Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Без пошуку няма поспеху (1985 г., Вячэрні Мінск)

Без пошуку няма поспеху (1985 г., Вячэрні Мінск)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

БЕЗ ПОШУКУ НЯМА ПОСПЕХУ

У тэатры музычнай камедыі 9 верасня адбылося адкрыццё новага сезона. Наш карэспандэнт сустрэўся з галоўным рэжысёрам тэатра Вячаславам ЦЮПА і папрасіў расказаць пра будучы сезон.

– Чым новы сезон будзе адрознівацца ад папярэдняга?


– Наша жыццё – гэта пастаянны эксперымент і пошук. Калі знаходзім нешта новае, нельга спрабаваць "закансервіраваць" яго, заўтра яно пастарэе ўжо. Аперэта павінна быць сучаснай, сугучнай з сённяшнім рытмам. I ў гэтым сэнсе новы сезон будзе працягам папярэдняга. Мы абавязкова ўключаем у рэпертуар творы сучасных кампазітараў. Да такіх належаць і спектаклі "О, мілы сябар!" на музыку Лебедзева, "Сірано" на музыку Пажлакова і іншыя...

– Ваш глядач – хто ён?

– Адказаць на гэтае пытанне адназначна цяжка. Да нас прыходзяць прыхільнікі так званай традыцыйнай аперэты, якія і сучасныя музычныя спектаклі хацелі б бачыць такімі ж. Прыходзяць і выпадковыя гледачы, якія не падрыхтаваны да ўспрыняцця музычнага спектакля. Атрымліваецца, што адных палохаюць сучасныя рытмы, а іншых – сам жанр аперэты. Менавіта таму толькі пастаянны пошук новых выяўленчых сродкаў можа прывесці нас да поспеху. Мы імкнёмся пашырыць магчымасці тэатра, каб аперэта ўспрымалася не як "опера другога гатунку", а як самастойнае мастацтва.

– У якіх спектаклях сезона гэта знойдзе найбольш поўнае ўвасабленне?

– Магу назваць новы спектакль, які гледачы ўбачаць у гэтым годзе, – "Гуляем у прынца і жабрака" на музыку Аляксандра Журбіна. Пакуль гэта рабочая назва спектакля, магчыма, яна зменіцца. Па сваёй тэме спектакль пераклікаецца з "Сірано": хочам пагутарыць з гледачом аб тым, што справядлівасць і сумленнасць павінны стаць нормай жыцця кожнага.

– Што дапамагае вам прыцягваць гледачоў у тэатр?

– Зараз стаіць пытанне аб тым, каб творчыя сустрэчы акцёраў і рэжысёраў з гледачамі па-за тэатрам адбываліся не час ад часу, а рэгулярна. Акрамя таго, збіраем матэрыялы для музея тэатра, які размясціцца, відавочна, прама ў фае. Адзін з раздзелаў хочам прысвяціць тым кампазітарам, якія працуюць у жанры мюзікла не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце. Галоўнае, што прыцягвае гледачоў, – гэта цікавыя, хвалюючыя спектаклі, у якіх ставяцца праблемы сённяшняга дня.

У гераічнай камедыі "Дзяніс Давыдаў" на музыку Мдзівані мы праз падзеі пачатку мінулага стагоддзя гаворым пра праблемы вайны і міру з пазіцыі сённяшняга дня. А да 40-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў тэатр падрыхтаваў спектакль "Судная гадзіна" паводле п'есы Макаёнка "Трыбунал" на музыку Суруса. Абодва спектаклі – у праграме новага сезона...

– Якіх вядучых акцёраў убачаць гледачы ў спектаклях новага сезона?

– Перш за ўсё гэта народная артыстка БССР Наталля Гайда. Менавіта яна будзе выконваць ролі Прынца і Жабрака. Назаву Рыгора Харыка – адзінага выканаўцу ролі Сірано і Дзяніса Давыдава, заслужаных артыстаў БССР Вікторыю Мазур, Юрыя Лазоўскага, Канстанціна Лосева.

А. ЛЯШЭНКА.
Вячэрні Мінск. – 1985. – 13 верас.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: