« Назад ГАЙДА ВЯРНУЛАСЯ… У "ТЭАТР"!
Мюзікл па матывах рамана С. Моэма "Тэатр" назвалі ў рэшце рэшт "Джулія". Гэта той самы мюзікл, які ўжо добры дзесятак гадоў таму напісаў на лібрэта Я. Свірскага з вершамі М. Кандрусевіч тады зусім малады кампазітар У. Кандрусевіч і браўся ды не ўзяўся паставіць Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі. Тэатр ёсць тэатр! Сітуацыя відавочна змянілася, і "Джулія", нарэшце, ўбачыла сцэну. Музычны кіраўнік і дырыжор спектакля А. Лапуноў, рэжысёр-пастаноўшчык Б. Утораў, мастак У. Жданаў (касцюмы – В. Жалонкінай), балетмайстар Г. Шылянкова. У спектаклі занятыя А. Ранцанц, А. Крайнікава, В. Фаменка, А. Касцецкі, Д. Цітушкін, іншыя артысты. На ролю Джуліі Ламберт вярнулася ў тэатр яго колішняя "зорка" Н. Гайда, другую галоўную ролю – мужа гераіні, Майкла, выконвае Р. Харык. Літаратура і мастацтва. – 1991. – 27 снеж. – С. 13.
|
тел.: (017) 275-81-26
220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44
Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263