Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Пластычныя мроі паэта (1998 г., Культура)

Пластычныя мроі паэта (1998 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ПЛАСТЫЧНЫЯ МРОІ ПАЭТА

Было нешта сімвалічнае ў тым, што гэтая прэм'ера адбылася на мяжы вясны і лета, нібыта пачынаючы сабой адлік часу, новы "сезон" надвор'я на нашым балетным Алімпе.

Многае ў той вечар было ўпершыню. Упершыню знаныя салісты Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі, лаўрэаты шматлікіх міжнародных конкурсаў Юлія Дзятко і Канстанцін Кузняцоў мелі такі шыкоўны ўласны бенефіс. Упершыню на сцэне гэтага тэатра ішоў II акт "Жызелі". Упершыню парог гэтага тэатра пераступіў Валянцін Елізар'еў – галоўны балетмайстар Вялікага тэатра. Але ж не за тым, каб ацаніць "Жызель" на канкурэнтаздольнасць: яго цікавіла другое аддзяленне творчага вечара, дзе дэманстравалася лірыка-харэаграфічная сюіта "Імгненні" – таксама ўпершыню.

Дадам, што В. Елізар'ева цікавіў зусім не прэм'ерны бамонд і нават не сам К. Бальмонт, паводле вершаў якога была створана сюіта, а той, хто таго Бальмонта ўвасабляў на сцэне, – Раду Паклітару. Да таго ж, я ўпэўнена, ён звяртаў увагу не столькі на артыстычна-танцавальныя здольнасці Раду, колькі на яго фантазію харэографа-пастаноўшчыка. Бо Р. Паклітару – студэнт харэаграфічнага аддзялення Беларускай акадэміі музыкі, які чацвёрты год вучыцца прафесіі балетмайстра ў класе В. Елізар'ева, – паставіў гэты аднаактовы спектакль сам, без дапамогі педагога.

Шэсць асобных нумароў не злучаны адзінай сюжэтнай лініяй, але складаюць цэласны твор, драмагургія якога вызначана назвай – "Імгненні". Замест дакладнага "перакладу" вершаваных радкоў на мову балета пастаноўшчык прапанаваў мову стылістычных алюзій, паралеляў, дзе словы міжволі становяцца музыкай, музыка – рухам, а усе разам – рухам душы, усплёскам фантазіі, імя якой – мроі. Пластычна-музычныя мроі Паэта.

Пастаноўшчык не здраджвае класічнай лексіцы, але ўзбагачае яе парасткамі амаль музычнага развіцця. Як у музыцы, бывае, з інтанацыйнага матыву-зярняткі вырастае агромністае сімфанічнае палатно, так і ў харэаграфіі гэтага балета: з некалькіх рухаў, на якіх пастаноўшчык засяроджвае нашу ўвагу, разгортваецца цэласны па драматургіі нумар. Кожная дробязь мае патаемны сэнс, белы шалік Паэта злучае рэальнасць з ірэальнасцю, мроі набываюць права на самастойнасць і ствараюць найгалоўную ў жыцці рэальнасць – паэтычную, дзе хапае месца не толькі эмоцыям, але і думкам.

Вершы К. Бальмонта гучалі ў цудоўным выкананні Анатоля Касцецкага, які, здавалася, укладаў у кожнае слова не проста музыку і сэнс, а гукавую пластыку яго вымаўлення. Жыватворнай натхнёнасцю наталілі кожны рух выканаўцы, якія і выступілі асноўнымі "замоўцамі" сюіты – Ю. Дзятко і К. Кузняцоў. Узнёслае адажыа і сольныя варыяцыі раскрылі іх лепшыя выканальніцкія здольнасці, а сумесны "квартэт" разам з Дзіянай Сцэцурай і Віталем Краснаглазавым прадэманстраваў тонкае пачуццё ансамбля, дзе мелодыя рухаў нібыта перадаецца ад аднаго выканаўцы да другога.

Напрыканцы імпрэзы на сцэну ўзышлі дырэктар тэатра, галоўны рэжысёр, галоўны балетмайстар, паліліся словы віншаванняў. Сярод гэтых урачыстасцяў не хапала толькі маленькай хударлявай постаці балетмайстра-рэпетытара Мар'яны Подкінай, якая і ўвасобіла мары пастаноўшчыка ў рэальнасць. I яшчэ: сярод усіх слоў прызнання не хапала адной фразы – аб тым, што новы спектакль захаваецца ў рэпертуарнай афішы. Пачакаем новага сезона? Бо ў тым, што "Імгненні" павінны замацавацца на сцэне гэтага тэатра, я пераканана. Гэта сюіта не проста прэм'ерны спектакль. Яна – сведчанне таго, што балетная трупа тэатра ўжо не толькі ўдасканальвае сваё класічнае майстэрства, шчодра прапануючы яго замежным гледачам падчас гастроляў, але шукае ўласнае рэпертуарнае аблічча. Таксама ўпершыню!

Надзея БУНЦЭВІЧ.
Культура. – 1998. – 20-26 чэвр. – С. 9.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: