« Назад НЕ СПЫНЯЙЦЕСЯ, МАЭСТРА!
Агульнавядома, што кожная прэм'ера – гэта, акрамя творчых аспектаў, яшчэ і немалыя фінансавыя сродкі. Дзяржаве робіцца ўсё цяжэй знайсці іх, і таму ня дзіва, што колькасць прэм'ер у мінскіх тэатрах змяншаецца. "Прашу вас, маэстра!" – менавіта так называўся бенефіс Арнольда Ранцанца, аднаго з вядучых артыстаў Дзяржаўнага тэатра музкамедыі Беларусі. Адбыўся ён найперш дзякуючы энергіі і прадпрымальнасці самога артыста, які здолеў захапіць сваёй ідэяй кіраўнікоў шэрага банкаў і камерцыйных структур. Яны выступілі ў ролі спонсараў, А. Ранцанц – у ролі бенефіцыянта, а ўвогуле атрымаўся яркі і непаўторны спектакль. Менавіта спектакль, са сваёй драматургіяй, гнуткай, рухомай і досыць дынамічнай, а не канцэрт, складзены з асобных нумароў.
Пастаноўшчыкамі бенефісу выступілі С. Цырук і А. Кузьмянкоў, колішні саліст беларускай аперэты, які цяпер працуе ў Адэсе, але спецыяльна прыехаў у Мінск з гэтай нагоды. Шэраг арыгінальных харэаграфічных нумароў паставіла для праграмы балетмайстар Г. Шылянкова; кампазітар У. Кандрусевіч напісаў песню "Супермен" з разлікам, што яе будзе выконваць галоўны герой вечара. Бенефіс А. Ранцанца дазволіў прадставіць яго ў шырокім дыяпазоне – як артыста музычнай камедыі, які спявае, танцуе, іграе, як артыста драматычнага тэатра – у гэтай якасці ён пачынаў свой творчы шлях ("Маналог Сцяпана Разіна" хоць і меў крыху іншую стылістыку, чым астатнія нумары, але атрымаўся своеасаблівай драматычнай кульмінацыяй вечара і засведчыў неардынарныя здольнасці драматычнага артыста). Вечар пераканаў, што артыстам такога плана проста неабходны адметны, а не традыцыйна аперэтачны рэпертуар. Ролі ў "Хэло, Долі!" і асабліва ў "Viva la Mamma", у якіх Арнольд Ранцанц існаваў абсалютна арганічна, лёгка, з асалодай, красамоўна пацвярджаюць гэта. Бенефіс "Прашу вас, маэстра!" стаўся сапраўдным святам творчага складу трупы. Н. Гайда, З. Вяржбіцкая, Г. Казлоў, А. Кузьмянкоў, В. Мінгалёў, Л. Станевіч мелі магчымасць выйсці да гледача ў сваіх любімых ролях або імправізацыях на іх тэмы. Дух акцёрскага "капусніка" з яго творчай разняволенасцю і весялосцю жыў у гэтыя вечары ў глядзельнай зале. Захапляльная стыхія музыкі, бляск жартаў, зіхаценне талентаў... Было б цудоўна, калі б правядзенне бенефісаў зрабілася традыцыяй у Тэатры музкамедыі. Гледачу тут ёсць на каго хадзіць.
|
тел.: (017) 275-81-26
220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44
Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263
Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by