Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Правальная прэм'ера? (2002 г., Народная воля)

Правальная прэм'ера? (2002 г., Народная воля)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ПРАВАЛЬНАЯ ПРЭМ'ЕРА?

Днямі Беларускі Дзяржаўны музычны тэатр прапанаваў сваю апошнюю прэм'еру – рок-оперу Аляксея Рыбнікава "Юнона і "Авось".

Твор Рыбнікава ў беларускай вepcii паўстае ў выглядзе аднаактнай араторыі памяці рускага вандроўніка графа Разанава. Амаль палову спектакля ўзгаданы граф дамагаецца царскага дазволу на кругасветнае плаванне да берагоў Каліфорніі, "дабы Россия и Америка могли процветать в спокойном и полезном единении", затым упарта плыве да запаветных берагоў, каб, спакусіўшы дачку губернатара Сан-Францыска Канчыту, адплыць дамоў i бясслаўна памерці ад ліхаманкі. Яшчэ трэць ад агульнага часу займае зубадрабільны па гучанні апафеоз кахання "Алілуя" з удзелам магутнай масоўкі.

Але, нягледзячы на даволі выcoкi ўзровень пастановачнага рашэння, спектакль не кранае сэрца публікі.

Рок-опера А. Рыбнікава "выбухнула" ў маскоўскім "Ленкоме" больш за 20 гадоў таму, прагрымеўшы на ўвесь Саюз. Але час гэтага спектакля, шматразова растыражаванага ўсялякімі тэатральнымi трупамі ўжо адышоў, нягледзячы на тое, што ў рэпертуары "Ленкома" ён захоўваецца па-ранейшаму. Але тэатр Марка Захарава, які "нарадзіў" "Юнону" i "Авось", мае на гэта поўнае права. А вось Беларускаму музычнаму трэба было вельмі добра падумаць, перш чым брацца за гэты спектакль. Дзякуй Богу, на Беларусі хапае высокапрафесійных кампазітараў, здольных ствараць музычна-тэатральные творы не горш за Рыбнікава. Дый годных тэм для ўвасаблення на нацыянальнай беларускай сцэне багата.

Здаецца, публіка з большай ахвотай ацаніла б нейкі экслклюзіўны твор, чым зацёртую копію абкатанай "Юноны"… Але менавіта гэты спектакль прагнуў убачыць на сцэне дырэктар Музычнага тэатра спявак Аляксей Icaeў. Ён, між іншым, не толькі сыграў ролю Разанава, але, як напісана ў праграмцы да спектакля, выступіў тут у якасці "аўтара праекта i мастацкага кіраўніка пастаноўкi", а таксама быў ініцыятарам "ідэі мастацкага афармлення спектакля".

Дырэктар ставіў спектакль для сябе, дакладней – пад сябе. Для Аляксея Ісаева гэта праца вельмі дарагая, i артыст, без сумнення, уклаў у яе ўсю душу. Аднак, нягледзячы на багацце праваслаўнай сімволікі i царкоўных спеваў у бліскучым выкананні хору тэатра, няма ў спектаклі таго, што называецца "божай icкрай". Прынамсі, мне асабіста літаратурна-музычны мантаж а-ля "Юнона" i "Авось" падаўся залішне прэтэнцыёзным i празмерна пафасным. А галоўнае – сумным.

На жаль!..

Вольга БРЫЛОН.
Народная воля. – 2002. – 14 снеж. – С. 6.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: