапраўды, мудрая казка не ведае межаў — ні ўзроставых, ні геаграфічных. Ну хіба можа не крануць гісторыя аб тым, што нават самая незвычайная мара абавязкова спраўдзіцца ў таго, хто шчыры, смелы, добры, хто ўмее любіць і спачуваць!

Музыка спектакля — вельмі прыгожая, пранікнёная. Марк Самойлаў — цудоўны меладыст! Дарэчы, свой першы вальс ён напісаў у 13 гадоў, яшчэ не маючы музычнай адукацыі. А сёння няма ніводнага музычнага тэатра на тэрыторыі былога СССР, дзе б не ішлі спектаклі Марка Самойлава. У беларускім музычным ужо ставіліся тры мюзіклы для дарослых. І вось цяпер — дзіцячы.

Паставіла гэты яркі, эмацыянальны спектакль вядомы рэжысёр Сусанна Цырук. Выканаўцы галоўных роляў — Аляксандр Гелах (Аладзін), Кацярына Дзегцярова (прынцэса Будур), Дзяніс Мальцэвіч (Султан), Дзяніс Нямцоў (Джын), Вікторыя Жбанкова-Стрыганкова (маці Аладзіна) здолелі данесці да нас рамантычны і ўзнёслы сэнс гэтай дзівоснай казкі.

— Спачуванне — гэта такая рэдкасць сёння! Асабліва, калі яно шчырае, — расчуленна гаворыць маці Аладзіна закаханаму ў яе Джыну.

І няхай ён, стаўшы чалавекам, страчвае свае чароўныя схільнасці, але набывае здольнасць да шчырых чалавечых пачуццяў, па якіх так сумаваў на працягу пяці тысяч гадоў затачэння ў лямпе.

Побач са мной на прэм’ерным спектаклі сядзеў хлопчык гадоў 13-ці. Яго завуць Ілля, на прэм’еру ён прыйшоў са сваёй мамай. Ілля з цікавасцю сачыў за сюжэтам, а пасля паведаміў мне, што наведвае гэты тэатр з 3-х гадоў і лічыць яго самым сучасным у Беларусі.

Сваіх гледачоў "самы сучасны тэатр" абяцае яшчэ парадаваць цікавымі прэм’ерамі. Мы ўбачым "Шчаўкунок" П. Чайкоўскага, навагодняе мюзік-фэнтэзі вядомага беларускага кампазітара Алены Атрашкевіч "Чароўны гадзіннік, або Хто выратуе Новы год", гала-канцэрт "Навагодняе кабарэ", балет "Асоль" беларускага кампазітара Уладзіміра Саўчыка.

Вольга НАВАЖЫЛАВА.
Фота аўтара.
Бярозка. – 2011. – № 8. – С. 62–63.

На здымку: кветкі і падарункі ад юных гледачоў Джын не начараваў, а заслужыў.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: