Учреждение Заслуженный коллектив Республики Беларусь
Белорусский государственный академический музыкальный театр
Главная/Пресса/Асновы гармоніі – у натхненні… (1999 г., Культура)

Асновы гармоніі – у натхненні… (1999 г., Культура)

Подписаться на рассылку:
это поле обязательно для заполнения
Имя:*
это поле обязательно для заполнения
Фамилия:*
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
Спасибо! Форма отправлена
« Назад

АСНОВЫ ГАРМОНІІ – У НАТХНЕННІ…

У гасцёўні У. Галубка Дзяржаўнага музея гісторыі тэатра і музыкі Рэспублікі Беларусь працуе выстава заслужанага работніка культуры рэспублікі, галоўнага мастака Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Яўгена Ждана. Прадстаўлены эскізы дэкарацый, суперзаслон і касцюмаў да розных спектакляў айчыннай і замежнай класікі, творы станковага жывапісу і графікі розных гадоў.

Яўгену Ждану пашчасціла. У розныя перыяды вучобы ў яго былі выдатныя педагогі, якіх ён заўсёды ўзгадвае з удзячнасцю. Міхаіл Сеўрук навучыў яго любіць родную зямлю, якая яго ўзрасціла, гэта значыць "малую радзіму" – сяло Тарэйку, што на Міншчыне; Пётра Крахалёў – кампазіцыйна-пластычнаму мысленню ў станковай карціне; Аскар Марыкс, Павел Масленікаў і Яўген Чамадураў – востраму прасторава-колераваму адчуванню сцэны, магчымасці арганічна "зліцца" з задумай рэжысёра.

Пошук у кожным канкрэтным спектаклі выяўленчай мовы, уласцівай дадзенай пастаноўцы, здольнай раскрыць ідэю і тэму з найбольшай паўнатой і з найбольшай сілай уздзеяння на залу, выбар ключавога прыёму ў залежнасці ад эстэтычнай задачы – вось што дазваляе Ждану, не страчваючы сваіх індывідуальных якасцей, здзяйсняць імклівыя пераключэнні з адной жанравай сферы ў сферу супрацьлеглую, з аднаго гістарычнага перыяду ў другі, з музыкі – у слова, пераходзіць ад садружнасці з адным рэжысёрам да садружнасці з рэжысёрам іншага складу, застаючыся самім сабой, – найбольш цяжкая задача пры падрыхтоўцы "вытворчага рэжыму".

Глядзіце самі: ад "Русалкі" А. Даргамыжскага да "Аптэкара" І. Гайдна, ад "Цыганскага барона" І. Штрауса да "Яўгена Анегіна" П. Чайкоўскага, ад "Бахчысарайскага фантана" Б. Асаф'ева да "Капелюша Напалеона" О. Штрауса, ад "Дон Кіхота" Л. Мінкуса да "Францыска Скарыны" Д. Смольскага, ад "Князя Ігара"А. Барадзіна да "Аіды" Дж. Вердзі, ад "Барышні і хулігана" Д. Шастаковіча да "Пасля балю" Г. Вагнера – вось якая шырачэзная палітра сцэнічных інтарэсаў мастака. А рэжысёры? Гэта і Б. Лагода, і Б. Ганчарэнка, і А. Дадышкіліяні, і М. Калядка, і Г. Майзеліс, і І. Абраміс...

А ў сваіх станковых жывапісных творах (серыі "1000-годдзе Хрышчэння Русі", "Жыццё беларускіх святых", карціны "Ф. Скарына", "Еўфрасіння Полацкаяі', "Рагнеда", "Сон генія. С. Далі", партрэты і пейзажы) Яўген Ждан распрацаваў сваю сістэму мастацкай выразнасці і стылістыкі, дзе ўгадваюцца і адгалоскі візантыйскага і старажытнарускага жывапісу, і выпрабаваныя прыёмы адухаўлення паўсядзённага, таго, што сустракаецца ў розначасавых класічных творах розных краін, і вастрыня ўмоўна-метафарычнага мыслення, уласцівага мастакам нашага часу.

Словам, гэта вельмі незвычайны ў сваёй арганічнай суцэльнасці сплаў творчых прыёмаў, асновай якіх з'яўляецца філасофскае, паэтычнае сузіранне.

I менавіта гэта аказваецца ў Ждана патаемнай сутнасцю механізмаў відовішчнасці тых твораў мастацтва, дзе ўвесь свет – гэта арэна сцэнічнага дзеяння, тут усе формы бачнага, паўнапраўна замяняючы адзін аднаго, могуць, кажучы словамі Гамлета, "трымаць, як быццам люстэрка перад прыродай: яўляць... усялякаму веку і саслоўю – яго падабенства і адбітак".

Менавіта так Яўген Ждан і разумее асновы паэтычнай гармоніі ў татальнай пластычнай адухоўленасці ўсяго, да чаго дакранаецца: няхай то спектаклі, карціна альбо настальгічны пейзаж.

Выстава будзе працаваць да 16 студзеня 1999 года.

Б.К.
Культура. – 1999. – 7–15 студз.



тел.: (017) 275-81-26

220030, г. Минск, ул. Мясникова, 44

Свидетельство о государственной регистрации № 100744263 от 18 февраля 2009г., УНП 100744263

Исключительные права на материалы, размещенные на Интернет-сайте Белорусского государственного академического музыкального театра (www.musicaltheatre.by), в соответствии с законодательством об авторском праве и смежных правах Республики Беларусь, принадлежат Учреждению “Заслуженный коллектив Республики Беларусь “Белорусский государственный академический музыкальный театр” и не подлежат использованию в какой бы то ни было форме без письменного разрешения правообладателя. По вопросам использования материалов, размещенных на сайте, обращаться на e-mail: marketing@musicaltheatre.by

Мы в социальных сетях: