Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Любоў і любата (2012 г., Культура)

Любоў і любата (2012 г., Культура)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ЛЮБОЎ І ЛЮБАТА

12-19a Як "Пікавая дама" трапіла ў суседзі да "Алека"

15 лютага Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіць напаўканцэртную прэм'еру оперы "Алека" С.Рахманінава. Музычная прэзентацыя гэтай праграмы, куды ўвойдуць таксама рамансы кампазітара, адбылася на адкрыцці персанальнай выстаўкі "Сцэнічная прастора" Любові Сідзельнікавай, якая шмат гадоў з'яўляецца мастаком-пастаноўшчыкам тэатра, а пэўны час была яго галоўным мастаком.

У адной з залаў Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі гледачоў утульна акружылі эскізы, макеты, касцюмы. Паглядзець некаторыя з іх "жыўцом" можна было і на артыстах тэатра, якія замест "дэманстрацыі мод" прапанавалі канцэртнае выступленне. Вельмі ўразіла сукенка-трансформер Кацярыны Дзегцяровай: рыхтуючыся да міжнароднага конкурсу, спявачка звярнулася да найскладанай сцэны з замежнага мюзікла, і Любоў Акцябрынаўна дапамагла ёй спалучыць душэўныя ваганні гераіні з відовішчнымі спецэфектамі. Увогуле ж, мастачцы ўдаецца паяднаць галоўнае: пастановачныя фантазіі і асаблівае зачараванне прыгажосцю, ад якой, бывае, ажно дух захоплівае. А тое, наколькі камфортна пачуваць сябе ў яе сцэнічных строях, шчыра і эмацыйна выказала салістка Лідзія Кузьміцкая: "Яна ўлічвае жаночую псіхалогію, таму колеравая гама, даўжыня спадніцы і нават узровень лініі таліі залежаць у яе не толькі ад эстэтыкі спектакля, але і ад схільнасцей канкрэтных выканаўцаў".

12-19b Нават добра ведаючы пастаноўкі Любові Сідзельнікавай, у тым ліку ў нашым Вялікім тэатры (дарэчы, за балет "Марная перасцярога" яна стала пераможцам Першага Беларускага трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і плаката), у купалаўцаў, у многіх іншых тэатрах і студыях, на выстаўцы ёсць чаму падзівіцца. Ці ўсім, да прыкладу, давялося паглядзець яе "Пікавую даму" ў Сербіі?

— Оперу Чайкоўскага, — распавяла мастачка, — ставіла летась беларуская творчая група: дырыжорам выступіў Аляксандр Анісімаў, рэжысёрам — Алег Мельнікаў. Салістамі ж былі запрошаны сусветныя зоркі. Доўга думалі, як зрабіць сцэну з прывідам Графіні. Я прапанавала вялізныя люстэркі, у адным з якіх яна як бы адбіваецца. А на снежань у мяне прыпалі ажно чатыры прэм'еры: "Шчаўкунок", "Чароўны гадзіннік..." і "Навагодняе кабарэ" ў нашым тэатры, "Марозка" — у Казахстане. Дарэчы, над апошнім спектаклем працавалі яшчэ двое нашых: Сусанна Цырук і Алена Дзмітрыева-Лаўрыновіч. А ў жніўні нас ізноў запрасілі ў Карагандзінскі акадэмічны тэатр музычнай камедыі: будзем ставіць там аперэту "Капялюш Напалеона".

Надзея БУНЦЭВІЧ.
Культура. – 2012. – 4 лют.

На здымках: работы Любові Сідзельнікавай, прадстаўленыя ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: