Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Яднае песня... (1993 г., Літаратура і мастацтва)

Яднае песня... (1993 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ЯДНАЕ ПЕСНЯ...

У мінулым сезоне ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі Беларусі з'явіўся новы саліст – Аляксей Ісаеў. Да гэтага часу ён працаваў у Растове. Артыст вельмі хутка ўвайшоў у бягучы рэпертуар нашай трупы. Праз два тыдні пасля прыезду ён ужо выйшаў на сцэну ў спектаклі "Лятучая мыш". У хуткім часе адбыліся ўводы ў "Вясёлую ўдаву", "Прынцэсу цырка", "Сільву". Летась адбылася прэм'ера "Марыцы", дзе А. Ісаеў з вялікім поспехам выканаў партыю Тасілы, без цяжкасцей увайшоўшы ў рэпетыцыйны працэс. I тая акалічнасць, што працяглы час падрыхтоўка спектакля ішла без ягонага ўдзелу /Ісаеў прыехаў у разгар рэпетыцый/ ніяк не адбілася на выніку.

Ён увогуле са здзіўляючай лёгкасцю ўваходзіць у спектаклі, пастаўленыя да яго. Калі іншыя акцёры не любяць уводаў, дык А. Ісаеў – наадварот, і тлумачыць гэта тым, што не любіць таго марнавання часу, якое непазбежна вынікае з пастановачнага працэсу. Ён хутка развучвае новы музычны матэрыял, а засваенне мізансцэн у яго адбываецца натуральна і проста, бо артыст заўсёды адчувае ўнутраную арганізацыю і каларыт спектакля.

Цяпер Аляксей Ісаеў выконвае ўсе галоўныя партыі барытонавага рэпертуару. Але вядучы саліст тэатра з поспехам асвойвае й іншыя пласты вакальнага майстэрства. Замыканне ў межах аднаго жанру не спрыяе пашырэнню творчага дыяпазону, – лічыць артыст. Старадаўнія рамансы, неапалітанскія песні, народныя песні, музыка сучасных аўтараў, – засваенне гэтага рэпертуару ўзбагачае творчую асобу. "На рахунку" А. Ісаева ўжо не адзін сольны канцэрт, разгорнутая праграма канцэртных выступленняў.

Дарэчы, неўзабаве пасля свайго прыезду ў Мінск ён пазнаёміўся з Ігарам Лучанком, і адраэу завязаліся творчыя кантакты. Пра плённае супрацоўніцтва кампазітара і спевака сведчыць той факт, што праз месяц пасля іх знаёмства Ісаеў разам з Лучанком у складзе творчай групы ўдзельнічалі ў паездцы беларускай дэлегацыі ў Францыю. Колькі гадоў таму Ісаеў упершыню сутыкнуўся з творчасцю Лучанка – тады ў адным са сваіх канцэртаў выканаў вядомую песню "Калі б камяні маглі гаварыць". I вось – асабістае знаёмства з кампазітарам, умацаванне творчых кантактаў, супольны ўдзел у шматлікіх канцэртных праграмах. "Лучанок – гэта сімвал Беларусі, – лічыць артыст. – Шматлікія сустрэчы з самымі рознымі людзьмі паказваюць, наколькі ён папулярны і любімы ў народзе".

У пачатку чэрвеня ў Тэатры музычнай камедыі адбыўся вялікі сольны канцэрт А. Ісаева, у якім гучалі старадаўнія рамансы, народныя песні, песні сучасных аўтараў. Публіка вельмі прыхільна прыняла гэтае выступленне. Але сам выканаўца больш адзначаў крытычныя моманты канцэрта, бо нельга было сказаць, што інструментальны ансамбль і выканаўца працавалі, што называецца, на адным дыханні. Поўнай выканальніцкай гармоніі не адчувалася, хутчэй спявак і аркестр клапаціліся пра адно: як бы "не разысціся". А прычына ў тым, што рэпетыцый, па сутнасці, не было, на адпрацоўку ўсіх нюансаў проста не хапіла часу. У гэтым і заключаюцца асноўныя цяжкасці канцэртнай дзейнасці А. Ісаева: няма пастаяннага музычнага калектыву, з якім ён мог бы працаваць на працягу доўгага часу. Вось і на гэты раз давялося самому запрашаць музыкантаў, вырашаць усе арганізацыйныя пытанні...

Тым не менш, Аляксей Ісаеў поўны творчай энергіі і аптымізму. На пачатку наступнага сезона аматары музкамедыі пабачаць яго ў цікавым прэм'ерным спектаклі, а ў канцэртах спявак плануе выступіць з новымі беларускімі песнямі.

"Я вельмі люблю сваю радзіму – Расію, а цяпер я адчуваю, што такой жа любоўю пранікся і да беларускай зямлі, – прызнаецца артыст. – Тут я не адчуваю сябе чужым, гэта адзіная рэспубліка, дзе я магу жыць і адчуваць сябе спакойна. Я пранікся шчырай павагай да беларусаў, наогул, да ўсіх людзей, якія жывуць на гэтай зямлі. I вельмі спадзяюся, што маё імкненне працаваць дзеля людзей, сярод якіх я жыву, будзе сустрэта з разуменнем, і наша любоў і павага будуць узаемнымі".


Зоя ЛЫСЕНКА.
Літаратура і мастацтва. – 1993. – 10–16 ліп. – С. 10.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: