Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Харык ад'язджае (1992 г., Літаратура і мастацтва)

Харык ад'язджае (1992 г., Літаратура і мастацтва)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ХАРЫК АД'ЯЗДЖАЕ

9 сакавіка ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі адбыўся канцэрт-бенефіс заслужанага артыста рэспублікі Рыгора Харыка. У 1978 г. прыйшоў ён у гэты тэатр адразу пасля заканчэння Белдзяржкансерваторыі, тут спазнаў першы поспех і ў хуткім часе заваяваў прызнанне й любоў гледачоў. У 88-м Р. Харыку было прысвоена першае ганаровае званне, праз нейкі час ён павінен быў атрымаць званне народнага артыста... Але артыст пакідае тэатр, парывае з творчасцю, якой жыў усе гэтыя гады, ад'язджае ў ЗША. Назаўсёды. Колькі талентаў мы ўжо страцілі, а разбуралыны працэс усеагульнага заняпаду, адток інтэлекту працягваецца... (Што ж, толькі людзі з асаблівай ментальнасцю застаюцца, нягледзячы ні на што, жыць і працаваць на радзіме... – РЭД.).

Гледачы развітваліся са сваім кумірам; у зале панаваў дух узнёсласці й смутку; было шмат кветак. Прыйшлі ж менавіта ўсе тыя, хто любіць і высока цэніць талент Р. Харыка. У зале сядзела шмат артыстаў, якія працавалі поплеч з ім, педагогі з кансерваторыі, прадстаўнікі творчых саюзаў, грамадскіх арганізацый. Артыст сам склаў праграму бенефіса, сам быў вядучым. Упершыню ў сваім жыцці ён меў магчымасць выступаць з людзьмі, блізкімі па духу, творчасць якіх высока цэніць. Ці не таму бенефіс удаўся?

Дзякуючы асаблівай кампаноўцы нумароў канцэрт нагадаў гледачам асноўныя вехі творчасці Р. Харыка – ад самай першай ролі да апошняй, у спектаклі "Джулія", прэм'ера якога адбылася напрыканцы мінулага года. Лібрэта "Джуліі" было напісана спецыяльна для н.а. рэспублікі Н. Гайды, пастаянным партнёрам якой быў Р. Харык на працягу ўсёй сваёй творчай дзейнасці. Гэта прыклад рэдкага творчага ўзаемаразумення. Апроч Н. Гайды у канцэрце ўдзельнічалі іншыя артысты тэатра, якія выконвалі пераважна сцэны са спектакляў бягучага рэпертуару. Але З. Вяржбіцкая ды Г. Казлоў спецыяльна да гэтага вечара падрыхтавалі свой нумар, вельмі прыхільна прыняты публікай. Дый Г. Казлоў наогул здзівіў гледачоў сваёй вынаходлівасцю, падтрымаўшы адзін з вакальных эпізодаў Р. Харыка арыгінальнай пластычна-харэаграфічнай "аздобай"! З вялікай прыхільнасцю прыняла публіка і госцю з Екацерынбурга маладую салістку С. Лугаву, якой таксама давялося супрацоўнічаць з Р. Харыкам.

Развітваючыся з любімым арыстам, гледачы ўсе ж спадзяюцца пабачыць яго зноў на мінскай сцэне. Тым больш, што і сам ён жадае гэтага, і, ад'язджаючы, пакідае надзею...

Фінансавую дапамогу ў падрыхтоўцы бенефіса дырэкцыі тэатра аказалі спонсары: Мінскае вытворчае тонкасуконнае аб'яднанне, фірмы "Алеся" ды "Мілавіца", ВА "Белмедпрэпараты", ВКА "Осмій".

Зоя ЛЫСЕНКА.
Літаратура і мастацтва. – 1992. – 20 сак.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: