Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Гэтая аптымістка Долі... (1992 г., Добры вечар)

Гэтая аптымістка Долі... (1992 г., Добры вечар)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ГЭТАЯ АПТЫМІСТКА ДОЛІ...

Безумоўна, спектакль "Хэло, Долі!", прэм'ера якога некалькі дзён назад адбылася ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі, стаў упрыгажэннем рэпертуару гэтага тэатра. Ён з ліку тых, якія прынята называць "касавымі". Хаця ў адносінах да Беларускай музкамедыі такі тэрмін патрабуе ўдакладнення. Справа ў тым, што рэдка ў які вечар тут не бывае аншлага. I не з-за таго, што кожны са спектакляў зроблены на аднолькава высокім узроўні. Людзі купляюць білеты на аперэту, бо, пэўна, зараз гэта адзіны від тэатральнага мастацтва, які можа гарантаваць добры настрой, можа хаця б часткова пазбавіць ад напружання і стрэсаў. Зусім не так даўно нас вучылі, што мастацтва, не накіраванае на паказ сацыяльных альбо палітычных праблем, не мае агульнечалавечай каштоўнасці. Феномен аперэты, лёгкага сінтэтычнага жанру, які заўсёды прыцягваў нас да сябе і заўсёды меў шырокае кола прыхільнікаў, абвяргае безапеляцыйнасць школьных падручнікаў.

Але вернемся да нашай прэм'еры. Мюзікл Джэры Германа "Хэло, Долі!" – што вылучае яго з шэрагу папярэдніх работ тэатра? Перш за ўсё – рытм. Гэта цяжка не адчуць – спектакль значна больш дынамічны, чым тыя, з якімі мы ўжо знаёмы. Такім яго робіць і джазавая рытміка музыкі Д. Германа, і, яшчэ ў большай меры, зладжанасць дзеянняў артыстаў. Спектакль, у адрозненне ад многіх іншых, быў прадстаўлены гледачам не "сырой", але ўжо завершанай работай, у якой дакладна прасочваецца канцэпцыя аўтара. Прызнаемся шчыра, нам значна больш звычныя Кальман і Легар з тэмпамі мінулага стагоддзя, якія ўсё ж такі вельмі адрозніваюцца ад нашых сённяшніх, вар'яцкіх. Джазавая "Хэло, Долі!" па ўнутранай дынаміцы значна бліжэй да нас. З другога боку, гэта не той звышсучасны, мадэрнісцкі спектакль, які цяжка зразумець без спецыяльнай падрыхтоўкі. "Долі" мае ўсё, што так вабіць нас у класічнай аперэце: лёгкі сюжэт, яркую, запамінальную музыку, некалькі закаханых пар, якія у рэшце рэшт аб'яднаюцца для "хэпі энда", камічныя і эксцэнтрычныя эпізоды, якія добра ўплятаюцца ў лірычную канву, цудоўную, незвычайна прывабную галоўную гераіню. Магчыма, Долі – гэта тая гераіня, якой нам так не хапала на сцэне. Ёй верыш значна больш, чым Сільве альбо нават Элізе Дулітл. Долі жыве ў такім жа вар'яцкім свеце, як і мы зараз. Там ёсць усё: і непралазная беднасць, і жорсткая несправядлівасць, і асабістыя трагедыі, калі страчваеш горача любімых людзей. Але Долі з пароды такіх людзей, якім цяжкасці і выпрабаванні лёсу надаюць яшчэ большай сілы і ўпэўненасці ў сабе. Долі – аптыміст. Яна робіць сябе сама і дапамагае іншым паверыць ва ўласныя сілы.

На працягу амаль усяго спектакля мы бачым яе актыўнай, энергічнай, дзейна ідучай да выбранай мэты. I гэта – не маска Долі, якую яна надзявае на людзях. Гэта – яе жыццёвы прынцып.

Знайсці ў сябе сілы супраціўляцца хаосу, зірнуць на ўсіх вакол цёпла і з любоўю, ператварыць уласнае жыццё ў песню – ці не да гэтага заклікае твор Д. Германа?

Роля Долі аказалася быццам бы спецыяльна створаная для самай тытулаванай артысткі тэатра – Наталлі Гайды. Яна выгадна падкрэслівае і артыстычныя якасці выканаўцы, і яе цудоўную творчую сталасць.

Дастойным партнёрам гэтай прымы ў спектаклі стаў заслужаны артыст Украіны А. Ранцанц, якому ўдалося вылепіць даволі нязвыклы нават для аперэты вобраз багацея, над скупасцю якога зусім не хочацца смяяцца, бо трымаецца ён амаль заўседы з годнасцю прадстаўніка вышэйшага саслоўя.

Выдатны квартэт стварылі заслужаны артыст Беларусі Г. Казлоў (Карнэлій), В. Шабуня (Барнабі), С. Лугава (Ірэн) і З. Вяржбіцкая (Міні). Іх ігра была дасканалай, гумар – тонкім, рухі – зладжанымі. 

Дарэчы, у тым, што ў пластычным плане спектакль стаў завершаным шэдэўрам, заслуга англійскага харэографа Джэйн Нолан і балетмайстра, заслужанай артысткі Расіі Ніны Дзячэнка. Літаральна немагчыма адарваць вачэй ад танца манекенаў у лаўцы дамскіх капелюшоў і ад тэмпераментных скокаў кухараў і афіцыянтаў, ад водавароту "кардэбалета матылёў", у які ўцягваюцца неўзабаве ўсе галоўныя героі, і ад своеасаблівага ўрока танцаў, які вядзе Долі.

Знаходкай з'яўляецца афармленне спектакля, а паўфантастычныя касцюмы, прыдуманыя мастачкай Вольгай Жалонкінай, з поспехам маглі б прымаць удзел у міжнародных конкурсах мадэлей.

Гэткае хараство стала магчымым у вялікай меры дзякуючы спонсарам спектакля, навукова-вытворчаму і камерцыйнаму аб'яднанню "Осмій" (генеральны дырэктар Я. Кеда) і спадару Яну Сінгеру, мецэнату з Англіі.

Але галоўная заслуга ў тым, што аптымістка Долі з'явілася на сцэне беларускай музкамедыі, належыць рэжысёру Вячаславу Цюпе, якому ў апошні час у аперэце шанцуе значна больш, чым у оперы. Ён быў галоўным са стваральнікаў спектакля, асноўным яго ініцыятарам.

І. МАСЛЯНІЦЫНА.
Добры вечар (Добрый вечер). – 1992. – 20 кастр.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: