Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Гучыць з новай сілай (1983 г., Вячэрні Мінск)

Гучыць з новай сілай (1983 г., Вячэрні Мінск)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ГУЧЫЦЬ З НОВАЙ СІЛАЙ

На сцэне Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР адбылася прэм’ера спектакля "Мілы друг", створанага кампазітарам Віктарам Лебедзевым, драматургам Маркам Разоўскім і паэтам Юрыем Рашанцавым па матывах аднайменнага рамана французскага пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Аўтары інсцэніроўкі гэтага папулярнага твора сусветнай класічнай літаратуры здолелі захаваць выразнасць, з якой пісьменнік паказаў духоўнае ўбоства, пошласць, карыслівасць буржуа-ўласніка, ілжывасць яго маралі.

Гэты твор з’явіўся ў рэпертуары тэатраў зусім нядаўна. Упершыню "Мілы Друг" убачыў святло ў Свярдлоўскім тэатры музычнай камедыі. Мінск – другі горад у краіне, дзе ажыццёўлена пастаноўка гэтага спектакля. Што прыцягнула тэатр да работы над гэтым творам?


– Перш за ўсё музыка і актуальнасць думак, – гаворыць музычны кіраўнік пастаноўкі, галоўны дырыжор тэатра Анатоль Лапуноў. – Мы ўжо другі раз ставім твор Віктара Лебедзева, раней гэта быў "Мост мары". Я памятаю, якой папулярнасцю ў публікі карыстаўся гэты спектакль. У новым творы яшчэ ярчэй выявіліся лепшыя бакі таленту кампазітара. Музыку спектакля вызначаюць выразнасць, меладычнасць. Яна напісана з тонкім веданнем законаў музычнага тэатра. Кампазітар здолеў адчуць і перадаць стылістыку французкіх шансонаў, музычную атмасферу Парыжа тых часоў, але перадаў усё гэта ў рытмах і духу нашага часу.

Працаваць над гэтым спектаклем было цікава і мне, і трупе яшчэ і таму, што аўтары Разоўскі і Рашанцаў прапанавалі новую драматургію, у якой ёсць яркія характары, вострыя канфлікты, дынамічнае развіццё.

Трэба сказаць, што гэты спектакль выбран не выпадкова – ён знаходзіцца ў рэчышчы нашай рэпертуарнай палітыкі, якая сёння перш за ўсё ставіць сваёй мэтай прыцягненне на сцэну тэатра твораў, звязаных з класічнай літаратурай, і маюць таленавітую музычную драматургію.

Расказ дырыжора працягвае рэжысёр-пастаноўшчык "Мілага друга" К.С. Каўфман, якога тэатр запрасіў з Ленінграда:

– У наш час перавод класічнага твора ў жанр мюзікла ўжо даўно зацвердзіў сябе на сучаснай сцэне, бо класіка, яе настрой і сюжэты хвалююць гледачоў менавіта сваёй сугучнасцю нашаму часу.

Хіба не блізкі сённяшняй заходняй рэчаіснасці галоўны герой рамана Мапасана? Хіба не можа сёння адбыцца падобная гісторыя бессаромнага драпежніка? I таму ў спектаклі мы апранаем французскіх салдат не ў тую форму, якую насілі сто гадоў назад, а значна больш сучасна, таму ў спектаклі з'яўляецца "нашчадак" галоўнага героя Жоржа Дзюруа, якому той сімвалічна перадае вопыт пройдзенага шляху.

Мы вырашалі спектакль у духу сатырычнага памфлета з вострай публіцыстычнай накіраванасцю.

Аднак пры ўсёй глыбіні ідэйнай задачы мы імкнуліся не забывацца і пра патрабаванні жанру музычнай камедыі. У сваёй рабоце я скарыстаў магчымасці танца, ён праходзіць амаль праз увесь спектакль, часам дагаворваючы тое, што не сказана ў дыялогах, светлавыя эфекты – увогуле ўсё, чым багаты сучасны тэатр.

Цікавае афармленне спектакля, выкананае ленінградскім мастаком Л. Міхайлавым. Яго цэнтрам і сімвалам з'яўляецца Эйфелева вежа. Маляўнічыя касцюмы дзейных асоб, прадумана арганізавана сцэнічная прастора, дзякуючы гэтаму дзеянне развіваецца з імклівай хуткасцю.

Разуменне задач пастаноўкі, уменне пранікнуць у яго стылістыку выявіў і акцёрскі ансамбль, які склаўся ў гэтым спектаклі.

У галоўных ролях заняты амаль усе вядучыя артысты тэатра – народная артыстка БССР Н. Гайда, заслужаныя артысты БССР Ю. Лазоўскі, В. Шаўкалюк, К. Лосеў, заслужаны артыст УССР А. Ранцанц, артысты У. Лінкевіч, В. Пятліцкая, Н. Белавусава і іншыя.

Н. ПЕРВЯКОВА.
Вячэрні Мінск. – 1983. – 8 крас.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: