Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Парад, але… Парад-алле (2000 г., Культура)

Парад, але… Парад-алле (2000 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ПАРАД, АЛЕ… ПАРАД-АЛЛЕ

У Беларускім дзяржаўным музычным тэатры адбыўся канцэрт з незвычайнай назвай "Парад маладых дырыжораў". Але канцэртам ён значыўся хіба што на афішы, бо на справе праводзіўся конкурс. Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры РБ, Упраўленне культуры Мінгарвыканкама і сам тэатр. Канкурсантамі – адважная "шасцёрка" ўладальнікаў чароўнай палачкі, сярод якіх была адна дзяўчына. Членамі журы – увесь дырыжорскі бамонд краіны, уключаючы Генадзя Праваторава, Міхаіла Казінца, Пятра Вандзілоўскага і многіх-многіх іншых. "Журыць" пачаткоўцаў таксама былі запрошаны вядомы кампазітар і майстар аркестра Андрэй Мдзівані, вопытныя музыканты і педагогі Міхаіл Солапаў, Анры Ямпольскі. Іншымі словамі, "дырыжоразнаўцаў" у зале было нават больш, чым на сцэне за ўвесь вечар.

I гэта – улічваючы, што сярод аркестрантаў звычайна кожны другі лічыць сябе разумнейшым за дырыжора, а саміх аркестрантаў было на той раз удвая больш: да нашага сімфанічнага далучыўся аркестр Брэсцкага тэатра драмы і музыкі, утварыўшы аб'яднаны "падвопытны" калектыў.

Аб'яднанымі намаганнямі – дайшлі да фіналу. Былі і страты (не ўсе патэнцыяльныя канкурсанты згадзіліся ўдзельнічаць у імпрэзе, не ўсе члены журы даседзелі да канца), і, безумоўна, знаходкі, у тым ліку творчыя. Галоўнай знаходкай стала сама ідэя правядзення падобнага парада, які, я ўпэўнена, павінен стаць абавязковым элементам выхавання маладых дырыжораў і неад'емнай часткай культурнага жыцця сталіцы.

Што ж да ўласных уражанняў...

Іх "ураджай" быў багатым і пярэстым: як на "сыравіну", так і на гародніну, з якой "гарод гарадзілі". Адным з агульных недахопаў, акрамя нераспрацаванасці конкурсных умоў, падалася перавага навучанасці над творчасцю. Усе нумары гучалі вельмі рытмічна і дакладна, бы на добра адрэгуляваным камп'ютэры. А так хацелася, каб дырыжоры ў парыве эмоцый хоць дзе-небудь "далі маху" – запаволілі ці крыху паскорылі тэмп, зрабілі невялічкую цэзуру, каб падкрэсліць фразіроўку, ці прапанавалі больш гнуткую дынаміку.

Найвялікшай павагі заслугоўвалі аркестры: яны чулліва адгукаліся на кожны дырыжорскі жэст, нават калі ён часам, магчыма, здаваўся незразумелым і самому маэстра. Было відавочна, што аркестры, нягледзячы на ўсяго дзве сумесныя рэпетыцыі, іграюць добра падрыхтаваны матэрыял. I таму так хацелася мастацкай свабоды, аўтарскага прачытання – усяго таго, што завецца творчай маладосцю! У гэтым сэнсе самым "маладым" (у тым ліку і знешне) падаўся Аляксандр Сасноўскі, які сумяшчаў у сабе і ролю галоўнага арганізатара імпрэзы, і ролі галоўных дырыжораў абодвух калектываў, і асноўнага дырыжора-рэпетытара, і настаўніка аднаго з канкурсантаў, і члена журы, і непасрэднага ўдзельніка канцэрта, чые выступленні не проста ўпрыгожылі вечарыну, а задалі сапраўдную прафесійную планку.

Прыемна ўразіла другое аддзяленне, заснаванае на сучаснай заходнееўрапейскай музыцы з джазавым адценнем. Як ні дзіўна, але ў гэтай стылістыцы практычна ўсе маладыя дырыжоры адчувалі сябе больш утульна, чым у рускай класіцы. Яшчэ адной нечаканасцю сталася тое, шта больш упэўнена трымаліся не тыя, у каго за плячыма вучоба на кафедры оперна-сімфанічнага дырыжыравання, а тыя, у каго "на плячах" аркестравы калектыў і, адпаведна, практычны вопыт. Але больш за ўсіх, відаць, "разгубіліся" самі члены журы: спачатку паклікалі прэсу і канкурсантаў на сваё абмеркаванне, потым, выказаўшы тыя-іншыя заўвагі, вырашылі адасобіцца за зачыненымі дзвярыма і злёгку сервіраваным сталом, а ў выніку перанеслі канчатковы вердыкт на пасяджэнне кафедры.

Асабіста ж я свае сімпатыі аддала Льву Карпенку, які ігру на тубе ў аркестры Дзяржаўнага музычнага тэатра сумяшчае з напісаннем шматлікіх і вельмі адметных інструментовак для розных ансамблевых і аркестравых складаў, а таксама дырыжыруе эстрадным аркестрам Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, з'яўляючыся з гэтага года яго галоўным дырыжорам.

На "парадзе" пад яго кіраўніцтвам гучалі складаныя фрагменты з балетаў "Спартак" А. Хачатурана і "Болт" Д. Шастаковіча. Але галоўнае – гэта была бадай адзіная на ўвесь "парад" спроба ўласнай інтэрпрэтацыі, не падобнай да традыцыйнай. Бо ў астатніх "кандыдатаў" выкананне нагадвала часам кідка-ўрачысты "парад-алле" без асаблівых музычных "уздыхаў". I так хацелася ўсе гэтыя "але" ператварыць у "Алё! Мы шукаем музычнасць!"

Можа, адшукаем яе ў лістападзе, на які планавалі працяг дырыжорскіх прэм'ер? I тады ж улічым прапанову Г. Праваторава: каб пачаткоўцы самастойна рабілі з аркестрам той ці іншы твор, а не толькі "пераймалі эстафету".

Надзея БУНЦЭВІЧ.
Культура. – 2000. – 27 мая – 2 чэрв. – С. 8.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: