Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Музыка ў музеі (2012 г., Літаратура і мастацтва)

Музыка ў музеі (2012 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

МУЗЫКА Ў МУЗЕІ

12-62a Выстаўка, што адкрылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, знаёміць з нашымі таленавітымі суайчынніцамі — сучаснымі актрысамі, з іх сцэнічнай дзейнасцю, складанай, шматграннай працай над яскравымі і змястоўнымі жаночымі вобразамі. Экспазіцыя, названая "Музыка вясны", уключае фотаздымкі, афішы і праграмы, сцэнічныя строі, звязаныя з творчасцю салістак НАВТ оперы і балета Рэспублікі Беларусь Алены Шведавай, Алены Бундзелевай, Аксаны Якушэвіч; артыстак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Ганны Бяляевай, Наталлі Дзяменцьевай, Ілоны Казакевіч.

Выстаўка "Музыка вясны" — вынік сумеснай працы музея з вядучымі тэатральнымі калектывамі. Яна звяртае ўвагу на сольныя праекты кожнай з гераінь экспазіцыі, прымушае прыгледзецца да іх творчасці, убачыць тое, што не вядома шырокаму гледачу.

"Бісернае сапрана", "салістка высокай вакальнай культуры", "выдатны майстар вакалу" — усё гэта эпітэты таленту Алены Шведавай. Яе оперныя партыі дапаўняе канцэртны рэпертуар: араторыі, кантаты, рамансы. Спявачка выступае разам з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камерным аркестрам Беларусі, з іншымі музычнымі калектывамі. Яе голас гучаў у самых прэстыжных канцэртных залах свету.

Яшчэ адна салістка оперы Аксана Якушэвіч (мецца-сапрана) спявала сольныя партыі ў спектаклях Бакінскага тэатра оперы і балета і Нацыянальнай оперы Украіны ў Кіеве; удзельнічала ў Днях культуры Рэспублікі Беларусь у Таджыкістане, Расіі, у гастрольным турнэ тэатра па Германіі, Венгрыі, Тунісе, Нідэрландах.

Выдатнае сапрана Алены Бундзелевай гучыць не толькі ў НАВТ оперы і балета Беларусі. Знаная спявачка выступала ў Іспаніі, Тайландзе, Швецыіі, Германіі.

Артыстка-вакалістка БДАМТ Ганна Бяляева супрацоўнічае з рознымі беларускімі калектывамі: аркестрам Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. Глінкі, аркестрам народных інструментаў БДУ культуры і мастацтваў. Маладую спявачку неаднойчы запрашалі ў адметныя праекты, сярод якіх — запіс оперы-араторыі "Свяціцель Ермаген" у Расіі; пастаноўкі опернай студыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; опера "Юбілей" на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі; музычны перформанс, прысвечаны Марку Шагалу.

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры працуе і Наталля Дзяменцьева, якой давялося гастраляваць у складзе харавых калектываў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, удзельнічаць у міжнародных харавых фэстах у Італіі, Францыі, Іспаніі. Як і іншыя гераіні выстаўкі, яна мае некалькі конкурсных узнагарод. А яшчэ Наталля з’яўляецца стыпендыянтам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Ілону Казакевіч публіка добра ведае як удзельніцу мюзіклаў, рок-опер, музычных рэвю і пастановак для дзяцей на сцэне БДАМТ. Але мала хто з яе прыхільнікаў ведае, што гэтая артыстка ўваходзіла ў склад трупы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага (з 2000 па 2008 г.).

Падчас адкрыцця выстаўкі, прысвечанай выдатным артысткам сучаснай музычнай сцэны, адбыўся канцэрт, які напоўніў музейную залу вясновым настроем.

Валянціна ДРАЗДОВА.
Літаратура і мастацтва. – 2012. – 30 сак. – С. 3.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: