Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Дзень "Т" (Ларыса Цімошык, "Звязда", 29.03.2014)

Дзень "Т" (Ларыса Цімошык, "Звязда", 29.03.2014)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

Дзень "Т" 

Ге­роі для су­час­на­га тэ­ат­ра: ад Соф’і Галь­шан­скай да Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на 

Бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі на тэ­ат­раль­най сцэ­не ста­но­віц­ца больш. На­шы тэ­ат­ры ста­лі звяр­тац­ца да гіс­та­рыч­ных асоб, да ай­чын­най кла­січ­най лі­та­ра­ту­ры, ува­саб­ля­ю­чы яе ў су­час­ным пра­чы­тан­ні. 

Але ж у тэ­ат­ры хо­чац­ца ўба­чыць і ся­бе збо­ку, праз па­ста­ноў­кі пра бе­ла­ру­саў ХХІ ста­год­дзя — і вось па­кры­се пры­хо­дзіць на сцэ­ну бе­ла­рус­кая "но­вая дра­ма", доб­ра вя­до­мая за ме­жа­мі на­шай кра­і­ны… Раз­мо­вы пра стан ай­чын­на­га тэ­ат­раль­на­га мас­тац­тва ажыў­ля­юц­ца на­пры­кан­цы са­ка­ві­ка — блі­жэй да Між­на­род­на­га дня тэ­ат­ра. Свя­та — гэ­та на­го­да не толь­кі для ра­дас­ці, але і для пэў­на­га ана­лі­зу: ку­ды наш бе­ла­рус­кі тэ­атр ру­ха­ец­ца. І што ў ім ёсць улас­на бе­ла­рус­ка­га? Та­му пры­сут­насць на ай­чын­най сцэ­не п’ес, опер, ба­ле­таў і мю­зік­лаў бе­ла­рус­кіх аў­та­раў і ста­ла сё­ле­та га­лоў­най тэ­май для аб­мер­ка­ван­ня. 

Якія ж фан­тас­тыч­ныя лю­дзі — слу­жы­це­лі тэ­ат­ра! У іх свя­та, ім бы раз­ня­во­ліц­ца ды… А яны не пра ся­бе, а ўсё пра яго, гле­да­ча, кла­по­цяц­ца: ства­ра­юць для яго ка­пус­ні­кі, прэм’­е­ры, ла­дзяць су­стрэ­чы. І раз­ва­жа­юць пра сваё са­мае ба­лю­чае: 

— Уя­ві­це са­бе, што мы, На­цы­я­наль­ны ака­дэ­міч­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр імя Гор­ка­га, які вя­до­мы як "рус­кі", вы­ра­шы­лі пра­жыць се­зон з бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гі­яй! — пе­ра­кон­ваў ды­рэк­тар тэ­ат­ра Эду­ард ГЕ­РА­СІ­МО­ВІЧ.— Ка­лі нех­та су­мня­ва­ец­ца, што, маў­ляў, ня­ма ча­го ста­віць, то мы тут іра­ні­зу­ем: бе­ла­рус­кая кла­сі­ка мо­жа быць ак­ту­аль­ная заў­сё­ды. На­прык­лад, Ба­рыс Лу­цэн­ка ажыц­ця­віў па­ста­ноў­ку "За­цю­ка­на­га апост­ала" Ма­ка­ён­ка. Спек­такль атры­маў наз­ву "Ара­кул". Быў ад­ной­чы ці­ка­вы мо­мант, ка­лі мы атры­ма­лі ана­нім­ную п’е­су "Эк­зе­ку­тар" (пра­цяг "Рэ­ві­зо­ра"). Вы­свет­лі­ла­ся по­тым, што аў­тар яе Аляк­сей Ду­да­раў, а пра­цяг го­га­леў­скай тэ­мы ака­заў­ся ці­ка­вы і ак­ту­аль­ны для па­ста­ноў­кі на сцэ­не. Мы звяр­та­ем­ся і да ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх аў­та­раў. Мі­ка­лай Руд­коў­скі на­пі­саў ін­сцэ­ні­роў­ку па­вод­ле "Бе­саў" Да­ста­еў­ска­га. І мож­на ска­заць, што наш тэ­атр са­праў­ды на­цы­я­наль­ны. Але на­цы­я­наль­нае ў су­час­ным бе­ла­рус­кім тэ­ат­ры, на наш по­гляд,— гэ­та не толь­кі мо­ва, а на­огул пры­на­леж­насць да пэў­най на­цыі, ак­ту­аль­насць тэм ме­на­ві­та для яе. Мы свед­чым: спек­такль рус­ка­га дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра імя Гор­ка­га мо­жа быць на­цы­я­наль­ным па ду­ху. Та­кім, на на­шу дум­ку, па­ві­нен стаць но­вы пра­ект "Пяс­няр", пры­све­ча­ны Ула­дзі­мі­ру Му­ля­ві­ну, п’е­су пра яко­га на­пі­саў Ва­сіль Дрань­ко-Май­сюк. Ця­пер вы­ра­ша­ец­ца пы­тан­не гэ­тай па­ста­ноў­кі з да­па­мо­гай дзярж­фі­нан­са­ван­ня і част­ко­ва па-за бюд­жэт­ных срод­каў (спек­такль да­во­лі да­ра­гі). 

— Мы спра­бу­ем і без вя­лі­кіх гро­шай неш­та ра­біць,— да­дае Аляк­сандр ПЯТ­РО­ВІЧ, ды­рэк­тар Беларускага дзяр­жаў­на­га акадэмічнага му­зыч­на­га тэ­ат­ра. На­прык­лад, у нас з’я­віў­ся пер­шы бе­ла­рус­кі мю­зікл "Соф’я Галь­шан­ская" на му­зы­ку Ула­дзі­мі­ра Кан­дру­се­ві­ча, які ка­рыс­та­ец­ца ці­ка­вас­цю ў пуб­лі­кі ў Мін­ску. Але гэ­ты спек­такль мы пла­ну­ем па­ка­заць 24 мая ў Галь­ша­нах на ад­кры­тай пля­цоў­цы: пры­вя­зём гіс­то­рыю лю­дзям, якія ды­ха­юць яе па­вет­рам, ча­сам не ду­ма­ю­чы пра гэ­та… 

— У Вя­лі­кім тэ­ат­ры опе­ры і ба­ле­та ў апош­нія га­ды з’я­ві­лі­ся ці­ка­выя бе­ла­рус­кія тво­ры: гіс­та­рыч­ная опе­ра Яна Го­лан­да "Чу­жое ба­гац­це ні­ко­му не слу­жыць", опе­ра Дзміт­рыя Смоль­ска­га "Сі­вая ле­ген­да" і ба­лет Вя­ча­сла­ва Куз­ня­цо­ва "Князь Ві­таўт". У ба­ле­це з’я­віў­ся ці­ка­вы су­час­ны спек­такль на му­зы­ку Але­га Ха­дос­кі "За­ла ча­кан­ня". Мы не збі­ра­ем­ся спы­няц­ца. Ёсць пла­ны аб­на­віць опе­ру Ула­дзі­мі­ра Сол­та­на "Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха". Яна ёсць у афі­шы тэ­ат­ра, але спек­такль мо­жа мець но­вае аб­ліч­ча. Ёсць перс­пек­ты­ва, што бу­дуць з’яў­ляц­ца ін­шыя бе­ла­рус­кія тво­ры: маг­чы­ма, ба­лет Сяр­гея Кар­тэ­са, які ха­це­ла­ся б па­ста­віць у экс­пе­ры­мен­таль­ным сты­лі. Так­са­ма ці­ка­вай па­да­ец­ца опе­ра Ула­дзі­мі­ра Сол­та­на "Па­ні Ядз­ві­га", якая не бы­ла па­стаў­ле­на ў тэ­ат­ры ў свой час. Але ця­пер мы па­гля­дзе­лі на яе па-но­ва­му і вы­ра­шы­лі, што гэ­та мо­жа быць ці­ка­ва. Ула­дзі­мір Сол­тан — цу­доў­ны кам­па­зі­тар, ме­ла­дыст. Ка­лі б не заў­час­ная гі­бель, то яшчэ б нас шмат чым ра­да­ваў. Яго му­зы­ка па­да­ба­ец­ца пуб­лі­цы, та­му мы вы­ра­шы­лі звяр­нуц­ца да не­па­стаў­ле­най опе­ры,— па­тлу­ма­чыў Ула­дзі­мір РЫ­ЛАТ­КА, на­мес­нік ды­рэк­та­ра Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі

— Наш тэ­атр ка­лісь­ці ства­раў­ся дзе­ля та­го, каб пра­па­ган­да­ваць бе­ла­рус­кую дра­ма­тур­гію, якой на пэў­ным эта­пе бы­ло ма­ла,— ад­зна­чыў мас­тац­кі кі­раў­нік Рэс­пуб­лі­кан­ска­га тэ­ат­ра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі Аляк­сандр ГАР­ЦУ­ЕЎ.— Я б не ска­заў, што гэ­тая праб­ле­ма за­ста­ец­ца ак­ту­аль­най да сён­ня. На ўсёй пост­са­вец­кай пра­сто­ры і на­ват па-за ёю га­во­раць пра ма­ла­дых та­ле­на­ві­тых аў­та­раў з Бе­ла­ру­сі, якія ства­ра­юць у рэ­чы­шчы "но­вай дра­мы". На­ват у Ман­го­ліі ідзе спек­такль па­вод­ле Дзміт­рыя Ба­га­слаў­ска­га. У нас у тэ­ат­ры ёсць ад­на па­ста­ноў­ка "Ці­хі шэпт сы­хо­дзя­чых кро­каў". Я збі­ра­ю­ся па­ста­віць п’е­су "Лю­боў лю­дзей". А ў маі пла­ну­ем "Ве­чар су­час­ных бе­ла­рус­кіх ка­ме­дый". У тэ­ат­ры роз­ныя спек­так­лі па­він­ны быць: не толь­кі тыя, якія ства­ра­юц­ца "на пуб­лі­ку", каб лю­дзі маг­лі ад­па­чыць, але і сур’­ёз­ныя, ка­лі тэ­атр за­дае пы­тан­ні, абу­джае да по­шу­ку ад­ка­заў. 

Ка­лі мы ма­ем наш бе­ла­рус­кі тэ­атр, які іс­нуе дзе­ля на­ша­га гра­мад­ства, то ра­зам са спек­так­ля­мі па­вод­ле су­свет­ных аў­та­раў хо­чац­ца ба­чыць па­ста­ноў­кі, дзе ідзе раз­мо­ва пра на­ша жыц­цё, тых лю­дзей, якія ства­ра­юць сён­няш­нюю Бе­ла­русь, пра тое, чым яны жы­вуць і што для іх важ­на. 

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК. 
Звязда. - 2014. - 29 сак. 

"Хрус­таль­ную Паў­лін­ку" — у доб­рыя ру­кі 

Га­лоў­ную пра­фе­сій­ную тэ­ат­раль­ную прэ­мію "Хрус­таль­ная Паў­лін­ка" ў Між­на­род­ны дзень тэ­ат­ра атры­маў на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі Та­дэ­вуш КОКШ­ТЫС, які пра­цуе ў На­цы­я­наль­ным ака­дэ­міч­ным дра­ма­тыч­ным тэ­ат­ры імя Я.Ко­ла­са

"Хрус­таль­ны анё­лак" за та­ле­на­ві­тае жыц­цё ў ля­леч­ным тэ­ат­ры пры­су­джа­ны ар­тыс­ту Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэ­ат­ра ля­лек Аляк­санд­ру КА­ЗА­КО­ВУ

"Хрус­таль­ную зор­ку" за вя­лі­кі ўнё­сак у раз­віц­цё тэ­ат­раль­на­га мас­тац­тва атры­ма­ла рэ­жы­сёр На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра імя Гор­ка­га Ва­лян­ці­на ЕРАНЬ­КО­ВА

"Хрус­таль­ная квет­ка" за яр­кі дэ­бют уру­ча­на ар­тыс­ту-ва­ка­ліс­ту Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га му­зыч­на­га тэ­ат­ра Аляк­санд­ру ГЕ­ЛА­ХУ.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: