Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Юбілей квітнеючага ўзросту (1995 г., Літаратура і мастацтва)

Юбілей квітнеючага ўзросту (1995 г., Літаратура і мастацтва)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ЮБІЛЕЙ КВІТНЕЮЧАГА ЎЗРОСТУ

Артыст балета... Праз штодзённае напружанне, цяжкую працу і пот дамагаецца ён той вытанчанасці ў сваім майстэрстве, якую так цэняць гледачы. Спецыфіка прафесіі робіць век артыста балета непрацяглым: пасля 20-ці гадоў творчай працы ён ужо лічыцца ветэранам сцэны. Трэба саступаць дарогу маладзейшым, якіх чакае такі ж самы творчы лёс. Але многія з іх, пакідаючы сцэну, не пакідаюць балет. Стыхія танца, наогул уся атмасфера тэатра трымаюць іх у сваім палоне назаўсёды.

Нядаўна балетная трупа тэатра музычнай камедыі Беларусі ўрачыста адзначыла 20-годдзе сцэнічнай дзейнасці вядучага артыста балета Уладзіміра Крупскага. Гэты артыст мае вышэйшую адзнаку ў балетнай іерархіі – майстар сцэны, акрамя таго ён адораны вельмі важнай для артыста якасцю – яркай сцэнічнай знешнасцю. Прыгожы, надзвычай элегантны і вытанчаны, ён прыцягвае да сябе ўвагу нават у масавых сцэнах і так званых падтанцоўках. Для артыста балета, які працуе ў аперэце, важная не столькі высокая тэхніка, колькі валоданне своеасаблівым комплексам сцэнічных прыёмаў, уласцівых менавіта гэтаму жанру. Чаму ж менавіта на Крупскага часцей за ўсё звяртаюць увагу гледачы ў балетных нумарах? Не толькі таму, што ён вылучаецца сярод іншых сваёй знешнасцю, але і таму, што танцу ён аддаецца ўсёй сваёй істотай, не механічна выконваючы завучаныя рухі, а перадаючы праз іх сваё ўнутранае адчуванне. Гэта энергія, якая ідзе з глыбіні душы, свеціцца і ў ягоных вачах, і ў зменлівым выразе твару, і ўрэшце стварае вакол артыста магічную аўру, якая і прыцягвае гледача. Як кажуць, артыст ад Бога.

У. Крупскі – з тых артыстаў, якіх называюць арганічнымі. Ягоныя артыстычныя здольнасці могуць выяўляцца не толькі ў харэаграфіі. Хто не памятае бліскучую пастаноўку В. Цюпы "Клоп", дзе У. Крупскі паказаўся перад гледачом у вельмі цікавай ролі, якую немагчыма ахарактарызаваць адназначна. Яна ўбірала ў сябе і вакальныя, і драматычныя, і пластычныя прыёмы, а дзякуючы таму, што ролю выконваў артыст балета, яна набывала нейкую своеасаблівую графічную выразнасць. Ён і сам імкнецца да самавыяўлення ў ролях іншага плана, таму так уважліва сочыць за вядучымі майстрамі сцэны, у якіх можна навучыцца многаму. Магчыма, праз нейкі час У. Крупскі і ўвойдзе ў акцёрскі цэх тэатра, калі рэжысёры зноў звернуць увагу на яго рознабаковыя здольнасці. А пакуль артыст, знаходзячыся ў выдатнай форме, не пакідае сцэну, што называецца, "задзейнічаны ў рэпертуары" і адначасова працуе рэпетытарам. Ён выдатна ведае ўвесь аперэтачны рэпертуар, які давялося ператанцаваць за 20 гадоў сцэнічнай дзейнасці, і цяпер свой вопыт перадае маладым танцоўшчыкам.


Зоя ЛЫСЕНКА.
Літаратура і мастацтва. – 1995. – 20 студз. – С. 10.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: