Главная \ Пресса \ Душа спявала (2011 г., Культура)
« Назад

ДУША СПЯВАЛА

На канцэрце "Майстры мастацтваў – ветэранам" Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра быў поўны аншлаг. Свята адбылося ў Рэспубліканскім палацы культуры ветэранаў.

Сваё майстэрства пад час дабрачыннага канцэрта прадэманстравалі Алег Прохараў, Ала Лукашэвіч, Дзяніс Нямцоў, Ірына і Антон Заянчкоўскія. Асаблівым поспехам карысталіся класічныя творы ў выкананні народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайды і заслужанага артыста Расіі Аляксея Кузьміна.

У рамках акцыі "Майстры мастацтваў – ветэранам" адбудзецца таксама канцэрт да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Культура. – 2011. – 9 крас. – С. 14.