Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Прага пошуку – імідж шукальніка (2002 г., Культура)

Прага пошуку – імідж шукальніка (2002 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ПРАГА ПОШУКУ – ІМІДЖ ШУКАЛЬНІКА

"Гісторыя кахання" – так назваў свой творчы вечар спявак Аляксандр Арцем'еў. Канцэрт адбыўся ў Цэнтральным Доме афіцэраў i стаўся сапраўдным святам для публікі.

Аляксандр Арцем'еў – адзін з нямногіх беларускіх спевакоў, хто адважваецца на штогоднія сольныя канцэрты. Па цяперашнім часе гэта дарагая i ва ўсіx сэнсах цяжкая, клапатлівая справа. Але ж трэба ведаць Аляксандра! У творчасці ён – чалавек нястрымны i нястомны, таму пастаянна абнаўляе рэпертуар, адшуквае аднаму яму вядомымі шляхамі ноты супермодных музычных навінак, заводзіць усё новыя кантакты з беларускімі кампазітарамі, якія ахвотна дзеляцца з ім сваімі песнямі. Аляксандр лічыць, што творчы застой – самае страшнае, што толькі можа быць у жыцці артыста. Таму, напэўна, адносіны да сваей уласнай творчасці ён цалкам мог бы сфармуляваць, кіруючыся вядомай рэкламнай цытатай: "Не дай сабе засохнуць!" Прага творчасці, згадзіцеся, – ухвальная якасць любога прадстаўніка артыстычнай прафесіі.

Арцем'еў – разнапланавы спявак. Доўгія гады працуючы ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры (а прыйшоў туды літаральна са студэнцкай лаўкі, яшчэ калі навучаўся ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі), ён, канешне ж, спявае ў канцэртах арыі з аперэт. Але з няменшым задавальненнем уключае ў рэпертуар неапалітанскія i народныя песні, рэтрашлягеры, фрагменты з мюзіклаў. Увесь спектр творчых прыхільнасцей А. Арцем'ева выявіўся падчас выканання ім новай канцэртнай праграмы "Гісторыя кахання". Зазірнуўшы ў вельмі арыгінальную i скрупулёзна выкананую праграмку, я знайшла там назвы, што мяне заінтрыгавалі. Гэта i фрагменты з мюзікла Р. Качыянтэ "Нотр-Дам дэ Пары" (кажуць, гэта хіт сезона ледзь не на Брадвеі; песню "Гісторыя кахання" з гэтага мюзікла выконвае, у прыватнасці, Філіп Kіpкopaў), i найвядомы дуэт з мюзікла Э.-Л. Уэббера "Прывід у оперы", i песню Iгapa Карнелюка "Горад, якога няма" з кінафільма "Бандыцкі Пецярбург", і мелодыю Ф. Сарторы "Час прыйшоў развітвацца". Хаця, неменшыя сюрпрызы абяцалі i назвы песень беларускіх аўтараў – Леаніда Захлеўнага, Уладзіміра Будніка, Аляксандры Канстанцінавай, Вячаслава Бабкова.

Пры дапамозе рэжысёра Hacтacci Грыненка Арцем'еву ўдалося цудоўна скампанаваць праграму. Кожны нумар абвяшчаўся вершаванымі радкамі, упрыгожваўся харэаграфічнымі кампазіцыямі i нават відэарадам, што надавала музыцы дадатковы эфект.

Акампаніравалі спеваку два выдатныя калектывы – Ансамбль песні i танца Узброеных Сіл Беларусі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Ермалаева i Узорна-паказальны аркестр войскаў Міністэрства ўнутраных спраў на чале з Аляксандрам Калініным. У канцэрце удзельнічала салістка Беларускай оперы Наталля Руднева i цудоўны вакальны дуэт у складзе Маргарыты Александровіч i Святланы Маціеўскай. Разам з А. Арцем'евым у той вечар на сцэну выйшлі i дзве яго чароўныя дачкі – Настасся i Вераніка, якія кранальна выканалі з бацькам песню В. Бабкова "Любыя дочкі".

Канцэрт прайшоў, як кажуць у такіх выпадках,"на ўра". Публіка доўга не хацела адпускаць артыста, кветкам і апладысментам не было канца. Аляксандр атрымаў упэўненую перамогу, скарыўшы чарговую творчую вяршыню.

Многія гледачы не маглі зразумець: такі цудоўны спявак – i не мае звання? На жаль, гэта так. I спеваку, відаць, застаецца супакойваць сябе ўсё тымі ж бадзёрымі словамі з рэкламы: "Імідж – нішто, прага – усё".

Вольга БРЫЛОН.
Культура. – 2002. – 19–25 студз.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: