« НазадКАЛЯДЫ Ў ПАРЫЖЫЧароўная лірычная атмасфера Парыжа і ўзрушаны святочны настрой панавалі зімовым вечарам у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Рамантычны флёр французскай сталіцы ў час самага светлага хрысціянскага свята паспрабавалі перадаць аўтары і ўдзельнікі музычна-паэтычнай імпрэзы "Каляды ў Парыжы". Ідэя каляднага канцэрта з твораў французскіх кампазітараў узнікла ў канцэртмайстра Алены Аляксеевай, выкладчыцы БДАМ. Да ўдзелу яна запрасіла сваіх студэнтаў, будучых канцэртмайстраў, а таксама прафесійных артыстаў, якія выканалі надзвычай цікавыя музычныя творы Шарля-Мары Відора, Клода Дэбюсі, Дарыюса Міё, Франсіса Пуленка, Марыса Равеля, Каміла Сен-Санса і Эрнеста Шасона. У праграму вечара ўвайшлі як інструментальныя, так і вакальныя творы. Маленькія музычныя замалёўкі з жыцця сталіцы кахання былі падабраны з вялікай любоўю і дапаўняліся спецыяльным відэа-шэрагам. А паэтычнае слова гучала не толькі ў спевах, але і з вуснаў тых, хто звычайна выконвае маўклівую ролю: у гэты святочны вечар "абавязкі" канферансье ўзялі на сябе канцэртмайстры. Чароўная лірыка пра калядны Парыж аўтарства амаль не вядомых шырокай публіцы паэтаў стала дзівосным аздабленнем канцэртнай праграмы і стварыла настрой, у якім незвычайным чынам спалучыліся лёгкая шчымлівая журба і хвалюючае прадчуванне святочных цудаў. Сапраўды зорным канцэрт "Каляды ў Парыжы" атрымаўся для яго салісткі — артысткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, лаўрэата міжнароднага конкурсу Лідзіі Кузьміцкай (сапрана). Спявачку адрознівае вытанчаны "парыжскі" стыль, вакальныя творы знакамітых французаў яна выконвае з уласцівымі ёй артыстызмам і музыкальнасцю. Л. Кузьміцкая — артыстка з выдатным мастацкім густам і, што яшчэ важней, схільная да творчых сумненняў і прыдзірлівага аналізу сваёй працы. На жаль, апошнім часам родны тэатр прапануе ёй не вельмі шмат годных магчымасцей для раскрыцця патэнцыялу (выключэннем можа стаць толькі партыя Неды ў оперы "Паяцы" Р. Леанкавала, якую спявачка выканала восенню мінулага года), аднак артыстка імкнецца запоўніць гэты прабел канцэртнымі выступленнямі на іншых пляцоўках. Шматгадовы творчы тандэм Лідзіі Кузьміцкай з піяністкай Аленай Аляксеевай падарыў гледачам некалькі адметных камерных канцэртаў-спектакляў пераважна на сцэне Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Напрыклад, мінулай зімой яны прадставілі тэатралізаваную музычную праграму з твораў Моцарта, і можна спадзявацца, што гэты саюз канцэртмайстра і спявачкі здольны стварыць яшчэ не адно свята для аматараў мастацтва. Канцэртная праграма "Каляды ў Парыжы" паказала, што цікавых задумак і сіл для іх увасаблення артыстам не займаць. Вольга ДОЎГАЯ. |
Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by