Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Паломніцтва да юбілею (Надзея Бунцэвіч, "Культура", 27.04-04.05.2019)

Паломніцтва да юбілею (Надзея Бунцэвіч, "Культура", 27.04-04.05.2019)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

Паломніцтва да юбілею

Свята працы для Наталлі Гайды — яшчэ і дзень народзінаў. А часам, як сёлета, юбілей. Таму да 1 мая ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры ладзіцца сапраўдны тэатральны "салют" з некалькіх знакавых для салісткі спектакляў і неверагодная канцэртная праграма, поўная сюрпрызаў.

7ufqlf Наталля Гайда даўно ўжо стала жывым сімвалам нашай аперэты. І беларускага мюзікла таксама! Народную артыстку краіны добра ведаюць далёка за межамі Беларусі, якая стала для спявачкі другой радзімай. Невыпадкова ў гонар славутай салісткі ладзіўся цэлы фестываль яе імя, на які з’язджаліся прадстаўнікі музычных тэатраў з усёй постсавецкай прасторы. Апошні такі форум прайшоў пяць гадоў таму. І цяперашнія святкаванні — шмат у чым працяг тых традыцый: тры спектаклі з удзелам Наталлі Віктараўны ("Бураціна", "Соф’я Гальшанская", "Сільва") і гала-канцэрт, што складаецца амаль з паўсотні нумароў.

І колькасць спектакляў (усяго ў рэпертуары Гайды больш за 40 цэнтральных партый, не гаворачы пра іншыя, што праз яе ўдзел становяцца ва ўсіх сэнсах вядучымі), і працягласць юбілейнай вечарыны маглі б быць куды большымі: адных толькі замежных салістаў, якія выявілі жаданне ўдзельнічаць у святкаванні, хапіла б на некалькі вечароў. Таму, як заўважыла на прэс-канферэнцыі рэжысёр Сусана Цырук, давялося ўводзіць жорсткія абмежаванні па часе.

Геаграфія гасцей вельмі шырокая: Масква, Санкт-Пецярбург, Баку, Караганда, Харкаў, Барнаул, Арэнбург, Іркуцк, Іванава, Екацерынбург. Некаторыя салісты, улічваючы сціслыя фінансавыя магчымасці тэатраў, прыедуць за свой кошт. Паломніцтва, дый толькі! І кожны рыхтуе штосьці адметнае.

Другое аддзяленне вечарыны будзе складацца з невядомых у нас фрагментаў замежных мюзіклаў. Эксперыментамі ды неспадзяванкамі пярэсціць і першае, прысвечанае ўласна аперэце. Свята з’яднала нават незнаёмых раней паміж сабой салістаў, якія склалі праз сацсеткі "дуэт па перапісцы". Так-так, дамовіліся, што нейкі нумар праспяваюць разам, упершыню сустрэўшыся на рэпетыцыі гала-канцэрта.

Паспяшайцеся! Першы спектакль "да юбілею" акурат заўтра. Дарэчы, гэты будзе апошні паказ "Бураціна": дзіцячы мюзікл, які радаваў юных гледачоў і іх бацькоў з 2003 года, здымаецца з афішы.

Надзея БУНЦЭВІЧ
"Культура". - 2019. - 27 крас. - 4 мая



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: