Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Геаграфія сустрэч: ад Кіева да Чарнобыля (1986 г., Літаратура і мастацтва)

Геаграфія сустрэч: ад Кіева да Чарнобыля (1986 г., Літаратура і мастацтва)

ВСЯ АФИША
Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ГЕАГРАФІЯ СУСТРЭЧ: АД КІЕВА ДА ЧАРНОБЫЛЯ

У Кіеве прайшлі гастролі Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР

Герой шырока вядомага твора Э. Растана Сірано дэ Бержэрак за дзевяць дзесяцігоддзяў свайго сцэнічнага жыцця абышоў тэатры амаль усяго свету. Гэтым летам кіяўляне і госці сталіцы Украіны пабачылі раней невядомага ім Сірано – у інтэрпрэтацыі беларускіх майстроў музычнай камедыі. Яны прапанавалі варыянт твора Э. Растана, створаны па матывах класічнага твора кампазітэрам С. Пажлаковым. I спектакль "Сірано", і феерычны атракцыён А. Журбіна "Гуляем у прынца і жабрака" пакуль што можна ўбачыць толькі ў выкананні артыстаў Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР. Ці не таму самая пільная ўвага гледача была скіравана, у першую чаргу, на гэтыя дзве работы? Немалую цікавасць выклікалі і іншыя спектаклі гастрольнага рэпертуару мінчан, перш за ўсё – мюзікл Ф. Лоу "Мая цудоўная лэдзі" і аперэта Ф. Легара "Фраскіта", якія не ідуць цяпер на сцэне Кіеўскага дзяржаўнага тэатра аперэты. Апроч таго, нам былі паказаны "Ноч у Венецыі" і "Лятучая мыш" I. Штрауса, "Вясёлая ўдава" Ф. Легара.

Ва ўкраінскіх гледачоў не раз узнікала пытанне: чаму сярод такога складанага і ў цэлым цікавага рэпертуару не знайшлося месца беларускай музычнай камедыі? Аказалася, прычына даволі банальная: памеры сцэны Кіеўскага тэатра аперэты не дазволілі нашым гасцям разгарнуць ні "Дзяніса Давыдава" А. Мдзівані, ні "Судны час" або "Несцерку" Р. Суруса – спектаклі з вялікімі масавымі карцінамі.

Гастрольны месяц праляцеў, як адзін дзень. Здавалася б, толькі наладзілася работа на новым месцы, і вось трэба падсумоўваць зробленае... А папрацавалі беларускія артысты плённа. За месяц – трыццаць прадстаўленняў на сцэне Кіеўскага дзяржаўнага тэатра аперэты! Гэта значыць, што ў чэрвені ў іх не было ніводнага выхаднога. Ды яшчэ выязныя мерапрыемствы, у прыватнасці канцэрты. Напрыклад, у Чарнігаве іх было два, некалькі – у воінскіх часцях і ў шпіталі МУС. 14 чэрвеня – памятны дзень для мінскіх артыстаў. Яны правялі яго ў Чарнобылі, дзе адбыліся хвалюючыя сустрэчы і канцэрты для работнікаў АЭС і ўсіх, хто прымае ўдзел у ліквідацыі вынікаў аварыі. Неўзабаве пасля гэтага калектыў тэатра пералічыў свой аднадзённы заробак (а гэта больш чым дзве тысячы рублёў) у фонд Чарнобыля.

Пералік добрых спраў нашых гасцей з братняй рэспублікі можна прадоўжыць. На працягу месяца яны пастаянна прапагандавалі сваё мастацтва на Украінскім радыё і тэлебачанні. Кажуць, на спектаклях і канцэртах у час гастроляў пабывала больш за трыццаць тысяч чалавек. А хто можа падлічыць, колькі соцень тысяч гледачоў і слухачоў глядзелі па тэлебачанні і слухалі па радыё перадачы пра творчасць калектыву тэатра і яго вядучых майстроў?

Безумоўна, крытыка, найперш беларуская, яшчэ скажа пра плюсы і мінусы ў творчасці гэтага параўнальна маладога калектыву. Тым больш, што ў яго рабоце заўважаеш моманты дыскусійныя, а то і проста супярэчлівыя. Пакуль рана гаварыць, што менавіта вырасце ў традыцыю, а што будзе адкінута як непрымальнае. Час пакажа. Аднак сёння радуе, і гэта паказалі кіеўскія гастролі, што беларускія майстры музычнай камедыі смела эксперыментуюць, шукаюць новыя выяўленчыя сродкі. Гэта дае падставу спадзявацца на далейшыя змястоўныя старонкі ў творчай біяграфіі Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР. А на адной з сённяшніх яе старонак з'явіўся Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР аб узнагароджанні беларускага тэатра Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Украінскай ССР. Віншуючы сваіх братоў з высокай адзнакай, кіяўляне ўжо зазіраюць у наступнае тэатральнае лета і шчыра кажуць мінскім артыстам: "Ласкаво просімо!".

У. ПАЛАЖЧАНКА (г. Кіеў).
Літаратура і мастацтва. – 1986. – 25 ліп. – С. 10.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: