Главная \ Пресса \ На фотаздымак Анатоля Касцецкага сёння са смуткам гляне кожны, хто ведаў гэтага артыста… (2008 г., Літаратура і мастацтва)
« Назад

press2008-02aНа фотаздымак Анатоля Касцецкага сёння са смуткам гляне кожны, хто ведаў гэтага артыста… Ён памёр імгненна, у натхнёным творчым стане, на рэпетыцыі чарговага спектакля, які ставіў са школьнікамі спецыялізаванага тэатральнага класа… Зусім жа нядаўна, леташняй восенню, у Беларускім дзяржаўным музычным тэатры ладзіўся бенефісны паказ мюзікла "Шклянка вады", прымеркаваны да 55-годдзя А. Касцецкага. Улюбёнец публікі, ён самаахвярна любіў тэатр, імкнуўся да яго з першых крокаў, зробленых яшчэ ў студэнцкія гады на самадзейнай сцэне – у тэатры БДУ. Многія памятаюць пастаноўку "Рамэо і Джульеты", дзе неўтаймоўны Касцецкі, узяўшы на сябе дзве ролі, пераўвасабляўся ў Меркуцыо і ў патэра Ларэнца… Тэатралы запомняць яго бліскучыя камедыйныя, гратэскавыя і глыбока псіхалагічныя вобразы ў спектаклях "Даратэя", "Дзіцячы альбом", "Шклянка вады", "Цалуй мяне, Кэт", "Бураціна.by", у многіх іншых пастаноўках ды вясёлых акцёрскіх капусніках. Памяць пра Анатоля Касцецкага захаваюць і яго вучні, сярод якіх ёсць ужо і артысты Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.
С. ВЕТКА. 
Літаратура і мастацтва. – 2008. – 21 сак.