Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/У засваенні жанру мюзікла (1998 г., Чырвоная змена)

У засваенні жанру мюзікла (1998 г., Чырвоная змена)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

У ЗАСВАЕННІ ЖАНРУ МЮЗІКЛА

Сёлетні сезон Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі пачаў позна – у канцы кастрычніка, але для гэтага былі свае прычыны. Усё лета тут ішоў капітальны рамонт, абнаўляліся і ўпрыгожваліся фае, службовыя памяшканні і г.д.

Адкрыўся сезон мюзіклам К. Портэра "Цалуй мяне, Кэт!" у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Барыса Лагоды. Гэта этапная работа і для тэатра, і для самога рэжысёра. Тыя мюзіклы, што ставіліся ў нас раней (як класічныя, так і беларускіх кампазітараў), па прынцыпе пастаноўкі мала чым адрозніваліся ад аперэт, бо і рэжысёры, і іншыя члены пастановачнай групы ніколі не мелі справы з сапраўдным мюзіклам, у іх творчым арсенале заўсёды былі прыёмы, уласцівыя савецкаму музычнаму тэатру.

Прэм'ера мюзікла "Цалуй мяне, Кэт!" адбылася ў самым канцы папярэдняга сезона – тады прайшло два прэм'ерныя спектаклі. Трэці паказ спектакля прыпаў на пачатак гэтага сезона. Гледачы былі ў захапленні, больш за ўсё ўражвала яго стылістычная навізна. Гэты спектакль па сваёй пастаноўцы найбольш адпавядае ўяўленню аб мюзікле. Галоўнае – у ім няма супярэчнасці паміж характарам музыкі і прынцыпам пастаноўкі.

У аснове гэтага твора – джазавая музыка, а гэта нязвыкла і для салістаў-вакалістаў, і для хору, і тым больш – для балета. Але ж пастановачнай групе ўдалося данесці да выканаўцаў усе стылістычныя асаблівасці твора. Вялікая заслуга належыць музычнаму кіраўніку спектакля Аляксандру Сасноўскаму, хормайстру Святлане Пятровай, а таксама вядомаму танцоўшчыку і харэографу з Санкт-Пецярбурга Галі Абайдулаву, які паводле слоў Барыса Лагоды, па сутнасці, з'яўляецца ў нас адзіным харэографам, хто ўмее ставіць джазавую музыку.

Зразумела, што для артыстаў балета, выхаваных на класіцы, работа ў мюзікле была нязвыклай – зусім іншыя музыка і харэаграфія, але цікавай у сэнсе новай стылістыкі. Вялікіх балетных нумароў у спектаклі няма, няма таксама складаных харэаграфічных прыёмаў. Балетмайстар-пастаноўшчык не імкнуўся выдзеліць прафесіяналізм артыстаў балета, бо ў спектаклі танцуюць усе дзеючыя асобы, у тым ліку і хор. Як адзначае Галі Абайдулаў, яго прыемна ўразіла, што нашы вакалісты, якія не маюць харэаграфічнай падрыхтоўкі, так добра танцуюць, з імі ў рабоце не было ніякіх цяжкасцей, такая з'ява сустракаецца далёка не ў кожным тэатры.

I, нарэшце, пра выканаўцаў галоўных роляў. Дзеянне ў спектаклі пабудавана па прынцыпе "тэатр у тэатры" – паказана ўнутранае жыццё тэатральнай трупы, якая рэпеціруе драму Шэкспіра. Ролю прымадонны Лілі, а таксама шэкспіраўскай Катарыны выконвае маладая салістка Ірына Шыцікава. Нарэшце гледачы ўбачылі гэту артыстку ва ўсім яе бляску. У Ірыны Шыцікавай ёсць усё, што патрэбна для амплуа гераіні: цудоўны вакал, добрая харэаграфічная падрыхтоўка, акцёрскія здольнасці, выдатная сцэнічная знешнасць, інакш кажучы – гэта арганічная артыстка, з кагорты тых, хто заўсёды ў дэфіцыце. Акрамя таго, артыстка прыняла непасрэдны ўдзел і ў пастаноўцы спектакля: яна з'яўляецца аўтарам лібрэта і мастаком па касцюмах.

Партнёр Ірыны Шыцікавай у спектаклі – Анатоль Касцецкі, якога ўжо даўно ведаюць і цэняць прыхільнікі тэатра. Менавіта акцёрскі дар Анатоля Касцецкага паспрыяў таму, што рэжысёр выбраў на вядучую ролю (прытым адзіным выканаўцам) яго, а не саліста-вакаліста, як можна было б меркаваць. Ён валодае агульнай музычнай культурай, вялікім сцэнічным вопытам і таму вакальныя фрагменты ролі выконвае са своеасаблівай арганікай драматычнага артыста, робячы акцэнт не на вакальнай тэхніцы, а на характарнасці вобраза. Так звычайна спяваюць таленавітыя драматычныя акцёры. У спектаклі А. Касцецкі выконвае ролю рэжысёра Фрэда, а таксама шэкспіраўскага героя Пятручыа.

Вельмі цікавая ў спектаклі і мужчынская "тройца": Васіль Мінгалёў, Сяргей Пронін і Антон Заянчкоўскі. Усе тры выканаўцы – вакалісты, В. Мінгалёў найбольш вопытны з іх, нават дыпламант міжнароднага конкурсу, і адзінае, аб чым можна пашкадаваць – музычная драматургія твора не дазваляе ім поўнасцю выявіць свае вакальныя здольнасці.

Дзве маладыя салісткі Ірына Цярэнцьева і Святлана Качанава выконваюць (пачаргова) ролю артысткі Луіс і шэкспіраўскай Біянкі.

Яркія, камічныя штрыхі да дзеяння – выхад на сцэну дуэта гангстэраў у выкананні Германа Казлова і Васіля Сердзюкова. Кожнае іх з'яўленне – як своесаблівыя ўстаўныя нумары, аб'яднаныя адной ідэяй у лагічнае дзеянне.

Ёсць у спектаклі і іншыя цікавыя персанажы, ролі якіх выконваюць Ю. Носікаў, В. Бажэнаў, І. Скорабагатава, А. Олех, А. Баранава. Большасць артыстаў, занятых у спектаклі, моладзь, на іх і рабіў стаўку рэжысёр. За імі – будучае нашага тэатра.

Зоя ЛЫСЕНКА.
Чырвоная змена. – 1998. – 1 снеж.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: