Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Victoria Вікторыі! (1997 г., Культура)

Victoria Вікторыі! (1997 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

VICTORIA ВІКТОРЫІ!

Колькі ведаю Вікторыю Мазур, заўсёды здіўляюся таму, як дакладна яна размяркоўвае сваё жыццё. Прырода надзяліла яе практычным розумам, які заўсёды ўласцівы дзелавым жанчынам. А яна і ёсць дзелавая жанчына – валявая, незалежная. А яшчэ – вельмі прыгожая, з цудоўным густам, які ніколі яе не падводзіць – ні на сцэне, ні ў жыцці. Сёлета да святочнага дня В. Мазур падышла, што называецца, "у поўным узбраенні": па-першае, атрымала, нарэшце, доўгачаканае званне "народнай артысткі Беларусі", а па-другое – зрабіла сабе і сваім паклоннікам заадно выдатны падарунак, наладзіўшы бенефіс, які мае адбыцца ў самае свята, 8-га сакавіка, у зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. І зноў – прамое пападанне. Бо якое ж свята без аперэты? Тым больш, жаночае...

– Слова "аперэта" – жаночага роду, і прыхільніцы аперэты – гэта, у асноўным, жанчыны. Але ў Вас, вядомай актрысы, прымадонны гэтага жанру, напэўна ж, шмат паклоннікаў менавіта сярод мужчын. Якім Вы ўвогуле ўяўляеце сабе ідэальнага мужчыну?


– Ну, па-першае, ён павінен быць сапраўдным мужчынам. Гэта галоўнае. Па-другое, павінен быць разумным і прыстойным чалавекам. Вось і ўсё.

– Коратка і ясна. Ну, а ці можаце сказаць, што Вам шанцавала на сустрэчы з сапраўднымі мужчынамі? 

– Бадай што так, хаця свой ідэал я так і не сустрэла. Але і скардзіцца не магу, 6о ў маім жыцці былі мужчыны, з якімі я адчувала сябе шчаслівай.

– Вікторыя Мікалаеўна, наколькі я ведаю, Ваша захапленне аперэтай пачалося ў студэнцкія гады, калі Вы яшчэ вучыліся ў кансерваторыі?

– Так. Я трапіла ў тэатр аперэты на чацвёртым курсе – прайшла па конкурсе і адразу ж атрымала ролю Віялеты ў "Фіялцы Манмартра" Кальмана. Гэтая роля, напэўна, і вызначыла мой лёс. Я іграла самую-самую першую здачу, гэта было 10 верасня 1970 года, – вельмі добра памятаю той дзень. Я была такая шчаслівая! I тады проста закахалася на ўсё жыццё з усёй шчырасцю ў гэты жанр, дзякуючы гэтай ролі. Я асабліва яе неяк адчула, яна ўвайшла і ў сэрца, і ў душу. Я ўбачыла, які гэта дзівосны жанр – тонкі, чароўны.

– Але з тае пары прайшло вось ужо амаль 27 гадоў. Калі Вам было больш камфортна, цікавей існаваць у тэатры – і ўвогуле, у жыцці – тады ці зараз?

– Безумоўна, маладосць многае давала сама па сабе. Быў аптымізм, сіл было шмат. Таму што з узростам неяк паступова страчваецца і тое, і другое. Але цяпер прыйшло нейкае разуменне жыцця, яго веданне, нават смак, калі хочаце. Магу сказаць пэўна, што асабіста мне цікавей жыць менавіта зараз, нягледзячы на ўсе складанасці цяперашняга часу. Прынамсі, я стараюся, каб маё жыццё было напоўненым, багатым на падзеі.

– Я ведаю, што Вы вельмі любіце чытаць...

– Гэта, бадай, мой самы любімы занятак, маё выратаванне. Ведаеце, у дзяцінстве ў мяне была настольная кніга, да якой я і цяпер раз-пораз вяртаюся. Мне здаецца, што я яе ведаю напамяць. Гэта – "Кансуэла" Жорж Санд. Там галоўная гераіня – спявачка. І вось кніга пачынаецца з таго, што вядомы педагог Парпара дае ёй урок. I ён гаворыць, што галоўнае для вакаліста – гэта разуменне. I вось гэтая думка запала мне ў душу на ўсё жыццё. Але разуменне павінна быць не толькі ў музыцы. Яно павінна быць ва ўсім. Вось мяркуйце самі: калі мы з Вамі адна адну не разумеем – не атрымаецца размова. Калі я не буду разумець, што я раблю, пра што спяваю – таксама нічога не атрымаецца. Усё грунтуецца на разуменні. Я так лічу.

– Вікторыя Мікалаеўна, Вы не з тых людзей, якія прывыклі скардзіцца на лёс. Вы лічыце сябе чалавекам шчаслівым?

– Мне цяжка адказаць адназначна. У маім жыцці было шмат прыемных, узнёслых хвілін, пра якія я ўспамінаю з вялікай цеплынёй. За іх я, безумоўна, удзячная лёсу.


Са святам артыстку віншавала 
Вольга БРЫЛОН.
Культура. – 1997. – 8–14 сак. – С. 1.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: