Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Новае ў старым доме (1980 г., Вячэрні Мінск)

Новае ў старым доме (1980 г., Вячэрні Мінск)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

НОВАЕ Ў СТАРЫМ ДОМЕ

У Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі БССР – зноў прэм'ера. На сустрэчу з мінчанамі прыйшлі героі музычнай камедыі Аскара Фельцмана "Старыя дамы". 

Гэта – жыхары дома па вуліцы Садовай, 16: Марыя Іванаўна – старшыня дамовага камітэта, яе сын Андрэй, шавец Цімафей Кузьміч, Захар Аляксеевіч – былы марак, стары акцёр Эрнэст Барысавіч і яго жонка Лізавета Сямёнаўна, сям'я футбаліста Сені – ён, жонка Лена і сын Стасік. "Чужыя" – так называюць аўтары студэнтку Галю і бульдазерыста Сцяпана Сухарукава. I канфлікт узнікае менавіта паміж жыхарамі дома і "чужымі". Па дыпломнаму праекту Галі стары дом на Садовай, 16, павінен быць знесены – на яго месцы будзе сквер. Але жыхары вырашаюць адстаяць свой дом; не бяда, што мала выгод, што цеснавата ім у маленькіх пакойчыках, але затое якія дружныя яны. Вось тут і ляжыць ключ да разумення асноўнай думкі спектакля: бойцеся адзіноцтва, не губляйце сяброўскіх кантактаў з людзьмі, якія жывуць побач, бо без сяброў-суседзяў, з якімі можна падзяліцца горам і радасцю, запалкамі і крэсламі, наша жыццё будзе няпоўным... Але тэма камунікабельнасці людзей у гарадах – не адзіная, раскрытая аўтарамі. Тут ідзе размова таксама аб узаемаадносінах бацькоў і дзяцей, аб складаным каханні Галі і Андрэя... 

"Старыя дамы" – не першая работа А. Фельцмана для музычнага тэатра. Яшчэ ў пачатку кампазітарскай дзейнасці ён напісаў аперэты "Паветраны замак", "Шуміць Міжземнае мора", прысвечаныя тэме барацьбы за мір, гістарычная – "Суворачка", "Цудоўная млынарка" – па матывах казкі чэшскага пісьменніка К. Тыла. 

У апошнія гады А. Фельцман зноў звяртаецца да аперэты. Яго работы характарызуе шырыня і разнастайнасць тэматыкі: "Няхай гітара іграе" – героіка-рамантычная аперэта, прысвечаная абаронцам Малой зямлі; "Цётка Чарлея" – музычная камедыя па матывах старадаўняй англійскай камедыі і, нарэшце, "Старыя дамы". 

Кампазітар разам з драматургамі і паэтам працаваў над п'есай. Аўтары яе – адэскія драматургі Г. Галубенка, А. Сушчэнка, В. Хаіт і маскоўскі пісьменнік Л. Жухавіцкі. Вершы напісаў Р. Раждзественскі. 

– Аперэта не павінна быць драматычным спектаклем з музыкай, – гаворыць кампазітар, – інакш знікае яе непаўторнасць як папулярнага жанру музычнага тэатра. Калі пішаш аперэту, трэба стварыць музычную драматургію, якая будзе рухаць тэатральнае дзеянне, прымушаць слухачоў хвалявацца за герояў, радавацца і сумаваць разам з імі... 

Гэтыя творчыя прынцыпы поўна і паслядоўна ўвасоблены ў музычнай камедыі "Старыя дамы". Вельмі натуральнае і арганічнае мастацкае афармленне спектакля, якое выканала Наталля Хрэннікава. 

Імкненне да разнастайнасці музычнай тканіны "Старых дамоў" вызначыла шырокае выкарыстанне сольных нумароў і ансамбляў. Трэба адзначыць дуэты Галі і Андрэя, Эрнэста Барысавіча і яго жонкі, трыо Лены, Сені і Стасіка, песні жыхароў і "чужых" "Наш дом – наша крэпасць" і "Старыя дамы", песні баладнага тыпу, танцавальныя куплеты старога марака. Есць у аперэце і харэаграфічныя замалёўкі, і сімфанічныя эпізоды, якія ствараюць фон, неабходны для драматычнага дзеяння. 

"Старыя дамы" – першая буйная самастойная работа галоўнага рэжысёра тэатра Анатоля Малчанава. Пастаноўка гэтага спектакля была справай цяжкай – падзеі, што адбываюцца на сцэне, вельмі бытавыя, у нейкай меры нават "заземленыя". Тым больш прыемная несумненная ўдача маладога рэжысёра. 

Вельмі добра справіўся са складанымі задачамі аркестр тэатра (галоўны дырыжор тэатра заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Іосіф Абраміс). 

У спектаклі заняты і вопытныя майстры сцэны, і моладзь. У першых прэм'ерных паказах "Старых дамоў" яшчэ не ў поўнай меры склаўся акцёрскі ансамбль. Гэта, зрэшты, зусім зразумела: новая работа тэатра зноў падкрэсліла розныя акцёрскія індывідуальнасці і імкненні. Але ўсіх выканаўцаў вызначае шчырае жаданне стварыць на сцэне запамінальныя вобразы. 

Сярод несумненных акцёрскіх удач адзначу работу заслужанай артысткі рэспублікі Наталлі Гайды (Марыя Іванаўна). Ёй верыш адразу, верыш у шчырасць і сілу яе мацярынскіх пачуццяў, у яе высокія душэўныя якасці. 

Рыгор Харык вельмі пераканаўчы ў ролі Андрэя. Ён нібыта жыве ў сваім героі – і герой жыве ў ім. Мы лёгка пазнаём у ім нашага маладога сучасніка – захопленага, эмацыянальна шчодрага, які шукае свой шлях у жыцці. Валянціна Пятліцкая вельмі непасрэдна, натуральна іграе сваю гераіню – Галю. 

Тонкія і яркія штрыхі знаходзяць і іншыя акцёры для стварэння музычна-сцэнічных вобразаў. Заслужаная артыстка РСФСР Ніна Равінская (Лізавета Сямёнаўна), заслужаныя артысты БССР Вячаслаў Фаменка (стары марак), Віктар Шаўкалюк (шавец), заслужаны артыст УССР Арнольд Ранцанц (Сцяпан), артысты Канстанцін Лосеў (Эрнэст Барысавіч), Зінаіда Вяржбіцкая (Лена), Герман Казлоў (Сеня) – усе яны ўнеслі ўклад у агульны поспех спектакля, як і самы юны артыст – Андруша Казінец.

І. ШМЕЛЬКІНА. 
Вячэрні Мінск. – 1980. – 9 ліп.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: