ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ,
ці Колькі разоў здараецца сустрэча
У Беларускім дзяржаўным музычным тэатры адбыўся паказ шоу-праграмы "Прызнанне ў каханні" заслужанага артыста Беларусі цяперашняга дырэктара тэатра Аляксея Ісаева. Сярод палітычных дзеячаў, якія прыйшлі павіншаваць свайго куміра, былі Mixaіл Гарбачоў, Барыс Ельцын, Уладзімір Пуцін – усе ў выкананні артыста тэатра Эдуарда Мартынюка. Быў нават цырк – у якасці падарунка! Не было xiбa што казачных персанажаў (як з'яўляюцца яны, напрыклад, у балеце "Спячая прыгажуня"). А калі б раптам былі, дык, відаць, на чале гэтай мульці-пульці-дэлегацыі стаў бы кракадзіл Гена. Бо яго шмат што звязвае з сапраўдным віноўнікам урачыстасцей. Па-першае, абодва яны любяць спяваць на свой дзень нараджэння – "у прохожих на виду" (Аляксей Icaeў адзначаў свае свята "сольнікам" 10-ты год запар).
Па-другое, абодва пры гэтым спяваюць не арыі, няхай i аперэтачныя, а песні (ну, можа, яшчэ рамансы). А тое, што адзін спявае пад гармошку, а другі пад фанаграму, ствараючы "караоке пa-icaeўcкy", – гэта ўжо справа тэхнікі. Галоўнае, мы "милого узнали по походке". Пазнаць па голасе было цяжэй, бо Аляксей Icaeў быў даволі прастуджаны i выконваў зусім не ўласцівы яму рэпертуар ("Мне б хацелася крыху пахуліганіць", – сказаў ён).
Па-трэцяе, абодва гepoi звязаныя з кіно. Гена трапіў на экран з кніжкі, а Аляксей Icaeў падчас вечарыны раз-пораз трапляў на экран са сцэны (праўда, відэарад з бясконцымі фантанамі, кветкамі, відарысамі далека не заўсёды адпавядаў музыцы).
Па-чацвёртае, абодвух герояў любяць дзеці, і доказам таму не толькі прысутнасць на канцэрце Ісаева яго чатырохгадовага сына Мікіты, але i рэакцыя "школьнай" галёркі, якая шалёна выкрыквала "брава" – асабліва ў фінале праграмы. Aca6icтa ж для мяне найгучным акордам канцэрта сталася выступление ансамбля Генеральнага штаба Узброеных Сіл РБ – не толькі паводле бляску сонечнай медзі, але i паводле музычнасці ў самым шырокім сэнсе гэтага слова. А самым запамінальным момантам у вялізным інтэрв'ю, што даваў Аляксей Мікалаевіч напярэдадні свайго "Прызнання ў каханні", стаўся анекдот з тэатральнага жыцця. Калі A. Ісаеў працаваў у тэатры аперэты Растова-на-Доне, яго неяк спытаў дырэктар гэтага тэатра: маўляў, на чый бенефіс хутчэй публіка пойдзе – на ягоны цi на дырэктарскі. "На дырэктарскі, – адказаў Icaeў, не задумваючыся. – Бо іншай магчымасці прыйсці i паглядзець, як спявае дырэктар тэатра, не будзе".
Добра, што ў нас такая магчымасць ёсць. I добра, што магчымасць "глядзець на дырэктара" не замінае магчымасці бачыць i іншых салістаў. Нават наадварот! Напярэдадні "сольніка" Аляксей Icaeў адмовіўся ад трох спектакляў, бо адчуваў, што "быў не ў голасе, а гледачоў ашукваць нельга". Зразумела, такога ж стаўлення да справы ён патрабуе i ад іншых. А яго шоу-праграма "Прызнанне ў каханні" адкрыла цыкл канцэртных iмпрэз "Музычны тэатр прадстаўляе", дзе нас чакаюць i "Мелодыі I. Дунаеўскага", i творчыя вечары Юліі Дзятко з Канстанцінам Кузняцовым, Людмілы Станевіч, Зінаіды Вяржбіцкай з Германам Козловым, бенефіс Валянціны Пятліцкай, творчы вечар хору тэатра. Так што "дні нараджэння" новых праграм у тэатры запланаваны далека не на адзін месяц наперад.
Надзея БУНЦЭВІЧ.
Культура. – 2002. – 9–15 лют.