Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Фінансаваць культуру – выгадна (1993 г., Літаратура і мастацтва)

Фінансаваць культуру – выгадна (1993 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ФІНАНСАВАЦЬ КУЛЬТУРУ – ВЫГАДНА

12 мая ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі адбылася падзея, якая мела шырокі рэзананс сярод музычных і тэатральных дзеячаў. На валютныя сродкі, якія выдзеліў Мінгарвыканком, для тэатра былі набыты музычныя інструменты вядучых замежных фірм і навейшая радыётэхнічная апаратура. У сімвалічнай цырымоніі перадачы тэатру гэтага дару ўдзельнічаў старшыня гарвыканкома народны дэпутат Рэспублікі Беларусь А. Герасіменка. Дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра С. Косцін у сваёй прамове падкрэсліў уважлівыя адносіны кіраўніцтва горада да праблем тэатра, культуры ў цэлым. Гэта кіраўнікі новага пакалення, адзначыў спадар дырэктар, бо яны добра разумеюць, што, падтрымліваючы культуру сёння, мы закладваем падмурак заўтрашняга дня.

Гэта была даўняя мара – забяспечыць аркестр тэатра выдатнымі інструментамі лепшых замежных фірм і абавязкова замяніць радыётэхнічную апаратуру і ўсё акустычнае абсталяванне па прычыне іх нізкай якасці. Не прайшло і трох месяцаў з дня першай размовы дырэктара з мэрам горада, як усё абсталяванне, на суму 200 тыс. долараў, было дастаўлена ў тэатр. Тут і вялікая аператыўнасць кіраўніцтва, і высокі прафесіяналізм пасрэдніцкай фірмы, якая ўзяла на сябе абавязацельства выканаць заказ. Гэта – сумеснае беларуска-эстонска-амерыканскае прадпрыемства "БелЭСТМІ" /дырэктар П. Марголін/. Гэта прадпрыемства наладзіла кантакт з амерыканскай фірмай "БОРДА Інкарпарэйтэд", якая, у сваю чаргу, у кароткія тэрміны выканала заяўку на камплектаванне акустычнага абсталявання і музычных інструментаў, звязаўшыся з многімі вядомымі фірмамі свету. Па раздзеле "Музычныя інструменты" кансультантамі былі музыканты і кіраўнікі лепшага ў ЗША камернага аркестра. Музычныя інструменты /духавыя медныя і драўляныя/ пастаўлялі такія сусветнавядомыя фірмы, як "ВАСН", "Ludwig", "Seimer" і інш.

Завяршылася прэзентацыя вялікім гала-канцэртам. Аркестр тэатра ўрачыста размясціўся на сцэне. У той вечар ён папоўніўся музыкантамі з іншых калектываў, бо ў праграме былі творы з опернага рэпертуару. Дырыжоры-пастаноўшчыкі канцэрта – А. Лапуноў і А. Сасноўскі. Вядучыя салісты тэатра выконвалі і оперныя партыі, і нумары са свайго звыклага рэпертуару; выступілі таксама артысты балета. У канцэрце ўдзельнічаў кампазітар I. Лучанок, чые песні ў выкананні маладога саліста тэатра А. Ісаева ўдала ўвайшлі ў праграму. Канцэрт вялі знаныя артысты Н. Гайда і А. Ранцанц. У арганізацыі канцэрта-прэзентацыі бралі ўдзел шматлікія спонсары тэатра, якія лічаць, што ўкладваць сродкі ў культуру заўсёды выгадна і пачэсна.


Зоя ЛЫСЕНКА.
Літаратура і мастацтва. – 1993. – 29 мая – 4 чэрв.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: