Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Да вяршынь "лёгкага" жанру (1980 г., Гомельская праўда)

Да вяршынь "лёгкага" жанру (1980 г., Гомельская праўда)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ДА ВЯРШЫНЬ "ЛЁГКАГА" ЖАНРУ

Калі вымаўляеш слова "аперэта", то адразу ва ўяўленні ўзнікае "парад" фарбаў, гучаць прыгожыя мелодыі, бягуць у залу каскады дасціпнасці. I абавязкова ў фінале – перамога кахання, добрых пачуццяў, усеагульны трыумф. Многія, напэўна, не задумваюцца, колькі працы, мастацкага густу, тонкага пачуцця меры патрабуе гэты бліскучы і "лёгкі" жанр. 

Прыемна было ўбачыць афішы Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР, дзе для гамяльчан прадстаўлены і аперэты пачатку стагоддзя ("Сільва", "Марыца" I. Кальмана) і сучасныя мюзіклы, і беларуская аперэта. 

Спектакль "Несцерка" беларускага кампазітара Г. Суруса паводле п'есы А. Вольскага – народная музычная камедыя. У першую чаргу аб яго народнасці сведчыць музыка. 

Музычны кіраўнік тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР I. Абраміс прачытаў парцітуру "Несцеркі", выяўляючы прыватнасці, драбнейшыя дэталі, дакладна вызначаючы ролі тэмбраў, звярнуў асаблівую ўвагу на басовае гучанне струнных і духавых, як фундамент агульнай гучнасці. 

Хацелася б толькі ўзмацніць струнную групу аркестра; у аперэце ж (нават і ў сучаснай) дамініруе мелодыя, а ў "Несцерцы", дзе многа канцілены, літаральна адчуваецца недахоп у аркестры струнных інструментаў. 

Самыя цёплыя словы хочацца звярнуць да хору (хормайстар Н. Андросава). Асабліва ўдаліся хоры 2-й дзеі – жаночы і а капэла. Яны паэтычныя, эмацыянальныя, напісаны ў характары народнай музыкі; прагучалі пранікнёна, шчыра. Мы з радасцю адкрылі іх для сябе, і, без сумнення, яны стануць любімымі харавымі творамі і ўпрыгожаць рэпертуар многіх прафесіянальных і самадзейных калектываў. 

Цяжка выдзеліць кагосьці з выканаўцаў: адчуваецца, што ўсе акцёры, занятыя ў спектаклі, самі атрымліваюць шчырае задавальненне ад таго, што адбываецца. Гэта перадаецца зале, і яна верыць выканаўцам, перажывае разам з імі. Думаеш – гэта хутчэй само жыццё прыйшло на сцэну, а не спектакль. 

Рэжысёр Б. Втораў змог перакінуць мосцік з XIX стагоддзя, у якім адбываецца дзея "Несцеркі", у нашы дні. Многія моманты вырашаны так, што публіка адчувае сябе непасрэдным удзельнікам дзеяння, якое разыгрываецца прама ў зале. 

Народнасць музычнай камедыі Б. Втораў падкрэслівае ўвядзеннем пантамімы, гратэску, характэрных для скамарошных прадстаўленняў, і абыякавых у зале не было... Лаканічныя, выразныя канструкцыі (мастак – заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Б. Герлаван) зроблены з вялікім веданнем і пачуццём эпохі, прымушаюць бачыць за рамкамі сцэны жыццё Белай Русі XIX стагоддзя. 

Харэаграфія вытрымана ў тыповых фарбах і рытмах сельскіх "вячорак". Яна пакідае настолькі прыемнае ўражанне сваёй чуллівай наіўнасцю, што адчуваеш патрэбу бачыць у гэтым спектаклі больш танцаў (балетмайстар – народны артыст БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР С. Дрэчын). 

Творчая згода, аднадушнасць імкненняў стваральнікаў спектакля вызначылі ўдачу. "Несцерка" – вядома, падзея ў гісторыі маладога тэатра музкамедыі БССР, а сам твор, як і "Паўлінка" Ю. Семянякі, увайшоў у фонд беларускай класічнай музыкі і мы ўжо ўправе ганарыцца імі, як Украіна ганарыцца "Наталкай-Палтаўкай". 

У гутарцы з намі галоўны дырыжор I. Абраміс, гаворачы аб творчай працы тэатра, падкрэсліў, што ў сваёй рабоце абапіраецца на думку К.С. Станіслаўскага: "Для дзяцей трэба граць таксама, як для дарослых, толькі яшчэ лепш". 

"А ў аперэце, – сказаў I. Абраміс, – трэба спяваць таксама, як у оперы, толькі яшчэ лепш, таму што гэты жанр сінтэтычны, які патрабуе ад артыста не толькі валодання вакалам, але і шчодрага ўсебаковага драматычнага даравання. У сваім рэпертуары тэатр будзе арыентавацца на беларускую камедыю, але аперэты I. Штрауса, I. Кальмана Ф. Легара застануцца значнай часткай праграмы, таму што класіка – гэта школа любога жанру". 

I. Абраміс выказаў удзячнасць тым гомельскім музыкантам, якія зараз граюць у аркестры, замяняючы адсутнічаючых па раду прычын штатных выкацаўцаў. 

Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі БССР – на ўздыме. У цэнтры ўвагі – высокая культура выканаўчага майстэрства, звяртанне да нацыянальных твораў, творчы пошук.

А. ЛУКОМСКІ, Е. АФАНАСЬЕВА. 
Гомельская праўда. – 1980. – 14 чэрв.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: