Главная \ Пресса \ Казка аб спячай прынцэсе (2005 г., Мінская праўда)
« Назад

КАЗКА АБ СПЯЧАЙ ПРЫНЦЭСЕ

Новы балет-феерыю "Казка аб спячай прынцэсе" на музыку Пятра Чайкоўскага паставілі ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры.

Гэтая падзея прымеркавана да 165-годдзя вялікага рускага кампазітара, якое адзначаецца ў бягучым годзе. Прэм'ера спектакля адбылася 18 мая. Першымі новы балет змаглі ацаніць замежныя госці. "Казка аб спячай прынцэсе" прыйшлася даспадобы спакушанай публіцы ў Швейцарыі і Германіі, куды артысты былі запрошаны на гастролі, расказала галоўны балетмайстар тэатра, аўтар сцэнічнай рэдакцыі і пастаноўкі заслужаная артыстка Расіі Ніна Дзьячэнка. Новы спектакль быў гатовы крыху раней за запланаваную прэм'еру, таму і вырашылі яго паказаць у час гастроляў. "Казка аб спячай прынцэсе" аказалася ўдачнай "пробай пяра" для мастака па касцюмах Алены Пашкевіч. Яркія касцюмы герояў казкі і прыгожа "апранутая" сцэна ў дэкарацыі, створаныя мастаком-пастаноўшчыкам заслужаным дзеячам культуры Беларусі Яўгенам Жданам, упрыгожылі ўсё казачнае дзейства.

Мінская праўда. – 2005. – 24 мая.