Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Запрашаем на "Чацвёрты пазванок" (1973 г., Тэатральны Мінск)

Запрашаем на "Чацвёрты пазванок" (1973 г., Тэатральны Мінск)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ЗАПРАШАЕМ НА ЧАЦВЁРТЫ ПАЗВАНОК"

Тэатр музычнай камедыі пачынае свой чацвёрты сезон 

У рэпертуары тэатра ўжо дванаццаць назваў класічных, замежных і савецкіх аперэт. Сярод іх "Сільва", "Баядэра", "Фіялка Манмартра", "Палымяная скрыпка" I. Кальмана, "Халопка" Н. Стрэльнікава, "Вольны вецер" I. Дунаеўскага, "Пацалунак Чаніты" Ю. Мілюціна. Сучасная музычная камедыя прадстаўлена на нашай сцэне "Каўказскай пляменніцай" Р. Гаджыева, "Увага, здымка" А. Эшпая, "Шчаслівым рэйсам" Заслаўскага. 

Рыхтуецца да пастаноўкі "Паўлінка" папулярнага беларускага кампазітара Ю. Семянякі (лібрэта А. Бачылы паводле аднайменнай п'есы Я. Купалы). З кампазітарам Семянякам тэатр сустракаецца другі раз. На нашай сцэне ішла яго гераічная музычная камедыя "Пяе Жаваранак". Думаю, новая работа Юрыя Уладзіміравіча прынясе мінскаму гледачу сапраўдную асалоду. Ставіць спектакль С. Штэйн, афармляе наш мастак А. Марозаў, дырыжор Н. Фоцін, балетмайстар С. Дрэчын. 

Побач з гэтым тэатр працуе над найноўшым мюзыклам Р. Гаджыева "Чацвёрты пазванок". Для нас гэта трохі нечаканая з'ява, тым больш, што гэта дэбют новай музычнай камедыі Р. Гаджыева. Нельга не зважаць і на тое, што глядач, які прыдзе на наш спектакль, ужо мае пэўнае ўражанне ад герояў, прачытаўшы вядомую кнігу М. Ларні – хто не ведае гэтага надзвычай займальнага твора вядомага фінскага пісьменніка! I ўсё ж, мне думаецца, на нашым спектаклі вы пачуеце музыку, сугучную свайму ўспрыяццю вобразаў рамана.

Кампазітар, як мне здаецца, напісаў захапляючую музыку: шмат цікавых меладычных малюнкаў, рытмічных характарыстык; своеасабліва напісаныя хоры, многа ўвагі да танцаў. Адным словам, музычная драматургія захапляе і абавязвае. Як я ведаю, Мартын Ларні, паслухаўшы музыку Р. Гаджыева, быў задаволены. Натхнёныя ёю, В. Есьман і К. Крыкаран напісалі п'есу, якая і стала асноваю нашага спектакля. 

Пра пастаноўшчыкаў. Дырыжыруюць і кіруюць музычнаю часткай А. Арашкевіч і засл. арт. П. Кірыльчанка. Танцавальныя нумары ставіць балетмайстар М. Міксер. Работы яму даволі: танцуе ў нас і балет, і харавы ансамбль (што даволі рэдкае), і, вядома ж, салісты. Шмат працы ў артыстаў на ролі Джэры (з. а. Шаўкалюк, арт. Лосеў, Барашоў, Фаменка). Не меньш клопату ў Джоан (яе ролю рэпетыравалі ў нас з. а. Іванова, Равінская, арт. В. Мазур і Н. Гайда). Складаныя гарманічныя ходы ў іх арыях, песнях, дуэтах патрабуюць адначасовага танцавальнага малюнка, і яны працуюць з вялікім захапленнем. 

Спектакль ў рабоце. Якім ён выйдзе – ацэніце самі. Сардэчна запрашаем да нас!.. 

В. ВЯРБОЎСКАЯ, 
рэжысёр-пастаноўшчык тэатра музкамедыі. 
Тэатральны Мінск. – 1973. – № 2.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: