« НазадНОВЫ ТВОРЧЫ ГОД СЁННЯ ПАЧЫНАЕЦЦА Ў БЕЛАРУСКАГА АКАДЭМІЧНАГА МУЗЫЧНАГА ТЭАТРА
Падрабязней пра афішу сезона — Наталля Бардзілоўская. Новы 44-ы сезон музычны тэатр адкрывае "Звычайным цудам" Гладкова. Гэта леташняя знаёмая пастаноўка. Але тэатр — напярэдадні нацыянальнай прэм'еры. Дванаццатага лістапада на сцэне — гістарычны мюзікл "Соф'я Гальшанская" на музыку Уладзіміра Кандрусевіча. Зрэшты, канчатковую назву прэм'еры яшчэ не прыдумалі. Ёсць варыянт "Соф'я і Ягайла". Тры гады тэатр уклаў у гэтую працу. Своеасаблівай спробай спектакля на публіку стала прэзентацыя мюзікла ў Строчыцах, на летнім балі Соф'і Гальшанскай. І яшчэ адна прэм'ера. Тэатр працягвае традыцыі супрацоўніцтва з Пасольствам Азербайджана — за музычнай камедыяй "Аршын мал алан", якая карыстаецца поспехам у нашай публікі, будзе ўсходняя балетная казка. У планах таксама пастаноўка "Дон Кіхота" Мінкуса. Балетная трупа аперэтачна-музычнага тэатра даўно ўжо не выконвае выключна кардэбалетныя функцыі. Тым больш паказаць абноўлены рэпертуар запрошаныя на Каўнаскі міжнародны фестываль. Новы сезон тэатра будзе насычаны, і гастролі ў Клайпедзе, Туле, Маскве далёка не поўная геаграфія паездак. Белтэлерадыёкампанія. 11.09.2013. |