Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Другое нараджэнне "Несцеркі" (1982 г., Вячэрні Мінск)

Другое нараджэнне "Несцеркі" (1982 г., Вячэрні Мінск)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ДРУГОЕ НАРАДЖЭННЕ "НЕСЦЕРКІ"

Новы музычны твор, тым больш для тэатра, заўсёды – падзея ў культурным жыцці. А гэта аперэта адразу прыцягнула ўвагу аматараў музыкі: яе ж героем быў Несцерка. Яго, веселуна і выдумшчыка, здавалася, даўно чакала сцэна музычнай камедыі. П’еса В. Вольскага, якая ўбачыла святло рампы яшчэ ў даваенныя гады, прасякнута духам народнага прадстаўлення з яго песеннасцю, танцавальнасцю, каларытнымі характарамі герояў. У ёй увасоблены яркі вобраз Несцеркі, не толькі жартаўніка і гаваруна, але і абаронцы народа. 

Кампазітар Г. Сурус, які тонка адчуў дух п’есы, народнасць яе вобразаў, знайшоў для іх яркую музычную форму. Цесная сувязь з народнай песеннай і танцавальнай культурай – не проста прыём кампазітара, гэта – творчая пазіцыя мастака. Заснаваная на фальклоры, п’еса набыла ў аперэце новыя фарбы, новыя сэнсавыя адценні. З асаблівай сілай загучала тэма чалавечай дабрыні, пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці. Героі аперэты ўзяты з жыцця, іх музычная характарыстыка ідзе ад народнай песеннасці. Для кожнага персанажа кампазітар знайшоў своеасаблівую, арыгінальную інтанацыю, напеўку, песню, танцавальную мелодыю, якія ў сінтэзе даюць шматколерную карціну жыцця. 

Энергічная і гнуткая музычная тэма характарызуе Несцерку. Гэта тэма барацьбы за шчасце людзей, за лепшую долю. У процівагу Несцерцы з яго гумарам, аптымізмам характарыстыка Самахвальскага выклікае ўсмешку і вясёлы смех. Кампазітар пры дапамозе гратэску востра раскрывае гэты вобраз. Маляўніча і арыгінальна гучыць музычная характарыстыка Мальвіны, цесна звязаная з народнымі інтанацыямі. Яна прыцягвае сваёй эмацыянальнасцю, жывым адчуваннем рэальнага сельскага побыту. 

Музычныя характарыстыкі Насці і Юрася поўныя паэзіі і задушэўнасці. Яны заснаваны на беларускіх лірычных напеўках. Шырока выкарыстоўваючы народныя мелодыі, уплятаючы іх у музычную тканку аперэты, кампазітар не растварыўся ў гэтай песеннай стыхіі. Ён стварыў своеасаблівую, цікавую партытуру. Аркестр у аперэце адыгрывае важную драматургічную ролю, бо ў аркестравай музыцы ёсць элементы сімфанічнага развіцця, настрою, пачуцця. 

Сапраўднымі аднадумцамі кампазітара сталі аўтары лібрэта В. і А. Вольскія. Музыка і словы вельмі ўдала дапаўняюць адзін аднаго. 

Аперэта "Несцерка" вельмі папулярная ў мінскіх гледачоў. Ёю цяпер адкрывае сезон тэатр музычнай камедыі. Спектакль быў удастоены другой прэміі на фестывалі музычных тэатраў у крававіку мінулага года. Нікалаеўскі музычна-драматычны тэатр да 60-годдзя ўтварэння СССР ставіць "Несцерку". 

На сцэне тэатра музкамедыі адбылося нібы другое нараджэнне "Несцеркі". І аперэта стала не толькі поспехам яе аўтара Г. Суруса, але і падзеяй у музычным жыцці рэспублікі.

Б. СМОЛЬСКІ,
музыказнаўца.
Вячэрні Мінск. – 1982. – 16 верас.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: