Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Дзе сталасць таленту, там – маладосць душы (1998 г., Чырвоная змена)

Дзе сталасць таленту, там – маладосць душы (1998 г., Чырвоная змена)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ДЗЕ СТАЛАСЦЬ ТАЛЕНТУ, ТАМ – МАЛАДОСЦЬ ДУШЫ

Вядомы беларускі мастак Яўген Ждан у снежні адзначыў свой 60-гадовы юбілей. Аматарам мастацтва ён найперш вядомы як мастак-сцэнограф. Доўгі час працаваў у Дзяржаўным тэатры оперы і балета, дзе аформіў шэраг спектакляў: балеты "Бахчысарайскі фантан" Асаф'ева, "Дон Кіхот " Мінкуса, оперы "Фауст" Гуно, "Русалка" Даргамыжскага, "Іаланта" Чайкоўскага, "Рыгалета" Вердзі і інш. I калі адкрывалася заслона, удзячныя гледачы не раз адзначалі шчырымі воплескамі ўдалую сцэнаграфію.

Апошнія два гады Яўген Ждан працуе галоўным мастаком у Тэатры музычнай камедыі. За гэты час аформлены два новыя спектаклі: аперэты "Капялюш Напалеона" Аскара Штрауса і "Цыганскі барон" Іагана Штрауса – абодва ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Барыса Лагоды. Гэтыя пастаноўкі цяпер карыстаюцца найбольшым поспехам у гледачоў, і вялікая заслуга ў гэтым належыць мастаку-пастаноўшчыку. Як на прэм'ерным спектаклі, так і цяпер зала адзначае ўдалую сцэнаграфію: напрыклад, вельмі ўражвае суперзаслона з грандыёзнай выявай Напалеона да спектакля "Капялюш Напалеона". А пастаянныя паклоннікі гэтага тэатра помняць даўнюю пастаноўку, балет Дз. Шастаковіча "Паненка і хуліган", сцэнаграфію якога таксама выконваў Яўген Ждан. У свой час гэты спектакль меў вялікі поспех у гледачоў.

Адным словам, Яўген Ждан з'яўляецца выдатным прадстаўніком сучаснага накірунку сцэнаграфіі, адным з тых вялікіх і рэдкіх майстроў, на вопыце якіх вучацца маладыя. Сапраўды, каб пералічыць выдатных сцэнографаў нашай рэспублікі, хопіць пальцаў адной рукі.

Але, займаючыся на працягу дзесяцігоддзяў тэатральным мастацтвам, Яўген Ждан не абмяжоўваецца толькі гэтым відам творчасці. Ён вельмі плённа працуе ў жывапісе і графіцы, з'яўляецца ўдзельнікам і арганізатарам разнастайных мастацкіх выстаў.

Вельмі прыцягваюць яго жывапісныя палотны, у якіх рэалістычныя вобразы спалучаюцца з сімволікай і метафарычнасцю. Нечаканыя і глыбоказмястоўныя сімвалы, яскравыя метафары ўтрымліваюць у сабе глыбокі філасафічны сэнс, адлюстроўваюць светапогляд і светаўспрыманне мастака. Менавіта гэта рыса творчасці Я. Ждана прыцягвае больш за ўсё.

Шмат жывапісных палотнаў мастак прысвяціў беларускай мінуўшчыне, выдатным гістарычным дзеячам. Як і для кожнага вялікага творцы, для яго тэма Радзімы, любві да роднага краю з'яўляецца адной з самых важных. У цыклах карцін "Зямля Нясвіжская", "Зямля Мірская" вобраз Радзімы атаясамліваецца з вобразам маці, а родныя краявіды і канкрэтныя асобы землякоў надаюць жывапісным палотнам рэалістычную напоўненасць і адчуванне радасці жыцця.

Асобны пласт творчасці мастака – лікі беларускіх святых. Гэта вялікая серыя ікон "Жыццё беларускіх святых", а таксама асобныя работы на рэлігійную тэматыку. Многія са сваіх ікон мастак ахвяраваў цэрквам, напрыклад, ікону Кірыла Тураўскі – царкве ў Тураве і г.д.

А ў вёсцы Сноў Нясвіжскага раёна, на сваёй радзіме, Яўген Ждан заснаваў асветніцкі цэнтр з карціннай галерэяй. Наогул ён шмат часу ўдзяляе грамадскай і асветніцкай працы, і з найбольшым энтузіязмам робіць гэта на сваёй радзіме.

За актыўную творчую дзейнасць мастак носіць ганаровае званне Заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

Зоя ЛЫСЕНКА.
Чырвоная змена. – 1998. – 15 студз.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: