Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Музкамедыя на шляху ў Еўропу? (1994 г., Літаратура і мастацтва)

Музкамедыя на шляху ў Еўропу? (1994 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

МУЗКАМЕДЫЯ НА ШЛЯХУ Ў ЕЎРОПУ?

Музычныя тэатры еўрапейскіх краін з мэтай каардынацыі сваёй працы аб'ядналіся ў грамадскую арганізацыю пад назвай Еўрапейская акадэмія музычных тэатраў. Разам з вядомымі тэатрамі Германіі, Аўстрыі, Італіі і з іншых краін Еўропы ў гэтую асацыяцыю ўвайшоў і Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь. Летась у Вене адбыўся II кангрэс Еўрапейскай акадэміі музычных тэатраў, у якім браў удзел мастацкі кіраўнік і дырэктар нашага тэатра С. Косцін. Удзельнікі кангрэса з увагай і цікавасцю паставіліся да новага прадстаўніка ЕАМТ: С. Косціну была дадзена магчымасць двойчы выступіць са сваімі дакладамі перад прадстаўнічай аўдыторыяй.

Па сутнасці, усе тэатры свету працуюць па аднолькавых законах. Галоўнае адрозненне – у спосабе іх фінансавання. На кангрэсе абмяркоўваліся пытанні менэджменту, міжнароднага супрацоўніцтва, арганізацыі фестываляў і г. д. Тыднёвае знаходжанне ў Вене было для С. Косціна карысным і ў плане канкрэтнай дапамогі тэатру, які ён узначальвае. Наладжаны сувязі з фондам "Культуркантакт" Міністэрства культуры Аўстрыі, куды кіраўнік нашага тэатра звярнуўся з просьбай прадаставіць копіі арыгіналаў /як музычных матэрыялаў, так і літаратурнай асновы/ класічных аперэт венскай школы.

Вядома, якім карэктурам падвяргалася класічная аперэта ў савецкіх тэатрах у 20-я гады. У мэтах барацьбы з буржуазнай ідэалогіяй бязлітасна правіліся і перарабляліся лібрэта, у сюжэтную канву ўводзіліся нематываваныя сацыяльныя канфлікты, якія скажалі аўтарскую задуму. Музычным матэрыялам было цяжэй маніпуляваць, але і яго "рэзалі". Мы цяпер не ведаем, якой была тая ці іншая аперэта Штрауса ў сапраўднасці, і калі наш тэатр паедзе са сваім спектаклем, скажам, на гастролі ў Аўстрыю, дык там гэты твор проста могуць не пазнаць.

I яшчэ ёсць у С. Косціна задумка: карыстаючыся сваім членствам у Еўрапейскай акадэміі музычных тэатраў, запрасіць на пастаноўку класічнай венскай аперэты творчую групу з Аўстрыі. "Пад крылом" асацыяцыі такое супрацоўніцтва магчымае.


Зоя ЛЫСЕНКА.
Літаратура і мастацтва. – 1994. – 4 лют.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: