Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Ваша вялікасць Актрыса (1999 г., Чырвоная змена)

Ваша вялікасць Актрыса (1999 г., Чырвоная змена)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
Опрос
Вы уже видели премьеру оперетты "Прекрасная Елена"? Как впечатления?
« Назад

ВАША ВЯЛІКАСЦЬ АКТРЫСА

З гэтымі словамі звярнуўся да Наталлі Гайды мастацкі кіраўнік Тэатра музычнай камедыі Барыс Лагода на нядаўнім бенефісе артысткі, які быў прысвечаны 40-годдзю яе сцэнічнай дзейнасці і 60-годдзю з дня нараджэння. Н. Гайда не належыць да тых жанчын, якія хаваюць свой узрост, наадварот, насуперак яму яна застаецца ўсё такой жа прывабнай, чароўнай і энергічнай. Юбілейная дата ў дачыненні да гэтай артысткі – не падвядзенне творчых вынікаў (бо многае яшчэ наперадзе), а хутчэй прыдатная магчымасць для ўшанавання яе бліскучага таленту і таго вялікага ўкладу, які ўнесла яна ў развіццё беларускага музычнага мастацтва.

Тры апошнія дзесяцігоддзі творчага жыцця прайшлі для Наталлі Гайды на беларускай сцэне. Менавіта тут, у Мінску, расквітнеў яе талент, і яна сцвердзіла сябе як вялікая артыстка. А да гэтага была вучоба ў Свярдлоўскай кансерваторыі, праца ў Свярдлоўскім тэатры оперы і балета на працягу некалькіх сезонаў, а пасля – пераезд у Мінск. Сюды, у Тэатр оперы і балета, запрасілі Юрыя Бастрыкава – мужа Наталлі Гайды. Вядома, прыехала разам з ім і таксама стала салісткай беларускай оперы. Але працягвалася гэта нядоўга. З дня адкрыцця ў Мінску ў 1970 г. Тэатра музычнай камедыі яна адразу і назаўсёды стала яго вядучай салісткай. Гэта быў шчаслівы паварот лёсу як для самой артысткі, так і для тэатра – яна змагла тут поўнасцю раскрыць сваё дараванне і праславіцца, а тэатр у сваю чаргу стаў асабліва папулярным дзякуючы яе імені.

Тэатр музычнай камедыі адкрыў свой першы сезон спектаклем "Спявае жаваранак" на музыку беларускага кампазітара Юрыя Семянякі. Наталля Гайда выконвала ў ім галоўную ролю. З таго часу яе лёгкае палётнае сапрана заўладарыла ў тэатры і стала яго галоўнай каштоўнасцю – аж па сённяшні дзень.

Усеагульнае прызнанне прыйшло да Наталлі Гайды вельмі хутка. У 1973 г. яна была ўдастоена звання заслужанай артысткі, а ў 1980-м – народнай артысткі Беларусі. Акрамя таго, яна ўладальніца першай музычнай прэміі імя Л. Александроўскай, а таксама вышэйшай узнагароды ў галіне тэатральнага мастацтва – "Крыштальнай Паўлінкі". Ведаюць Наталлю Гайду і далёка за межамі Беларусі. Дастаткова аднаго яскравага прыкладу: у 14-м сусветным выданні "Хто ёсць хто" ("Вядомыя жанчыны свету") ёсць старонка, прысвечаная Наталлі Гайда.

Сваім талентам і адданасцю тэатру яна заслужыла ўсеагульную любоў і пашану. Шмат было ў артысткі на працягу яе доўгага творчага жыцця момантаў для віншаванняў і асаблівай адзнакі заслуг, але апошні бенефіс быў самым урачыстым і самым пышным. Госці, якія сабраліся на ім, у мініяцюры прадстаўлялі ўсю рэспубліку.

На працягу цырымоніі ўшанавання яе вялікасць Актрыса сядзела на троне, акружаная морам кветак, і слёзы ўдзячнасці блішчалі на вачах. Праграма бенефісу, падрыхтаваная рэжысёрам Сусаннай Цырук, была складзена так, што зорка аперэты, каралева чардаша змагла паказаць прысутным і іншыя грані свайго даравання – арганічнае існаванне ў стыхіі сучаснай музыкі, а таксама свой драматычны талент, які з-за спецыфікі жанру музкамедыі не мог быць ёю поўнасцю рэалізаваны. На гэту акалічнасць звярнулі апошнім часам увагу драматычныя рэжысёры – і, магчыма, што неўзабаве, Н. Гайда здзівіць і ў чарговы раз уразіць сваіх прыхільнікаў. А мы, гледачы, будзем з нецярпеннем чакаць яе новых творчых адкрыццяў.

Зоя ЛЫСЕНКА.
Чырвоная змена. – 1999. – 19 мая.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: belmustheatre@gmail.com
Мы в социальных сетях: