Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Тэатр музычнай камедыі эксперыментуе і выйграе (1998 г., Чырвоная змена)

Тэатр музычнай камедыі эксперыментуе і выйграе (1998 г., Чырвоная змена)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

ТЭАТР МУЗЫЧНАЙ КАМЕДЫІ ЭКСПЕРЫМЕНТУЕ І ВЫЙГРАЕ

Новую сустрэчу з народнай артысткай Беларусі Наталляй Гайдай падарыў мюзікл Марка Самойлава "Дарагая Памэла". Яго прэм'ера адбылася ў Тэатры музычнай камедыі.

Гэта пастаноўка, якую ажыццявіў рэжысёр Барыс Утораў, не толькі дала магчымасць адкрыць яшчэ адну грань таленту бліскучай актрысы, але і паказаць скрытыя рэзервы ўсяго тэатра.

"Дарагую Памэлу" ў пастаноўцы Барыса Уторава хутчэй можна назваць драматычным спектаклем. Рэжысёру ўдалося сабраць цудоўны ансамбль акцёраў, якія бліскуча справіліся з незвычайным для сябе амплуа. Акрамя Наталлі Гайды ў спектаклі заняты заслужаны артыст Украіны Арнольд Ранцанц, акцёры Віктар Шабуня, Валянціна Пятліцкая, Васіль Сердзюкоў, Анатоль Касцецкі і іншыя.

Самой жа прымадонне беларускай аперэты ў "Дарагой Памэле" давялося не толькі іграць драматычную ролю, але і пераадолець яшчэ адзін бар'ер. На прэс-канферэнцыі Наталля Гайда прызналася журналістам, што самым складаным было ўвайсці ў вобраэ старэйшай за яе жанчыны.

Аднак нельга сказаць, што музыцы ў гэтай пастаноўцы была адведзена другарадная роля. Аранжыроўка заслужанага артыста рэспублікі Уладзіміра Ткачэнкі прыдала твору Марка Самойлава сучаснае гучанне, а яркасці яму прыбавіла работа музычнага кіраўніка спектакля і дырыжора Аляксандра Сасноўскага. З ювелірнай дакладнасцю выканалі задумку рэжысёра балетмайстар-пастаноўшчык народны артыст Беларусі Уладзімір Іваноў і хормайстар-пастаноўшчык Святлана Пятрова. Як заўсёды арыгінальнае рашэнне знайшоў народны мастак Беларусі Барыс Герлаван, які выступіў у якасці мастака-пастаноўшчыка спектакля.

Узяўшыся за новую работу, калектыў тэтра пайшоў на вялікую рызыку яшчэ і таму, што да гэтага часу ні адна пастаноўка названага мюзікла не мела вялікага поспеху. Аднак, мяркуючы па рэакцыі мінскага гледача, рызыка апраўдалася, і ў афішы тэатра э'явіўся новы спектакль, які будзе карыстацца папулярнасцю ў публікі.


Чырвоная змена. – 1998. – 11 лют.



Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: