Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Герой спектакля Імрэ Кальман (1972 г., Віцебскі рабочы)

Герой спектакля Імрэ Кальман (1972 г., Віцебскі рабочы)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ГЕРОЙ СПЕКТАКЛЯ ІМРЭ КАЛЬМАН

Гастролі Беларускага Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі ў нашым горадзе завяршыліся новай прэм'ерай "Палымяная скрыпка". Гэта спектакль-канцэрт. Ён створан на матэрыяле твораў Імрэ Кальмана, чый творчы лёс і жыццё паслужылі сюжэтнай канвой гэтага своеасаблівага спектакля. Непазбежна паўстае пытанне: ці варта маладому калектыву, у рэпертуары якога ўжо ёсць такія назвы, як "Сільва", "Фіялка Манмартра", "Баядэра", зноў звяртацца да Кальмана? Ці не было б лепш пайсці менш пратаптаным шляхам, накіраваўшы свае пошукі ў сучасны савецкі рэпертуар? 

Аднак, саюз тэатра з музыкай Кальмана і на гэты раз аказаўся плённым і паспяховым. Гарачыя, яркія камедыйныя нумары чаргуюцца з глыбока драматычнымі, патрабуючымі значнай вакальнай падрыхтоўкі, складанымі музычнымі партыямі. Пошукі стылістычнага адзінства ў такім стракатым спектаклі прымусілі пастаноўшчыка Л. Травініна і мастака А. Марозава выкарыстаць самы мінімум выразных сродкаў: праекцыі на заднім плане, суперзаслона, якая мяняецца, раяль пасярэдзіне сцэны, яркая кантраснасць і святочнасць касцюмаў. 

Высакародны вобраз самаго Імрэ Кальмана стварыў артыст К. Лосеў. Асоба Кальмана не так агульнавядома, як, скажам, Штрауса, таму для многіх сустрэч з гэтым абаяльным, творча апантаным чалавекам стала адкрыццём. 

Артыстка Н. Гайда, якая пакарыла гледачоў выкананнем галоўных партый у "Баядэры", "Фіялцы Манмартра" ў ролі вернай сяброўкі Кальмана Юліі не пазбегла меладраматызму і саладжавасці. Відавочна, рэжысёру і выканаўцы не ўдалося пераадолець недахопы драматургічнага матэрыялу, які ўступае ў супярэчлівасць з такімі выдатнымі прыроднымі якасцямі актрысы, як шчырасць, сардэчнасць, стрыманасць у праяўленні пачуццяў. 

Запамінаюцца Ю. Лазоўскі і Р. Курлыкова (дуэт Піліпа і Марыэты з "Баядэры"), В. Фаменка і С. Муратава, (дуэт Тоні і Мары з "Прынцэсы цырка"). Іх выканне вызначаецца сапраўднай камедыйнай бліскучасцю, тэмпераментам і добрым густам. Хочацца адзначыць ігру В. Бажэнава (Сандор з "Д'ябальскіх наезнікаў"){"Д'ябальскага наезніка"}, ужо вядомага нам па папярэдніх аперэтах, Н. Белавусавай, якая бліскуча выступіла ў ролі Мадлен у "Фіялцы Манмартра", а ў гэтым спектаклі зрабіла ўдачную заяўку на ролю Марыцы, цікава і своеасабліва прагучалі ўрыўкі з "Марыцы" і ў выкананні В. Мазур. 

Прыемна, што акцёры тэатра імкнуцца да сучаснай манеры выканання, пазбягаюць штампаў, найгрышу, фальшу. Тым больш сумна, калі з агульнага ансамбля выпадаюць некаторыя выканаўцы. 

Рэжысёр-пастаноўшчык і харэограф спектакля Л. Травінін знайшоў выразнае пластычнае вырашэнне балетных нумароў. Вельмі тэхнічна, эмацыянальна танцуюць салісты В. Стаднік, А. Казінец, В. Каруліс, Г. Шылянкова. 

Цяга тэатра да Кальмана можа бьць вытлумачана надзвычайным багаццем, жыццярадаснасцю, маляўнічасцю музычнай палітры кампазітара. Галоўны дырыжор П. Кірыльчанка дабіваецца, у асноўным, добрага аркестравага гучання, праўда, скарочаны састаў аркестра не дазваляе данесці ўсю паўнату гучання кальманаўскай партытуры. 

Спектакль-кальманіяна "Палымяная скрыпка" пры ўсіх хібах – творчая ўдача тэатра. Далейшая работа над ім забяспечыць новай прэм'еры мінчан працяглае сцэнічнае жыццё. 

Н. КАЗІМІРОЎСКАЯ. 
Віцебскі рабочы. – 1972. – 1 жн.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: