« Назад НА СЦЭНЕ ТЭАТРА ДРУЖБЫ НАРОДАЎ
Спектакль Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР "Клоп" завяршыў фестывальны паказ у Маскве адметных работ сцэнічных калектываў краіны. (Паказ прайшоў на пачатку снежня ў Тэатры дружбы народаў). Як паведамілі нашаму карэспандэнту ў Міністэрстве культуры БССР, "Клоп" прывабіў увагу гледачоў і сталічнай крытыкі. Не абышлося без супярэчлівых ацэнак, але ў цэлым прадстаўнікі СТД СССР, крытыкі, музыказнаўцы павіншавалі беларускую трупу з творчым поспехам. Спектакль "Клоп" (рэжысура В. Цюпы, музычны кіраўнік А. Сасноўскі, мастак У. Жданаў) даў падставу гаварыць пра цікавы напрамак у творчым жыцці калектыву, вызначыць шмат станоўчага ў прафесійным майстэрстве акцёраў Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР. Літаратура і мастацтва. – 1988. – 30 снеж. – С. 13. |
Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by