Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Гісторыя Сандара і Сафі (Ірына СВІРКО, "Рэспубліка", 25.03.2014)

Гісторыя Сандара і Сафі (Ірына СВІРКО, "Рэспубліка", 25.03.2014)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

Гісторыя Сандара і Сафі 

baron_respublikaНовага «Цыганскага барона» прадставяць у Мінску 

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр рыхтуецца да прэм’еры аднаго з самых яркіх спектакляў Іагана Штрауса-сына «Цыганскі барон». 

— Замахнуліся на гэты раз буйна. Вельмі складаная партытура і пастаноўка, задзейнічаны хор, балет, шэраг салістаў. Але, думаю, усё атрымаецца. Прыемна, што ў спектаклі занятыя маладыя сілы тэатра, артысты, якіх мы прынялі ў трупу ў гэтым годзе з Акадэміі мастацтваў. Рызыкавалі, вядома, але моладзь ужо шчыльна ўвайшла ў рэпертуар, спяваюць па некалькі партый. Вось і ў гэтым спектаклі моладзь нам выдатна дапамагла, — расказвае мастацкі кіраўнік тэатра заслужаны работнік культуры Беларусі Адам Мурзіч. 

На сцэне Музычнага «Цыганскага барона» ставяць ужо другі раз. Ранейшы спектакль выйшаў у 1997-м і заставаўся ў рэпертуары каля 10 гадоў. Аднак тая пастаноўка была вельмі спецыфічнай, зробленай у эксцэнтрычнай, клаўнаднай форме, да таго ж музыка не адпавядала арыгінальнай партытуры Штрауса, па сутнасці, музычны матэрыял выкарыстоўваўся толькі як дадатак да п’есы. 

Стваральнікі цяперашняй версіі знакамітай аперэты пайшлі іншым шляхам. Па словах рэжысёра-пастаноўшчыка новага «Цыганскага барона» Ганны Маторнай, стаяла задача зрабіць спектакль са знаёмым ужо гледачу зразумелым рускім лібрэта, вярнуць, наколькі гэта магчыма, партытуру Штрауса і стварыць гісторыю, якая была б цікавай сучаснаму гледачу, з акцэнтам на рамантычнай лініі галоўных герояў — правадыра цыган Сандара і яго каханай Сафі. 

У аснове лібрэта — навэла Мора Ёкаі «Сафі» пра каханне арыстакрата і цыганкі. 

Сюжэт «Цыганскага барона» вядомы ўсім аматарам аперэты. Малады граф, сын уладальніка старога замка Сандар Барынкай вяртаецца пасля падарожжаў і знаходзіць на месцы радавога замка руіны, на якіх цяпер разбіты цыганскі табар. Новы гаспадар маёнтка мае намер прагнаць цыганоў. Сандар абараняе цыганоў і становіцца іх правадыром. Дзеля сваёй каханай — прыгажуні цыганкі Сафі герой гатовы ахвяраваць свабодай і тытулам. Урэшце рэшт дабро, каханне і справядлівасць перамагаюць. Высвятляецца, што Сафі — багатая спадчынніца шляхетнага графскага роду, а цыганы застаюцца жыць на тэрыторыі маёнтка. 

Упершыню «Цыганскі барон» быў пастаўлены ў 1885 годзе ў Вене. Затым былі ўсе лепшыя тэатры свету. Спектакль, ахутаны цыганскай рамантыкай, насычаны венгерскімі мелодыямі, рытмамі вальса, полькі, маршу, чардаша, па-ранейшаму застаецца любімым і папулярным. 

Новая пастаноўка абяцае быць яркай, маляўнічай, эфектнай, з характэрным цыганска-венгерскім каларытам. Стварыць гэты самы этнакаларыт было, па словах Ганны Маторнай, пытаннем прынцыповым. Для таго каб не памыліцца нават у дробязях, кансультаваліся з сапраўднымі носьбітамі цыганскай культуры. Так што будуць на сцэне і цыганская мова, і цыганскі вясельны абрад, і знакамітыя спадніцы «двайное сонца», на пашыў кожнай з якіх ідзе 15 метраў тканіны. Дарэчы, «Цыганскі барон» — адзін з самых масавых спектакляў, на сцэне амаль увесь час прысутнічаюць каля паўсотні чалавек. Каб апрануць такі табар, давялося падрыхтаваць 200 касцюмаў, большасць з якіх пашытыя спецыяльна. 

Каларыту дадасць і ўведзеная ў спектакль «Цыганская сюіта». Падтрымліваючы традыцыю выкарыстання ў класічных аперэтах устаўных нумароў, рэжысёр уключыла ў пастаноўку знакаміты «Чардаш» Віторыа Монці і цыганскую народную песню «Сонейка». 

Прэм’ера адбудзецца 29—30 сакавіка. Не прапусціце. 

Ірына СВІРКО 
Рэспубліка. – 2014. – 25 мар. 
На здымку: салiсты Наталля ДЗЯМЕНЦЬЕВА i Арцём ХАМIЧОНАК.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: