Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Па крытэрыях сучаснага мастацтва (1975 г., Літаратура і мастацтва)

Па крытэрыях сучаснага мастацтва (1975 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

М. КОЛАС: "ПА КРЫТЭРЫЯХ СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА"

Дата адкрыцця гэтага тэатра яшчэ не стала "гісторыяй" – музычная камедыя атрымала сталую прапіску ў сталіцы Беларусі ў студзені 1971 года. Тады на афішы першай была пазначана аперэта Ю. Семянякі "Пяе "Жаваранак", прысвечаная мужнасці савецкіх патрыётаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пачынаючы новы сезон 1975-76 гг, пасля паспяховых гастролей у Данецку і Запарожжы, Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі БССР абвяшчае аб тым, што прыступіў да пастаноўкі спектакля з музыкай таго ж кампазітара, садружнасць з якім, як вядома, дала і першае аперэтачнае ўвасабленне купалаўскай "Паўлінцы". Вось што сказаў пра гэта карэспандэнту штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва" дырэктар тэатра М. КОЛАС: 

– Хоць калектыў наш мае невялікі стаж, але ён ужо ганарыцца такой трывалай творчай садружнасцю. Нам прыемна, што Юрый Уладзіміравіч Семяняка напісаў для нас твор на сучасную тэму. Разам з драматургам В. Зубам і паэтам А. Вольскім ён стварыў, на нашу думку, вельмі вясёлую і змястоўную аперэту, назва якой сведчыць аб яе праблематыцы – "Тыдзень вечнага кахання". Арыгінальны рэпертуар папоўніць яшчэ адна камедыя, вядомая шырокаму гледачу па драматычнай сцэне і па кіно, – гэта "Несцерка". Кампазітар Георгій Сурус пераканаў усіх скептыкаў сваёй музыкай: п’еса В. Вольскага, здаецца, і мела на ўвазе падмосткі музычнага тэатра! Ва ўсякім разе, Віталь і Артур Вольскія, зрабіўшы некаторыя мастацкія штрыхі-дадаткі да існуючага тэксту, далі добрае лібрэта. 

Разам з "Паўлінкай", якую мы захоўваем як наш у пэўнай меры праграмны твор, – гэта ўжо ладная частка афішы! 

На пачатку дзейнасці тэатр іграў музычную камедыю "Вольны вецер" І. Дунаеўскага. Сучасныя міжнародныя падзеі робяць надзённымі тэму і вобразы такога твора, дзе сцвярджаецца ідэя міру на зямлі і ўзаемаразумення паміж народамі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР В. Барсягян прыступае да аднаўлення спектакля, уносячы, вядома, карэктывы ў ранейшую рэдакцыю, бо так дыктуе час. 

Наогул, гаворачы пра аперэту, трэба падкрэсліць, што гэты традыцыйны жанр, які мае так многа штампаў, цяпер абнаўляецца, шукае і знаходзіць арыгінальныя стылявыя і метадалагічныя прыёмы адлюстравання рэчаіснасці ў духу сучаснасці. Напрыклад, калі чытаеш водгукі на нашы спектаклі данецкіх і запарожскіх газет, то перш-наперш звяртаеш увагу на тое, што гэтае імкненне музычнага тэатра да абнаўлення заўважае і высока цэніць і крытыка, і публіка. Відаць, адбіваецца на такім працэсе і пашырэнне рэжысёрскіх даляглядаў. Скажам, "Тыдзень вечнага кахання" ў нас ставіць оперны пастаноўшчык, а "Несцерку", магчыма будзе рыхтаваць драматычны... 

Вядома, мне не хочацца адкрываць усе нашы творчыя "сакрэты". Афіша і, галоўнае, сцэна пакажуць мінчанам і гасцям сталіцы, што калектыў Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР працуе з адчуваннем таго, чаго чакае ад аперэтачнай сцэны сённяшні глядач, па высокіх крытэрыях сучаснасці. Калі нам яшчэ перашкаджае цалкам выканаць намечанае адсутнасць свайго памяшкання, то і гэта неўзабаве перастане турбаваць трупу: на вуліцы Нагіна будуецца "Дом беларускай аперэты". Мы зацікаўлена сочым за ажыццяўленнем архітэктурнай задумы. 

За наша "Вяселле ў Малінаўцы" тэатру прысуджаны Ганаровы дыплом журы Усесаюзнага агляду музычных спектакляў на ваенна-патрыятычную тэму. Гэта таксам адзнака творчага росту. 

Дык сардэчна запрашаем мінчан на нашы спектаклі! 

Літаратура і мастацтва. – 1975. – 26 верас. – С. 12.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: