Гастроли Свердловского государственного академического театра музыкальной комедии
« НазадНА РАДЗІМЕ "БІБЛІІ" СКАРЫНЫЗ 10 па 12 снежня ў Празе прайшлі Дні Францыска Скарыны. Мерапрыемства было прымеркавана да 495-й гадавіны беларускага кнігадрукавання і 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Чэшскай Рэспублікай, якое будзе святкавацца на пачатку студзеня 2013-га. Арганізацыяй Дзён займалася Пасольства Беларусі ў Чэхіі пры садзейнічанні Міністэрства культуры і Саюза кампазітараў нашай краіны. Памяць пра Скарыну ўшанавалі канцэртамі арганнай і камернай музыкі. Увазе пражскай публіцы былі прапанаваны творы сусветнай класікі і сучасная беларуская музыка ў выкананні полацкіх ды сталічных артыстаў. Да памятнай шыльды Францыску Скарыну ў Славянскай бібліятэцы ў Клементыуме і да помніка асветніку на Градчанах былі ўскладзены кветкі. У часе Дзён першадрукара прайшлі перамовы і была дасягнута дамоўленасць аб супрацоўніцтве паміж Беларускім саюзам кампазітараў і Славянскай бібліятэкай. Культура. – 2012. – 15 снеж. |
тел.: (017) 275-81-26
220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44
Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263